Місія ААН у Эфіопіі і Эрытрэі
Місія ААН у Эфіопіі і Эрытрэі (англ.: United Nations Mission in Ethiopia and Eritrea, UNMEE) — міротворчыя сілы ААН, разгорнутыя ў канцы 2000 года ў эфіопа-эрытрэйскім памежжы ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета Бяспекі 1312 ад 31 ліпеня 2000 года. Разгортванне місіі пачалося ў верасні 2000 года і было завершана ў студзені 2001-га. Міратворцы дзейнічалі да 2008 года.
Кантынгент прызначаўся для пераадолення наступстваў эфіопа-эрытрэйскага ўзброенага канфлікту 1998—2000 гадоў і нармалізацыі ўзаемаадносін Эфіопіі і Эрытрэі. У круг задач місіі ўваходзілі: кантроль за адводам войск бакамі за межы часовай зоны бяспекі (шырынёй 25 км) і захаванне імі рэжыму спынення агню, арганізацыя працэсу рэпатрыяцыі былых ваеннапалонных і часова перамешчаных асоб, забеспячэнне бяспечнага размініравання мясцовасці, запуск механізмаў дэмаркацыі эфіопа-эрытрэйскай граніцы.
У складзе міратворчых сіл меліся:
- штаб-кватэра (галоўны офіс) місіі (г. Асмэра);
- штаб камандуючага вайсковым кантынгентам (там жа);
- група ваенных назіральнікаў;
- тры батальёны, камандзіры якіх з’яўляліся камандуючымі Заходняга, Цэнтральнага і Усходняга сектараў, у складзе кожнага з якіх мелася інжынерная рота;
- каардынацыйны цэнтр па размініраванні;
- верталётнае звяно (шэсць машын);
- авіяцыйная група (два самалёты);
- база МТА (г. Асмэра) для забеспячэння місіі неабходнымі сродкамі МТА, планавання іх падвозу і далейшага размеркавання.
Колькасны склад воінскага кантынгенту — 4 200 чалавек, у тым ліку 3 900 вайскоўцаў у складзе падраздзяленняў, 90 штабных афіцэраў і 210 ваенных назіральнікаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Полковник О. Елгазин. Основные итоги миссии ООН в Эфиопии и Эритрее (2010) // Зарубежное военное обозрение : журнал. — 2010. — №10. — С.22-30.