Лабелія Дортмана
Лабелія Дортмана | |||||||||||||||||
Зігаморфная кветка лабеліі Дортмана | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Lobelia dortmanna L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Лабе́лія До́ртмана[3] (Lobelia dortmanna) — рэдкая прыбярэжна-водная расліна роду Лабелія сямейства Званочкавыя (Campanulaceae), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі і Расіі. Вядомая ў Заходняй Еўропе пад назвай водная лабелія (англ.: water lobelia, ням.: Wasser-Lobelie).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Травяністая расліна. Каранёвая сістэма махрыстая, моцна развітая. Лісце лінейнае, даўжынёй да 7,5 см, сабранае ў прыкаранёвую разетку, якая знаходзіцца пад вадой. Кветаносныя сцёблы бязлісцевыя альбо пакрытыя шматлікімі дробнымі лускавінкамі, выступаюць над вадой падчас цвіцення і плоданашэння.
Кветкі званочкавай формы, бела-блакітныя, радзей белыя ці пурпурныя, сабраны ў друзлую аднабокую гронку на верхавіне сцябла, альбо сядзяць паасобку ў пазухах лісця.
Цвіце ў канцы ліпеня — пачатку жніўня, плоданасіць у жніўні. Плод — сухая прадаўгаватая каробачка, раскрываецца двума створкамі. Насенне дробнае, падоўжана-грудкаватае, распаўсюджваецца ветрам.
Экалагічная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Расце ў прыбярэжных зонах прэснаводных вадаёмаў на чыстым пясчаным дне на глыбіні 60-80 см. Сустракаецца паасобку альбо невялікімі групамі; скапленняў не ўтварае. З’яўляецца індыкатарам чысціні вады. Можна выказаць здагадку, што магчымае змяненне ўзроўню азёр ўяўляе для яе значную небяспеку[4]. Іншы лімітуючы фактар — забруджванне вадаёмаў[5].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Лабелія Дортмана з’яўляецца роднай для халодных умераных абласцей Еўропы: Паўночная, Сярэдняя і Усходняя Еўропа (ад Брытанскіх астравоў і паўночнага захаду Францыі на ўсходзе да паўночнага захаду Расіі) і поўначы Паўночнай Амерыкі (абодва ўзбярэжжы)[6][7].
Рэліктавы від. Усюды рэдкая.
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]
Гляджу на кветку-матылёк - |
Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…»[8]. |
Аксана Спрынчан у вершы «На Белым возеры…» згадвае лабелію[9].
Ахоўны статус
[правіць | правіць зыходнік]Від Лабелія Дортмана занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і многіх рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расіі, а таксама ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Сорокин А. С., Прохорова О. А. Экология, охрана и распространение лобелии Дортмана в Калининском участке южной тайги(недаступная спасылка) // Взаимоотношения компонентов биогеоценозов в южной тайге. — Калинин, 1985.
- ↑ Красная книга. Флора и фауна Архангельской области(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Flora Europaea: Lobelia dortmanna
- ↑ Germplasm Resources Information Network: Lobelia dortmanna Архівавана 5 чэрвеня 2011.
- ↑ Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…»(недаступная спасылка)
- ↑ Лабелія Дортмана адзіны від лабеліі ў беларускім Палессі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1254. Lobelia dortmanna L. — Лобелия Дортмана // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 293. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лобелия в Энциклопедии декоративных садовых растений (Праверана 31 студзеня 2010) (руск.)
- Lobelia dortmanna Архівавана 4 сакавіка 2016. in FloraWeb.de (ням.) (Праверана 31 студзеня 2010) (руск.)
- Лобелия Дортмана(недаступная спасылка) в базе данных «Флора сосудистых растений Центральной России» Архівавана 17 студзеня 2010. (Праверана 31 студзеня 2010) (руск.)