Перайсці да зместу

Паўхордавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўхордавыя

Паўхордавае роду Saccoglossus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hemichordata

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  158616
NCBI  10219
EOL  8854
FW  33518

Паўхордавыя (Hemichordata) — тып марскіх донных бесхрыбетных з групы другаснаротых. Навуковая назва паходзіць ад грэч. ἡμι — палова і грэч. χορδή — струна.

Вядомы з кембрыю (каля 550 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 класы: выкапнёвыя грапталіты (паводле іншых класіфікацый падтып), сучасныя кішачнадыхальныя (Enteropneusta) і перыстажабравыя (Pterobranchia). У свеце вядома каля 100 відаў паўхордавых.

Даўжыня ад 0,2 мм да 2,5 м. Цела двухбакова-сіметрычнае, складаецца з трох аддзелаў: хабатка (або галаўнога шчытка), каўнерыка і тулава. У кожным аддзеле ёсць асобная цэламічная поласць. Маюць хордападобны орган (натахорд, або стамахорд), які выконвае апорную функцыю.

Пашыраны ва ўсіх акіянах, жывуць на дне. Рухомыя і прымацаваныя, адзіночныя і каланіяльныя формы. Кормяцца дэтрытам, дробнымі прыдоннымі і доннымі арганізмамі.

Раздзельнаполыя і гермафрадыты, некаторыя могуць размнажацца пачкаваннем.