Палац Бутрымовічаў (Пінск)
Палац | |
Палац Бутрымовічаў | |
---|---|
52°06′51,68″ пн. ш. 26°06′45,6″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Пінск, вул. Леніна, 42 |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Архітэктар | К. Шыльдхаўз |
Заснавальнік | М. Бутрымовіч |
Дата заснавання | 1794 |
Будаўніцтва | 1784—1790 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000539 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Бутрымовічаў — помнік архітэктуры позняга барока ў Пінску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1784—1790 гадах архітэктарам К. Шыльдхаўзам для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча на высокім левым беразе ракі Піна, да якой павернуты дваровым фасадам[1]. У XIX і пачатку XX ст. сярод мясцовага насельніцтва меў за свой мураваны «матэрыял» размоўную назву «Мур».
Пазней у будынку змяшчаўся Палац піянераў і школьнікаў. Адрэстаўраваны ў 2007—2009 гадах. Выкарыстоўваецца як «Палац шлюбу». Помнік рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мураваны П-падобны ў плане будынак з развітым цокальным паверхам, трактаваны з выкарыстаннем элементаў рустоўкі, выглядае лёгкім і гарманічным па прапорцыях[1]. Аднапавярховую сярэднюю частку будынку займаюць парадныя памяшканні з авальнай залай у цэнтры, якая ўтварае эркер з балконам на галоўным фасадзе. Планіроўка анфіладная. Бакавыя крылы вырашаныя ў двух узроўнях і маюць невялікія жылыя памяшканні ўздоўж калідораў.
Знадворны дэкор мае рысы ранняга класіцызму. Фасады аздобленыя плоскімі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблементу — трыгліфамі і метопамі[1]. Эркер, выкружаныя вуглы і тарцы бакавых крылаў аздобленыя калонамі і паўкалонамі дарычнага ордара[1]. Яны крыху рассунуты ў бакі, што дазваляе акцэнтаваць увагу на ўваходзе і паўкруглым акне над ім[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 348. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Zbigniew Hauser, Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi, Warszawa 2005, ISBN 83-87654-25-6
- Grzegorz Rąkowski, Polesia czar, Oficyna Wydawnicza «Rewasz», Pruszków 2001, ISBN 83-85557-92-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Бутрымовічаў (Пінск)
- Палац Бутрымовічаў (Пінск) на сайце Radzima.org
- Палац Бутрымовічаў (Пінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- У Пінску рэканструявалі палац Бутрымовічаў XVII стагоддзя
- Новая экспазіцыя адкрылася ў Палацы Бутрымовіча ў Пінску
- Палац Бутрымовічаў (Пінск) на сайце «Архіварта»