Перайсці да зместу

КамАЗ-43118

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КамАЗ-43118
Вытворца КамАЗ
Месца вытворчасці Набярэжныя Чаўны, Татарстан, Расія
Гады выпуску 1995—ц.ч.
Храналогія
КамАЗ-4310
Фотагалерэя на Wikimedia Commons КамАЗ-43118 на Вікісховішчы

КамАЗ-43118грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці. Вырабляецца Камскім аўтамабільным заводам з 1995 года.

Гэта трэці па распаўсюджанасці грузавы аўтамабіль у Расіі: станам на 1.01.2024 года зарэгістравана 91 668 машын гэтай мадэлі[1].

Першапачаткова быў створаны для Міністэрства надзвычайных сітуацый Расійскай Федэрацыі і расійскіх міратворчых сіл пад эгідай ААН[2].

Агулам з 1996 па 2016 год было выпушчана 62 493 аўтамабілі, з якіх 39 083 адзінкі ў перыяд 2011—2016 гг[3].

Цяпер гэта адна з самых папулярных мадэляў у Расіі: у 20172020 гады КамАЗ-43118 быў самым прадаваным грузавіком у гэтай краіне[4][5][6][7]. Па выніках 2021 года заняў другое месца па продажах з рыначнай доляй 7,8%[8].

Да сакавіка 2022 года сярод замежных кампанентаў, якія ўсталёўвалі на КамАЗ-43118, былі гідраўзмацняльнік руля (ZF Friedrichshafen, Германія), каробкі перадач (ZF), рухавікі (Cummins, ЗША), выхлапныя сістэмы (Dinex, Данія і Faurecia, Францыя), блокі кіравання рухавіком (Bosch і Libherr, Германія) і паліўная апаратура сістэмы Common Rail (Bosch)[9]. Пасля зыходу кампаній з Расіі і спынення паставак кампанентаў з-за санкцый, завод засяродзіўся на выпуску аўтамабіляў з рухавікамі КамАЗ-740, каробкамі перадач КамАЗ-154, паліўнай апаратурай АЗПІ і іншымі камплектуючымі расійскай вытворчасці[10][11]. У кастрычніку аднавілі вытворчасць машын з газавым рухавіком КамАЗ-820[12].

У 2022 годзе КамАЗ-43118 зноў заняў першае месца па продажах, а доля мадэлі на расійскім рынку па выніках года дасягнула 10,04%[13].

Продажы КамАЗ-43118 у Расіі ў 2017—2022 гг, адз.
2017 2018 2019 2020 2021 2022 2023
5861[4] 6557[5] 6781[6] 6485[7] 7601[8] 8456[13] 6481[14]

Акрамя выпуску на Камскім аўтамабільным заводзе, зборка таксама была наладжана на Гянджынскім аўтамабільным заводзе  (англ.) (Гянджа, Азербайджан)[15], КАМАЗ-Інжынірынг (Какшэтаў, Казахстан)[16], UzAutoTrailer (Самарканд, Узбекістан)[17][18].

З 2013 па 2022 год зборка машын для продажы ў краінах Еўрасаюза вялася кампаніяй Autobagi (Рокішкіс, Літва). З Расіі ў Літву пастаўляліся ўсе дэталі, акрамя рухавікоў. Маторы Cummins экалагічнага класа Еўра-5 (з 2016 года — Еўра-6) прывозілі з Вялікабрытаніі[19][20][21][22].

КамАЗ-43118 — трохвосевы паўнапрывадны грузавы аўтамабіль. Створаны як мадыфікацыя з павышанай да 10 т грузападымальнасцю, падоўжанай колавай базай і павялічанай грузавой платформай. Мае бартавы кузаў, які можа быць з тэнтам ці без яго. Для павелічэння даўжыні грузавой пляцоўкі запасное кола размешчана не за кабінай, а на задняй навісі пад рамай. Таксама даступны ў выглядзе шасі для спецыяльнай тэхнікі. Дапушчальная маса — 22,5 т, пры гэтым дапушчальная вага надбудовы з грузам не павінна перавышаць 13,75 т.

