Капыль
Горад
Капыль
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Капы́ль[2] (афіц. транс.: Kapyĺ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Капыльскага раёна, на р. Мажы. За 120 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Баранавічы—Асіповічы. Насельніцтва 9 526 чалавек (2017)[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку географа В. Жучкевіча, аснова тапоніму «Капыль» ужывалася ў значэнні прылады апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для абазначэння верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балцкае kople). Захавалася і мянушка Капыл — упарты, незгаворлівы чалавек[4].
Паводле пашыранага меркавання, назва «Капыль» утварылася ад слова «капылле» — поле, апрацаванае матыкай[5]. Аднак некаторыя даследнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» — частка паганскай бажніцы[6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Капыль згадваецца пад 1005 годам ва ўстаўной грамаце кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Тураўскай епархіі. Аднак аўтэнтычнасць названага дакумента аспрэчваецца[7]. Паводле археалагічных даных, горад існаваў ужо ў XI ст. Першая пэўная згадка Капыля змешчана ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 годам пры апісанні вайны галіцкага князя Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Тройдзенем. У XIV—XV стст. на гарадзішчы (у цэнтры сучаснага горада) стаяў драўляны Капыльскі замак. З 1395 года — цэнтр Капыльскага княства Алелькавічаў. Пазней належаў Радзівілам, Вітгенштэйну. У 1506 годзе слуцкія і капыльскія баяры, скліканыя слуцкай княгіняй Анастасіяй, разбілі каля Капыля крымскіх татараў, якія адыходзілі пасля разгрому пад Клецкам (Гл. таксама: Бітва пад Клецкам). У 1652 годзе Капыль атрымаў магдэбургскае права. З 1793 года — мястэчка Слуцкага павета. У 1924 годзе Капыль стаў цэнтрам раёна, з 1938 года — гарадскі пасёлак, з 1984 года — горад.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1897 — 4463[8] чал.
- XX стагоддзе: 1977 — 5,7 тыс. чал.[8]; 1995 — 10,6 тыс. чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2006 — 10,6 тыс. чал.; 2009 — 10,5 тыс. чал.; 2015 — 9 733 чал.[9]; 2016 — 9 620 чал.[10]; 2017 — 9 526 чал.[3]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Капыльскі масласырзавод») і дрэваапрацоўчай (ДДЛУ «Капыльскі вопытны лясгас») прамысловасці. Гасцініца «Капыль».
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Ушэсцеўская царква (1866 г.)
- Капліца Марціна Тураўскага
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
- Помнік Цішку Гартнаму
Захаваліся таксама сярэднявечнае гарадзішча, татарскія і яўрэйскія могілкі XIX—XX стст., гандлёвая забудова пач. ХХ ст. на плошчы Леніна, узноўленая хата, дзе нарадзіўся Цішка Гартны.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Александровіч (1921—1986) — беларускі пісьменнік
- Аляксандр Багдановіч (1898—1983) — беларускі грамадскі дзеяч, урач.
- Цішка Гартны (З. Х. Жылуновіч; 1887—1937) — беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч
- Рэнальд Кныш (1931—2019) — беларускі трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны трэнер БССР (1960), заслужаны трэнер СССР (1964), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971)
- Мендэле Мойхер-Сфорым (1835—1917) — пісьменнік мовы ідыш
- Адам Герасімавіч Русак (1904—1987), беларускі паэт-песеннік
- Аляксандр Сыман (нар. 1977) — беларускі біятланіст, удзельнік XIX Зімовых Алімпійскіх гульняў у Солт-Лейк-Сіці (2002)
- Уладзімір Пятровіч Талочка (нар. 1961) — беларускі архітэктар.
- Міхаіл Мікалаевіч Чыгір (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (1994—1996)
Галэрэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Мурал cавецкіх часоў у Капылі, 2017
-
Панарама Капыля з замчышча, ліпень 2017
-
Адкрыты рынак Капыля, ліпень 2017
-
Татарскія могілкі ў Капылі, ліпень, 2017
-
Капыль з боку татарскіх могілак, ліпень, 2017
-
Пункт па карантыну раслін Капыля
-
Каля будынка камунальных служб
-
Гарадскі краявід
-
Панарама з шашы
-
Панарама Капыля з замчышча, 2017
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 173—174.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0554-6. С. 125.
- ↑ Богдашич С. Седые легенды древнего Копыля Архівавана 31 кастрычніка 2014. // «Інфа-Кур’ер», 17 снежня 2008.
- ↑ Копыль стал старше Слуцка Архівавана 3 кастрычніка 2017., 21 ноября 2016
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Копыль // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Капыль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 370. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капыль