Размовы:Супрацьстаянне ў Адэсе (2014)
Ненейтральна. Маю інфармацыю, якая адпрэчвае гэтую. --Artificial123 (размовы) 22:37, 5 мая 2014 (FET)
- Дадавайце --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:23, 5 мая 2014 (FET)
- Тут не дадаваць трэба, а змяняць усё. Забітыя былі праціўнікі майдана, а не заўзятары ФК. Тое, што антымайданаўцы — грамадзяне Расіі і ПМР — бандэраўская хлусня. «уцяклі і забарыкадаваліся ў 5-павярховым Доме прафсаюзаў і працягвалі адтуль страляць і кідаць кактэйлі Молатава» і чамусьці самі ў колькасці >40 чалавек згарэлі. І гэты «марш за еднасць» чамусьці спецыяльна праходзіў праз Кулікова поле, дзе, як усе ведаюць, ёсць намёты Антымайдана. Правакацыя? Зразумела жа. --Artificial123 (размовы) 23:34, 5 мая 2014 (FET)
Дарэчы, прадстаўнікоў Антымайдана ў Адэсе некарэктна называць сепаратыстамі. «Прыхільнікі федэралізацыі» — безумоўна. Але ніводнага закліку да аддзялення ад Украіны там не было. --Artificial123 (размовы) 13:16, 21 ліпеня 2014 (FET)
Назва
[правіць зыходнік]Чаму назва не "падзеі ў Адэсе, 2 мая 2014"? Yury Tarasievich (размовы) 15:01, 18 жніўня 2015 (MSK)
- Гл. супрацьстаянне ў Славянску. --Artificial123 (размовы) 10:16, 19 жніўня 2015 (MSK)
- Можна перанесці, я мяркую, у: Падзеі ў Адэсе, 2 мая 2014 --JerzyKundrat (размовы) 10:51, 19 жніўня 2015 (MSK)
- Тады ўжо лепш без коскі, накшталт Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года.--Artsiom91 (размовы) 11:47, 19 жніўня 2015 (MSK)
- Не трэба нічога пераносіць. Пасля дапрацоўкі Крымскага крызісу магу дапоўніць звесткамі наконт падзеі да і пасля 2 мая. --Artificial123 (размовы) 11:56, 19 жніўня 2015 (MSK)
- Чаму "не трэба"? Назва гэта першы ключ для пошука. "Супрацьстаянне" гэта назва, як і ў вып. Славянска, "умоўная". Ну, і хто павінен ведаць гэтыя ўмоўнасці? Калі я запішу ў пошук "Адэса, 2 мая 2014" -- гэты тэкст даецца як няпэўны вынік і стаіць у спісе трэцім (!).
- Калі для падзей не замацавалася канкрэтнай, добра вядомай назвы ("разня", "пагром"), лепей ужыць абагульненую ("падзеі"), і нават яшчэ лепей -- не ўжываць ніякай, г.зн. назваць "горад Адэса, 2 мая 2014" ці "2 мая 2014, Адэса" ці, напр., "горад Адэса/2014-05-02". Yury Tarasievich (размовы) 08:24, 20 жніўня 2015 (MSK)
- Не трэба нічога пераносіць. Пасля дапрацоўкі Крымскага крызісу магу дапоўніць звесткамі наконт падзеі да і пасля 2 мая. --Artificial123 (размовы) 11:56, 19 жніўня 2015 (MSK)
- Тады ўжо лепш без коскі, накшталт Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года.--Artsiom91 (размовы) 11:47, 19 жніўня 2015 (MSK)
- Можна перанесці, я мяркую, у: Падзеі ў Адэсе, 2 мая 2014 --JerzyKundrat (размовы) 10:51, 19 жніўня 2015 (MSK)
"горад Адэса, 2 мая 2014" ці "2 мая 2014, Адэса" ці, напр., "горад Адэса/2014-05-02" — не варыянты. У нас тут назвы артыкулаў, а не тэгі хуткага пошуку. Магчыма, лепш "падзеі", але гэта залежыць ад таго, што канрэтна там адбывалася, "супрацьстаянне" таксама добры варыянт. Наконт даты — усё ж звычайнаму чалавеку больш вядома менавіта 2 мая, але калі спадар Арціфішл плануе пісаць не толькі пра гэты дзень, то варта ва ўдакладненні ставіць менавіта год. У нас звычайна, год ідзе праз коску як удакладненне, а поўная дата без коскі, як частка назвы (гл. вышэй падзеі ў Мінску). Ну і нарэшце, варта звярнуць увагу на інтэрвікі, дзе ўсюль "супрацьстаянне" і пераважна "2 мая". --Artsiom91 (размовы) 08:53, 20 жніўня 2015 (MSK)
- "Падзеі" ахоплівае абсалютна ўсе магчымасці, нават вывяржэнне вулкана. Што ж да таго, каб пісаць у назве толькі год, то сам сэнс існавання гэтага тэксту -- падзеі 2 мая. Што ёсць гэты тэкст, рэферат СМІ, ці, усё ж, зразумелы і сціслы абрыс таго, "што, дзе, калі, як і чаму"?
- Наогул, варта жалю, што "ў нас тут" абстрактная "самая лепшая" назва артыкула сталася самамэтай -- зрэшты, як і ў іншых праектах, якія, аднак, "валодаюць" значна большым (людскім) рэсурсам. Здавалася б, можна было улічыць адмоўны досвед іншых праектаў? Зрэшты, на гэтым баку свету арганізацыя пошуку ў інфармацыйных сістэмах традыцыйна ў падчарках. Yury Tarasievich (размовы) 13:30, 21 жніўня 2015 (MSK)