Кабіна — трохмесная, са спальным месцам або без яго. Размешчана над рухавіком, адкідваецца наперад. Для некаторых мадэляў аўтакранаў выпускаецца ў варыянце з нізкім дахам, як на старых мадэлях. Для вайсковых заказаў можа быць з круглымі фарамі[23].

КамАЗ-43118 з абноўленай кабінай

З 2010 года грузавік выпускаецца з рэстайлінгавай кабінай, якая мае новую маску і бампер з прастакутнымі фарамі з габарытнымі ліхтарамі і паказальнікамі паваротаў у агульным блоку. Абноўленыя кабіны маюць суцэльнае ветравое шкло і тры шчоткі шклоачышчальніка. Змяніліся люстэркі: з абодвух бакоў з’явілася па адным дадатковым сферычным люстэрку, а справа дадаліся бардзюрнае і «падкатнае» люстэркі. У салоне абноўлена прыборная панэль, устаноўлены новыя сядзенні. У залежнасці ад камплектацыі, крэсла кіроўцы можа мець спружынную або пнеўматычную падвеску. Таксама было мадэрнізавана мацаванне кабіны (ужыта чатырохкропкавая пнеўматычная падвеска)[24].

У залежнасці ад умоў эксплуатацыі грузавік можа камплектавацца паліўным бакам аб’ёмам 170 л, 350 л, альбо двума бакамі 210+210 л ці 350+210 л.

Аўтамабіль можа абсталёўвацца дызельнымі рухавікамі з турбанаддзіманнем і прамежкавым астуджэннем наддзіманага паветра: васьміцыліндравым V-падобным рухавіком КамАЗ-740 або шасціцыліндравым радным Cummins ISB6.7.

Таксама прапануюцца два варыянты газавых рухавікоў сямейства КамАЗ-820. На такіх машынах адсутнічае сістэма нейтралізацыі адпрацаваўшых газаў з вадкім рэагентам, замест гэтага ўжыты больш просты глушыцель нейтралізатар з двухкампанентным фільтрам. Аўтамабілі на сціснутым прыродным газе маюць тры касеты з 16 газавых балонаў (9 балонаў па 80 л за кабінай, 4 балоны па 100 л з левага боку рамы і 3 балоны па 100 л справа). Агульная ўмяшчальнасць — 284 м³ газа. Заяўлены вытворцам запас ходу складае да 550 км у гарадскім цыкле і да 750 км у загарадным[25]. Мадыфікацыі на звадкаваным прыродным газе абсталяваныя адным крыягенным бакам ёмістасцю 450 літраў, які забяспечвае захоўванне 192 кг ЗПГ і прабег да 600 км у горадзе і да 810 км на шашы[26].

Колавая формула — 6х6. Прывад — пастаянны поўны. Трансмісія рэалізавана на базе механічнай каробкі перадач і раздатачнай каробкі.

У залежнасці ад камплектацыі на аўтамабіль можа ўсталёўвацца механічная 10-ступеньчатая КамАЗ-154, 9- або 16-ступеньчатая каробка перадач ZF. Каробкі перадач мадэляў КамАЗ-144, КамАЗ-142 таксама прадугледжаны для гэтага шасі, але агрэгатуюцца з менш магутнымі рухавікамі нізкіх экалагічных класаў для спецыфічных экспартных рынкаў.

Раздатачная каробка — з двухступеньчатым рэдуктарам і блакіраваным міжвосевым дыферэнцыялам планетарнага тыпу, які размяркоўвае круцільны момант паміж стала ўключаным пярэднім мостам і мастамі задняй цялежкі ў адносінах 1:2. Кіраванне раздатачнай каробкай дыстанцыйнае, з электрапнеўматычным прывадам пераключэння перадач. Прывад механізма блакіроўкі дыферэнцыяла — пнеўматычны, з дыстанцыйным кіраваннем.

