Перайсці да зместу

Мечыслаў Тукала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мечыслаў Тукала
Мечыслаў Тукала і яго жонка Сузанна з Багдановічаў
Мечыслаў Тукала і яго жонка Сузанна з Багдановічаў
Шранява
Шранява
маршалак шляхты Вілейскага павета
кастрычнік 1853 — 1863
Папярэднік Зянон Любанскі[d]

Нараджэнне 1817
Смерць 4 верасня 1883(1883-09-04)
Месца пахавання
Род Тукалы[d]
Бацька Ігнацы Тукала[d]
Маці Канстанцыя са Свідаў[d]
Жонка Сузанна з Багдановічаў[d]
Дзеці Канстанцыя з Тукалаў[d], Роза з Тукалаў[d] і Луцыя з Тукалаў[d]
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мечыслаў Тукала (польск.: Mieczysław Tukałło; 1817 — 4 верасня 1883) — маршалак шляхты Вілейскага павета, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Паходзіў са шляхецкага роду Тукалаў герба «Шранява», сын Ігнацыя, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў у Завілейскім павеце, і Канстанцыі Свіды. Нарадзіўся ў маёнтку Асцюковічы Вілейскага павета[1].

Вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце ў Дэрпце. У 1854—1859 гадах маршалак шляхты Вілейскага павета. З 1863 года выконваў абавязкі вілейскага маршалка[1].

Перад паўстаннем 1863—1864 гадоў знаходзіўся за мяжой і не падтрымліваў ягонай ідэі, аднак з пачаткам выступлення вярнуўся на радзіму. Адмовіўся падпісаць вернападданіцкі адрас віленскага маршалка А. Дамейкі, што стала прычынай ягонай ссылкі адміністрацыйным шляхам, а на маёнтак быў накладзены секвестр[1]. Праз некалькі год маёнтак быў вернуты сыну Ігнацыю[2].

Пасля пяцігадовага знаходжання ў ссылцы ў Верхаянску[2] Мечыслаў атрымаў магчымасць пераезду ў Царства Польскае. Нейкі час пражываў у Дрэздэне, пасля чаго вярнуўся на радзіму[1].

Памёр 4 верасня 1883 года. Пахаваны на каталіцкім могільніку ў Ільі[2][3].

Жонка Сузанна з Багдановічаў (пам. 1909), дачка вілейскага маршалка Ануфрыя Багдановіча. Дзеці:

  • Канстанцыя (нар. 1847), у шлюбе з Міхалам Казімірам Ромерам (1845—1920) мела шасцёра дзяцей, у т. л. Міхала Піуса Ромера (1880—1945), вучонага і грамадска-палітычнага дзеяча;
  • Ігнацы (нар. 1850), у шлюбе з Аленай Незабытоўскай (1863—1920). Быў бяздзетны i Асцюковічы запісаў на племянніка Януша, сына Ружы. Пахаваны ў Ільі[2][3].
  • Луцыя (каля 1850 — ?), у шлюбе з Юзафам Валадковічам (каля 1840 — ?).
  • Цэліна (1852? — 1912), у шлюбе з Конрадам Тукалам (пам. 1908).
  • Марыя, у шлюбе з Отанам Багдановічам.
  • Ружа (каля 1860 — ?), у шлюбе з Янам Тукалам (каля 1860 — ?).

Зноскі