Савецкія ваенныя спецыялісты ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе
Савецкія ваенныя спецыялісты ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе | |
---|---|
Гады існавання | восень 1944 — другая палова 1950-х |
Краіна | СССР |
Тып | ваенспецы і ваенныя саветнікі |
Дыслакацыя |
ПНР Чэхаславакія ВНР СРР НСРА НРБ Югаславія ГДР |
Савецкія ваенныя спецыялісты ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе — кантынгенты савецкіх вайскоўцаў, якія пасля Другой сусветнай вайны аказвалі дапамогу еўрапейскім краінам народнай дэмакратыі ў ваенным будаўніцтве.
Савецкія саветнікі і ваенспецы дзейнічалі перш за ўсё на ўзроўні вышэйшага эшалона ўлады і кіравання ў краіне знаходжання. Масква надавала іх дзейнасці вялікае значэнне і разглядала гэты інстытут як адзін з найважнейшых інструментаў распаўсюджвання сацыялізму на рэгіён[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ходзе Вялікай Айчыннай вайны савецкія войскі ўдзельнічалі ў вызваленні Польшчы, Югаславіі, Чэхаславакіі, акупавалі саюзнікаў Германіі — Венгрыю, Балгарыю і Румынію. У наступны час тут усталяваліся лаяльныя Савецкаму Саюзу ўрады. Гэтыя рэжымы, паводле марксізму-ленінізму, уяўлялі з сябе «народныя дэмакратыя», што значыць былі пераходным этапам ад буржуазнай дэмакратыі да дыктатуры пралетарыяту.
1944—1948
[правіць | правіць зыходнік]Ваенна-саветніцкая дапамога была разгорнута яшчэ ў 1944—1945 гадах. На перыяд 1944—1948 гадоў прыпадае фарміраванне інстытута ваеспецаў і саветнікаў. У масавай грамадскай свядомасці з’яўленне савецкіх прадстаўнікоў успрымалася далёка не заўсёды так, як інтэрпрэтавала гэты факт кіруючая эліта («брацкая дапамога»). Часцяком дзейнасць саветнікаў разглядалася як праява ўшчамлення нацыянальнай незалежнасці. Праз гэта зараджаліся супярэчнасці ў двухбаковых адносінах Масквы і яе саюзнікаў[2].
Да кастрычніка 1944 года ў Народна-вызваленчую армію Югаславіі было накіравана 48 афіцэраў-сувязістаў з разліку па 4 афіцэра на 1 стралковую дывізію тэрмінам на 3 месяцы, а таксама 144 афіцэры-артылерысты ў якасці інструктараў. Пазней былі накіраваны 10 інструктараў для фарміравання на тэрыторыі Югаславіі двух батальёнаў аэрадромнага абслугоўвання. На мяжы 1944—1945 гадоў кантынгент склаў як мінімум 117 інструктараў. Пасля заканчэння вайны савецкія вайскоўцы працягвалі аказваць дапамогу новай югаслаўскай арміі. Да 31 снежня 1945 года ў краіне працавала 115 чалавек. Менавіта ў Югаславіі існавала найбуйнейшая ў рэгіёне група[3][4]. У наступныя гады сітуацыя з савецкім кантынгентам склалася напружанай праз канфлікт Сталіна і Ціта[5].
У сакавіку 1945 годзе на пастаяннай аснове з’явіліся саветнікі ад дзяржбяспекі і ваеннай контрразведкі у ПНР. У іх задачы ўваходзіла дапамога ў арганізацыі апарату Міністэрства, міліцыі, унутраных войскаў, пагранслужбы, аператыўна-вышуковай, агентурнай і следчай работы. Агаворвалася, што яны мелі права прамога дзеяння толькі ў прыфрантавой паласе. Дзейнасць была накіравана на барацьбу з антыкамуністычным рухам[6]. З пачатку 1946 года савецкія ўлады перайшлі і да ваеннага будаўніцтва. Асаблівая ўвага ўдзялялася ваенна-паветраным сілам, дзе працавала прыклада 90 спецыялістаў[7].
Паралельна разгортваецца ваенна-саветніцкая дапамога для былых саюзнікаў Германіі. Так, пры штабе 1-й балгарскай арміі працавалі прадстаўнікі 3-га Украінскага фронту[8][9][10].