Аўтамабіль мае чатыры карданныя валы: прамежкавы, прывада пярэдняга моста, прывада сярэдняга моста і прывада задняга моста. Круцільны момант ад каробкі перадач пры дапамозе карданнай перадачы паступае на раздатачную каробку, далей ідуць карданныя валы на пярэдні і заднія вядучыя масты, сярэдні мост прахадны. Вядучыя масты двухступеньчатыя, з планетарнымі колавымі рэдуктарамі, прадугледжаны міжвосевыя і міжколавыя блакіроўкі. Пярэдні мост мае шарніры роўных вуглавых хуткасцяў дыскавага тыпу «Tracta». Галоўная перадача вядучых мастоў — падвойная, з бартавымі рэдуктарамі: пара канічных шасцерняў са спіральным зубам і пара цыліндрычных касазубых шасцерняў. Перадатачны лік галоўнай пары ў залежнасці ад рухавіка роўны 5,94, 6,53 або 7,22.

Хадавая частка

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль прапануецца ў чатырох варыянтах даўжыні колавай базы: 3690 мм, 4100 мм, 4400 мм або 4600 мм. Адлегласць паміж восямі задняй цялежкі — 1320 мм. Стабілізатары папярочнай устойлівасці маюцца і спераду, і ззаду.

Пярэдняя падвеска — на паўэліптычных рысорах з амартызатарамі, заднія канцы рысор слізгальныя. Задняя падвеска — балансірная з рэактыўнымі штангамі, таксама на паўэліптычных рысорах.

Рулявы механізм — шруба з шарыкавай гайкай, якая знаходзіцца ў зачапленні з зубчастым сектарам вала сошкі. Ёсць гідраўзмацняльнік руля.

Рабочая тармазная сістэма мае барабанныя тармазныя механізмы, дыяметр барабана 400 мм, шырыня накладак 140 мм, распусканне — кулачковае. Прывад пнеўматычны, двухконтурны, задняя цялежка мае спружынныя энергаакумулятары. Усталёўваецца ABS. Стаяначны тормаз пнеўматычны, на тармазы цялежкі ад спружынных энергаакумулятараў, запасны тормаз сумешчаны са стаяначным. Дапаможны тормаз рэалізаваны як маторны запавольнік з пнеўматычным прывадам. Прывад тармазоў прычэпа камбінаваны (двух- і аднаправодны).

На ўсе колы ўсталявана сістэма рэгулявання ціску паветра ў шынах. Машына прызначана для працы ў цяжкіх умовах, таму шыны памерам 425/85 R21 маюць камеры.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
Тэхнічныя характарыстыкі КамАЗ-43118-50[27]
Грузападымальнасць, кг 11225
Маса без нагрузкі, кг 10300
Размеркаванне падрыхтаванай масы па восях, кг на пярэдні мост 4780
на заднюю цялежку 5520
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг 21600
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэдні мост 5800
на заднюю цялежку 15800
Дапушчальная маса аўтацягніка, кг 33600
Дапушчальная маса прычэпа, кг 12000
Кабіна
Тып з высокім дахам, са спальным месцам
Грузавая платформа
Тып з металічнымі адкіднымі бартамі, у залежнасці ад камплектацыі можа абсталёўвацца каркасам і тэнтам
Унутраныя памеры, мм 6111 х 2470
Вышыня бартоў, мм 730
Рухавік
Мадэль КамАЗ-740.705-300
Тып V-падобны, васьміцыліндравы, дызельны, з тубранаддзіманнем, з прамежкавым ахалоджваннем наддзіманага паветра
Аб’ём, л 11,76
Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм 120 х 130
Магутнасць 221 кВт (300 к.с.) пры 1900 аб/хв
Максімальны круцільны момант 1275 Нм пры 1300 аб/хв
Ступень сціску 18,0
Каробка перадач
Тып механічная, 9-ступеньчатая
Перадатачныя лікі

I – 9,48; II – 6,58; III – 4,68; IV – 3,48; V – 2,62; VI – 1,89; VII – 1,35; VIII – 1,00; IX – 0,75;

