Какосавы алей
Выгляд
Како́савы алей — невысыхальны раслінны тлусты алей з падсушанай мякаці какосавых арэхаў (копры).
Цвёрдае рэчыва. Тэмпература застывання 19—26 °С. Колер белы з жаўтаватым адценнем. Шчыльнасць 925 кг/м³. Устойлівы да акіслення.
Атрымліваюць прасаваннем або экстрагаваннем арганічнымі растваральнікамі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці мыла, касметычных сродкаў, у харчовай прамысловасці (вытворчасць маргарыну).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Какосавы алей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 443.
Какосавы алей на Вікісховішчы |