Рамальдаўскі камень
Выгляд
Рамальдаўскі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны ва ўрочышчы Замхоўе ў квартале № 6 Асінторфскага лясніцтва, за 2 км на паўночны ахад ад в. Рамальдава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Валун парфірападобнага дробназярністага граніту з крышталямі палявога шпату. Даўжыня валуна складае 3,7 м, шырыня З м, вышыня 0,6 м, у абводзе 10,4 м, аб'ём бачнай часткі 7 м³, маса 18 т. Доўгая вось арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. г. назад з заходняй Фінляндыі. На паверхні валуна растуць імхі і лішайнікі розных відаў. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе. Плошча помніка — 11,1 м², плошча ахоўнай зоны — 87,3 м².
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).