задні ход – 8,97

Галоўная перадача
Перадатачны лік 5,94
Раздатачная каробка
Тып механічная, двухступеньчатая з блакуемым міжвосевым дыферэнцыялам
Кіраванне пнеўматычнае
Перадатачны лік другой перадачы (вышэйшая) 0,917
Перадатачны лік першай перадачы (ніжэйшая) 1,662
Счапленне
Тып дыяфрагменнае, аднадыскавае, мад. MFZ 430
Прывад гідраўлічны з пнеўмаўзмацняльнікам
Колы і шыны
Дыск 10.00-20 або 12.2-20,9
Шыны 390/95 R20 або 425/85 R21
Дынаміка
Максімальная хуткасць, км/г 90
Вугал пераадольваемага пад’ёму, % 60
Седлавы цягач КамАЗ-44108
Самазвал КамАЗ-45141

Спецыяльныя машыны на шасі КамАЗ-43118

[правіць | правіць зыходнік]

На базе шасі КамАЗ-43118 вырабляюцца аўтамабілі з кран-маніпулятарнай устаноўкай, аўтакраны, тэхніка для нафтагазаздабыўной галіны, ёмістна-наліўная тэхніка, аўтамайстэрні і іншыя спецыяльныя машыны.

АВС-40. Данецк, Украіна, 2014 год
  • Khalifa-1 GHY-02суданская самаходная артылерыйская ўстаноўка. Канструктыўна ўяўляе сабой 122-мм гаўбіцу Д-30 усталяваную на шасі грузавіка КамАЗ-43118. Распрацавана дзяржаўным прадпрыемствам Military Industry Corporation[en]. Упершыню была прадстаўлена ў 2013 годзе. Разлік складаецца з пяці чалавек. Экіпаж месціцца ў браніраванай падвойнай чатырохдзвернай кабіне, якая забяспечвае абарону ад агню стралковай зброі і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў. Ззаду ўсталявана паваротная платформа з гаўбіцай. Пры разгортванні на зямлю апускаюць заднюю апорную пліту і дамкраты, што забяспечвае ўстойлівасць пры стральбе. У боекамплект машыны ўваходзяць 45 стрэлаў[31].
  • «Скорпіон» СБА-62 — расійскі браніраваны аўтамабіль. Мае браніраваную кабіну (5 клас абароны) і схаваны пад тэнтам браніраваны модуль на 18 або 20 пасадачных месцаў (6 клас абароны). Таксама мае браніраваныя паліўныя бакі і акумулятарныя батарэі. Аўтамабіль абаронены ад падрыву гранаты Ф-1 на грунце і паверхні даху[32].

Беларускай вытворчасці

[правіць | правіць зыходнік]
  • EW-25-М1 — экскаватар-планіроўшчык. Вытворца — ТАА СП «Святавіт» (Коханава)[33].
  • АА 7,5 — аэрадромны пажарны аўтамабіль. Вытворца — ТАА «Пажснаб» (Барысаў)[34].
  • АФВ-43118 — вахтавы фургон для перавозкі рабочых брыгад да месца выканання прац. Вытворца — ТАА «НВП Інжынірынг аўто»[35].
  • АФМ-43118 «Любава» — аўтамабіль-фургон з кузавам майстэрняй. Вытворца — ТАА «НВП Інжынірынг аўто»[36].
  • АФМ-43118 АВМС «Любава» — аварыйна-аднаўленчая машына сувязі. Аўтамабіль-фургон з кузавам майстэрняй для перавозкі і часовага пражывання дзяжурнай брыгады. Вытворца — ТАА «НВП Інжынірынг аўто»[37].
  • AЦ (АВ) 6,0 (8,0) — пажарны аўтамабіль. Вытворца — ТАА «Пажснаб» (Барысаў)[38].
  • AЦ 8,0-40 — пажарны аўтамабіль. Вытворца — ТАА «Пажснаб» (Барысаў)[39].
  • ВІПО-32 — гідраўлічны пад’ёмнік з рабочай платформай (аўтавышка). Вышыня пад’ёму — да 32 м. Вытворца — ПП «Машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад’ёмнікі» (Віцебск)[40].
  • ВІПО-36 — гідраўлічны пад’ёмнік з рабочай платформай (аўтавышка). Вышыня пад’ёму — да 36 м. Вытворца — ПП «Машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад’ёмнікі» (Віцебск)[41].
  • КС 6425-0001 — аўтамабіль спецыяльны з кузавам-фургонам для перавозкі тэхнічнага персаналу і абсталявання. Вытворца — «МАЗ-Купава» (Мінск)[42].
  • КС 6425-0002 — аўтамабіль спецыяльны з кузавам-фургонам для перавозкі тэхнічнага персаналу і абсталявання. Вытворца — «МАЗ-Купава» (Мінск)[43].
  • М1-43118 — аварыйна-аднаўленчая машына сувязі. Вытворца — ТАА «ЮніСКАФ» (Мінск)[44].
  • МПД-1800 — машына для перасадкі дрэў. Вытворца — «Амкадор-КЭЗ» (Коханава)[45].
  • ПМС-3522 — гідраўлічны пад’ёмнік (аўтавышка). Вытворца — ААТ «Пінскі завод сродкаў малой механізацыі» (Пінск)[46].

