Перайсці да зместу

Мядзвяная падзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Падзь» як прычына для сімбіёзу: тля вырабляе «падзь» для мурашак, якія ахоўваюць тлей ад ворагаў

Мядзвяная падзь або падзь — салодкая вадкасць, якая вылучаецца тлёй, чарвяцамі і іншымі насякомымі, якія жывяцца сокам раслін[1]. З’яўляецца на лісці дрэў і кустоў, часам дробнымі кроплямі падае на зямлю.

Яна змяшчае ў сваім складзе вялікую колькасць дэкстрыну, камедзі і некаторых відаў цукру, значна адрозніваецца ад трысняговага цукру (напрыклад, маніт, мелітоза).

Акрамя нектару пчолы часам збіраюць з раслін падзь. У выніку пераапрацоўкі пчоламі падзі і мядзвянай расы атрымліваецца падзевы мёд. У сярэднім ён змяшчае 37 % фруктозы, 31 % глюкозы, 1-16 % цукрозы, 3 % бялка, 11 % дэкстрынаў.

Зноскі