Кіпарысавыя
Кіпарысавыя | ||||||||||||||||
Кіпарыс вечназялёны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Cupressaceae Gray (1822), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
|
Кіпарысавыя[1] (Cupressaceae) — сямейства голанасенных раслін.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адна- або двухдомныя лістападныя і вечназялёныя дрэвы і кусты. Драўніна без смаляных хадоў, іншы раз з багатай драўніннай парэнхімай і звычайна з аднарадковай поравасцю трахеід. Лісце (ігліца) чаргаванае, супраціўнае ці ў кальчаках па 3—4, лінейна-ланцэтнае, іголка- або лускападобнае, з адной жылкай.
Мікрастробілы дробныя, адзіночныя або сабраны ў гронку ці галоўчатае ўтварэнне. Мікраспарафілы размешчаны спіральна, супраціўна або ў кальчаках, нясуць 2—9 (часцей 3—6) свабодных мікраспарангіяў. Пылковыя зярняты без паветраных мяшочкаў. Мужчынскі гаметафіт (зарастак) рэдукаваны, без праталіяльных (зарасткавых) клетак. Жаночыя шышкі маленькія, адзіночныя, на канцах парасткаў, складаюцца з некалькіх пар або кальчакоў лускавінак. Насенная лускавінка больш-менш зрослая з покрыўнай (у падсямейства кіпарысавых цалкам зрослая), нясе каля асновы ад 2 да 12 прамых ці адваротнапавернутых семязародкаў. Архегоніі на жаночным гаметафіце цесна размешчаны ў групах, і ўвесь археганіяльны комплекс звычайна абкружаны агульным пакрывалам. Насенне свабоднае, крылатае або бяскрылае. Зародак звычайна з 2, радзей 5—9 семядолямі.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Геалагічная гісторыя кіпарысаў пачынаецца а позняй юры. Вядома больш за 20 родаў, 140 відаў, пашыраныя ва ўмерана цёплым поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі. На Беларусі распаўсюджаны дзікарослы ядловец звычайны, інтрадукаваны балотны кіпарыс звычайны, кіпарысавік, платыкладус усходні, туя заходняя, некалькі відаў ядлоўца.
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 32 роды і 166 відаў[2]:
- Actinostrobus Miq.
- Athrotaxis D.Don
- Austrocedrus Florin & Boutelje
- Callitris Vent.
- Callitropsis D.P. Little
- Calocedrus Kurz
- Chamaecyparis Spach — Кіпарысавік
- Cryptomeria D.Don
- Cunninghamia R.Br.
- Cupressus L. — Кіпарыс
- Diselma Hook.f.
- Fitzroya Hook.f. ex Lindl.
- Fokienia A.Henry & H.H.Thomas
- Glyptostrobus Endl.
- Hesperocyparis Bartel & R.A.Price
- Juniperus L. — Ядловец
- Libocedrus Endl.
- Metasequoia Hu & W.C.Cheng
- Microbiota Kom.
- Neocallitropsis Florin
- Papuacedrus H.L.Li
- Pilgerodendron Florin
- Platycladus Spach — Платыкладус
- Sabina
- Sequoia Endl. — Секвоя
- Sequoiadendron J.Buchholz — Секвоядэндран
- Taiwania Hayata
- Taxodium Rich.
- Tetraclinis Mast.
- Thuja L. — Туя
- Thujopsis Siebold & Zucc. ex Endl.
- Widdringtonia Endl.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Сярод кіпарысавых дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя, смаланосныя, эфіраалейныя і таніданосцыя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Cupressaceae (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 лістапада 2013). Праверана 27 ліпеня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прусакова Б. М. Кіпарысы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 488 с., іл.
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6