Клін-валун
Выгляд
Клін-валун | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, вёска Арляны, Сенненскі раён, Віцебская вобласць |
Дата заснавання | 1990 |
Клін-валун — геалагічны помнік прыроды ў Беларусі (з 1990), вёска Арляны, Сенненскі раён, Віцебская вобласць. Валун шаравата-ружовага граніту рапаківі (выбаргіт) з крышталямі палявога шпату. Даўжыня — 2,8 м., шырыня — 1,5 м., вышыня — 4,2 м., у абводзе 11,2 м., аб'ём — 9,3 м³. Маса каля 25 тон. Мае выразную клінападобную форму, якая ўтварылася пры знаходжанні ў актыўнай зоне лёду. Прынесены ледавіком каля 20-18 тысяч год таму з Выбаргскага масіву.
Іншыя вядомыя валуны
[правіць | правіць зыходнік]Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вінакураў В. Ф. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).