Затрыманне
Выгляд
Затрыманне — кароткачасовае пазбаўленне волі асобы, якая падазраецца ў здзяйсненні злачынства. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь тэрмін затрымання не можа перавышаць 72 гадзін. Орган дазнання або следчы абавязаны на працягу 24 гадзін паведаміць пракурору, а апошні на працягу 48 гадзін з моманту атрымання паведамлення даць санкцыю на арышт падазронага або вызваліць яго.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2