Карл Тэадор (герцаг Баварскі)
Карл Тэадор | |
---|---|
ням.: Carl Theodor in Bayern | |
Нараджэнне |
9 жніўня 1839[1] |
Смерць |
30 лістапада 1909[1] (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Вітэльсбахі |
Бацька | Максіміліян, герцаг Баварскі[d] |
Маці | Людавіка Баварская[d] |
Жонка | Сафія Саксонская[d][3] і Infanta Maria José, Duchess in Bavaria[d][3] |
Дзеці | Елізавета Баварская[d], Амалія Баварская, Princess Marie Gabriele, Princess Rupprecht of Bavaria[d], Duke Ludwig Wilhelm, Duke in Bavaria[d], Duke Franz Joseph in Bavaria[d] і Duchess Sophie Adelheid, Countess of Toerring-Jettenbach[d] |
Член у | |
Адукацыя | |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Тэадор Баварскі (ням.: Carl Theodor in Bayern; 9 жніўня 1839, Посенгофен — 30 лістапада 1909, Кройт) — герцаг Баварскі, прадстаўнік бакавой галіны кіруючай дынастыі Вітэльсбахаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын герцага Максіміліяна Іосіфа і Людавікі Баварскай, брат імператрыцы Сісі. Стаў спадчынным герцагам у 1860 годзе, пасля марганатычнага шлюбу яго старэйшага брата.
У 1865 ён ажаніўся са сваёй кузінай Сафіі, прынцэсай Саксонскай (1845—1867), дачкой караля Іагана I. Ад яе меў адну дачку:
- Амалія (1865—1912), жонка Вільгельма, 2-га герцага Урах.
Быў афіцэрам Баварскай арміі, удзельнічаў у бітвах Аўстра-Прускай (1866) і Франка-Прускай (1870) войнаў.
Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце, дзе вывучаў філасофію, права, эканоміку і медыцыну. Сярод яго настаўнікаў былі фізік Філіп Жалі і хімік Юстус Лібіх. У 1872 годзе ён атрымаў ад універсітэта званне ганаровага доктара медыцыны. Затым Карл Тэадор працягнуў сваю адукацыю, вывучаючы афтальмалогію ў Вене і Цюрыху. Засмучаны смерцю сваёй жонкі і войнамі, ён пакінуў армію і стаў доктарам, а праз некаторы час і паспяховым акулістам.
У 1874 ён уступіў у другі шлюб з Марыяй Жазэфай, інфантай Партугальскай (1857—1943), дачкой зрынутага караля Мігеля. Дзеці:
- Сафія (1875—1957), жонка Ганса, графа Цёрынг-Етэнбах;
- Лізавета (1876—1965), жонка караля Бельгіі Альберта I;
- Марыя Габрыэла (1878—1912), жонка Рупрэхта, кронпрынца Баварыі;
- Людвіг Вільгельм (1884—1968);
- Франц Іосіф (1888—1912).
У 1877 годзе ён пачаў доктарскую практыку. У 1880 адкрыў вочную клініку ў сваім палацы, а ў 1895 — у Мюнхене. Яго жонка часта дапамагала яму ў якасці асістэнткі.
Карл Тэадор памёр 30 лістапада 1909 года ў Кройце, Баварыя.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Karl Theodor Herzog in Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118849913 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл Тэадор (герцаг Баварскі)
- Карл Теодор Баварский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1839 годзе
- Нарадзіліся ў Верхняй Баварыі
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1909 годзе
- Памерлі ў Верхняй Баварыі
- Пахаваныя ў Тэгернзэ
- Вітэльсбахі
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Ганаровыя грамадзяне Мюнхена
- Асобы
- Герцагі баварскія