У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

[правіць | правіць зыходнік]
Перадача грузавікоў для Сусветнай харчовай праграмы ААН. Дэмакратычная Рэспубліка Конга, 2015 год

КамАЗ-43118 1995 года прызначаліся для Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў[47].

У 2014—2019 гг. некалькі партый аўтамабіляў былі перададзены ў фонд Сусветнай харчовай праграмы ААН для транспарціроўкі гуманітарнай дапамогі. Пастаўкі ажыццяўляліся ў краіны Афрыкі і Афганістан[48][49][50].

У 2000—2001 гадах адзін з экіпажаў завадской каманды «КАМАЗ-ТРИАЛ» на аўтамашыне КамАЗ-43118 прымаў удзел у чэмпіянаце краін СНД па аўтатрыяле на грузавых аўтамабілях. Яшчэ два экіпажы каманды выступалі на КамАЗ-4326 і КамАЗ-43114[51].

Зноскі

  1. Количество грузовых машин в России достигло 2,47 млн ед. (руск.). avtostat-info.com (27 студзеня 2024). Праверана 28 студзеня 2024.
  2. Канунников С. В., Шелепенков М. А. Отечественные грузовые автомобили. — Орёл, 2018. — С. 315. — 767 с. — ISBN 978-5-6040746-0-2.
  3. КамАЗ назвал модели-лидеры за всю историю производства (руск.). autotruck-press.ru (17 лютага 2017). Праверана 10 студзеня 2023.
  4. а б Российский рынок новых грузовых автомобилей в 2017 году (руск.). autostat.ru (16 студзеня 2018). Праверана 10 студзеня 2023.
  5. а б Российский рынок новых грузовых автомобилей в 2018 году (руск.). autostat.ru (16 студзеня 2019). Праверана 10 студзеня 2023.
  6. а б Российский рынок новых грузовых автомобилей в 2019 году (руск.). autostat.ru (15 студзеня 2020). Праверана 10 студзеня 2023.
  7. а б Российский рынок новых грузовых автомобилей в 2020 году (руск.). autostat.ru (19 студзеня 2021). Праверана 10 студзеня 2023.
  8. а б Грузовой рынок в России — 2021: подъем? (руск.). autoreview.ru (24 студзеня 2022). Праверана 10 студзеня 2023.
  9. Каких иностранных запчастей не хватает Lada и КамАЗу. Инфографика (руск.). РБК (30 сакавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2023.
  10. КАМАЗ передумал отказываться от грузовиков К4. Семейство К5 будет полностью локализовано – названы сроки (руск.). abw.by (29 сакавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2023.
  11. Остановился даже АвтоВАЗ. Каких деталей не хватает и что будет дальше (руск.). autonews.ru (30 сакавіка 2022). Праверана 10 студзеня 2023.
  12. "Газовый КАМАЗ 6х6: старт производства в октябре". st-kt.ru(руск.). 2022-09-22. Праверана 2023-01-10.
  13. а б Рынок новых грузовых автомобилей в 2022 году: ТОП-10 марок и моделей (руск.). autostat.ru (10 студзеня 2023). Праверана 10 студзеня 2023.
  14. Продажи новых грузовых автомобилей в России в 2023 году и в декабре (руск.). autostat.ru (12 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
  15. "Ganja plant to assemble KamAZ trucks". azernews.az(англ.). 2014-12-24. Праверана 2023-01-10.
  16. "Новые грузовые автомобили марки "КамАЗ" представят на KADEX 2018". inbusiness.kz(руск.). 2018-05-19. Праверана 2023-01-10.
  17. "Production of KAMAZ trucks starts in Uzbekistan". uzdaily.uz(англ.). 2018-03-30. Праверана 2023-01-10.
  18. "Ҳарбий қисмларга янги йўлтанламас техникалар топширилди". qashqadaryogz.uz(узб.). 2021-05-07. Праверана 2023-01-10.
  19. "В Литве возрождается производство грузовиков - собирают "Камазы""(руск.). delfi.lt. 2013-04-16. Праверана 2023-01-10.
  20. "«КАМАЗ» получил новые сертификаты". reis.zr.ru(руск.). 2016-07-12. Праверана 2023-01-10.
  21. "КАМАЗы в Европе". reis.zr.ru(руск.). 2018-06-09. Праверана 2023-01-10.
  22. "Lietuvoje stoja rusiškų ir baltarusiškų krovininių automobilių surinkimas". lrt.lt(літ.). 2022-04-12. Праверана 2023-01-10.
  23. История серийных кабин КАМАЗ. Часть 1. Лига бессмертных (руск.). mpark.pro (14 сакавіка 2019). Праверана 10 студзеня 2023.
  24. Лицевая сторона обновленного КАМАЗа (руск.). mirtransporta.ru (17 кастрычніка 2011). Праверана 10 студзеня 2023.
  25. KAMAZ-43118-37 на CПГ (руск.). КамАЗ. Праверана 10 студзеня 2023.
  26. Шасси KAMAZ-43118-37 на CПГ (руск.). КамАЗ. Праверана 10 студзеня 2023.
  27. KAMAZ-43118-50 (руск.). КамАЗ. Праверана 10 студзеня 2023.
  28. Информация о создании автомобиля специального (руск.)(недаступная спасылка) (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 10 студзеня 2023.
  29. Какие водометы есть на вооружении украинского МВД (руск.). autoconsulting.ua (2 снежня 2013). Праверана 10 студзеня 2023.
  30. "Водометы отъехали от горящей баррикады со стороны Европейской площади". unn.com.ua(руск.). 2014-02-19. Праверана 2023-01-10.
  31. Khalifa 122-mm self-propelled howitzer (англ.)(недаступная спасылка). military-today.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  32. "Корпорация «Защита» представила бронеавтомобиль «Скорпион» СБА-62 на базе КАМАЗа". military-informant.com(руск.). 2013-11-06. Праверана 2023-01-10.
  33. EW-25-М1 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  34. Пожарный аэродромный автомобиль АА 7,5 (КАМАЗ 43118) (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  35. АФВ-43118 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  36. АФМ-43118 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  37. АФМ-43118 АВМС (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  38. AЦ (АВ) 6,0 (8,0) (КамАЗ-43118) (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  39. AЦ 8,0-40 (43118) (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  40. ВИПО-32 на шасси КамАЗ-43118 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  41. ВИПО-36 КАМАЗ 43118 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 2 студзеня 2022.
  42. КС 6425-0001 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  43. КС 6425-0002 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  44. М1-43118 аварийно-восстановительная машина связи (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  45. МПД-1800 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  46. ПМС-3522 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 10 студзеня 2023.
  47. Ну, вот и пришёл понедельник! Часть 35. КАМАЗ и ООН (руск.). vestikamaza.ru (19 снежня 2022). Праверана 10 студзеня 2023.
  48. "Первые "гуманитарные" КАМАЗы переданы в Москве представителям ВПП ООН". abw.by(руск.). 2014-12-16. Праверана 2023-01-10.
  49. "КАМАЗ поставил очередную партию грузовиков для ООН". autostat.ru(руск.). 2015-09-03. Праверана 2023-01-10.
  50. "KAMAZ will deliver 130 units of vehicles for the needs of the UN"(англ.). weaponews.com. 2017-08-31. Праверана 2023-01-10.
  51. Знаете ли вы? Часть 14. Или немного о команде КАМАЗ-ТРИАЛ. (руск.). vestikamaza.ru (9 снежня 2018). Праверана 10 студзеня 2023.