Кіраўніцтва Албаніі адмовілася ад прыняцця саветнікаў і запытала толькі ваенспецаў. Як заявіў Энвер Ходжа на сустрэчы з савецкім прадстаўніком, выцякаючы з вопыту іншых краін, саветнікі перашкаджалі дзейнасці міністэрств абароны саюзнікаў[11].
1949—1956
[правіць | правіць зыходнік]На мяжы 1948—1949 гадоў адбыліся пераломныя працэсы. Калі раней і ў Маскве, і ва ўсходнееўрапейскіх сталіцах знаходжанне саветнікаў успрымалася як часовая з’ява, звязаная з рашэннем канкрэтных разавых задач, то з пачатку 1949 года падыход да гэтага інстытуту стаў прыкметна змяняцца. Да сярэдзіны года з вялікай выразнасцю выявілася ўзаемнае імкненне Масквы і рэгіянальнай камуністычнай эліты ператварыць савецкую прысутнасць у пастаянны фактар. Прычыны такой перамены вынікалі з абставін Халоднай вайны[12]. Сярод важных змен — за забяспячэнне кантынгентаў, у тым ліку за заробак, сталі адказваць не савецкія ўлады, а ўсходнееўрапейскія партнёры[13].
У спісе пасад, уключаных у наменклатуру ЦК УКП(б), значыліся галоўныя ваенныя саветнікі, іх намеснікі, намеснікі галоўных ваенных саветнікаў па палітчастцы, старэйшыя ваенныя саветнікі і саветнікі пры начальніках асобных родаў войскаў, саветнікі пры начальніках аддзелаў генеральных штабоў, саветнікі пры камандуючых ваеннымі акругамі, войскамі, карпусамі, дывізіямі, саветнікі пры начальніках ваенных акадэмій[14]. Па даных МЗС СССР, ужо да канца 1949 года ў рэгіён былі накіраваны 187 спецыялістаў для аказання тэхнічнай дапамогі і 61 ваенны саветнік[15]. У 1950 годзе толькі ў Чэхаславакію паслана 1000 кадраў для арганізацыі Узброеных сіл. Такім чынам, у пачатку 1950-х гадоў войскі ўсходнееўрапейскіх дзяржаў былі інтэграваныя ў савецкія баявыя парадкі і рэарганізаваны па савецкім узоры. Фактычна праведзена падрыхтоўчая работа да аб’яднання армій у будучую Арганізацыю Варшаўска дагавора[16].
У гэты перыяд адкрыты новы напрамак — Германская Дэмакратычная Рэспубліка.
Да 1953 года праблема ўзаемаадносін савецкіх вайскоўцаў і нацыянальных кадраў станавілася ўсё больш складанай. Стала відавочна, што дзейнасць саветнікаў, асабліва ў дзяржапараце і сілавых структурах, суправаджалася ўшчамленнем нацыянальных пачуццяў у мясцовых. У сваю чаргу сярод савецкіх прадстаўнікоў фармавалася адчуванне незапатрабаванасці і недаверу. У Маскве пачалі ўсвядамляць непатрэбнасць дзейнасці спецыялістаў. Пасля антыкамуністычных хваляванняў 1956 года ў Польшчы і Венгрыі кантынгенты згорнуты[17].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Волокитина 2002, с. 592.
- ↑ Волокитина 2002, с. 611.
- ↑ Синицын, Ф.Л. Военная помощь Советского Союза национально-освободительному движению Югославии в годы Второй мировой войны // Известия Саратовского университета. Новая серия. Серия: История. Международные отношения. 2023. Т. 23, вып. 2. С. 189-197.
- ↑ Волокитина 2002, с. 593—596.
- ↑ Волокитина 2002, с. 608—609.
- ↑ МОСКОВСКИЕ СОВЕТНИКИ В СТРАНАХ ВОСТОЧНОЙ ЕВРОПЫ (1945—1953 гг.)
- ↑ Волокитина 2002, с. 597.
- ↑ Волокитина 2002, с. 598.
- ↑ История на Отечествената война на България 1944—1945 (в 4 тт.). том първи. — София: Военно издателство, 1981. — С. 39.
- ↑ Круглов, В. А. Кадровая политика БКП в армии в 40-50-е гг. XX в. // Известия Алтайского государственного университета. — 2007. — С. 244—247.
- ↑ Волокитина 2002, с. 608.
- ↑ Волокитина 2002, с. 613.
- ↑ Волокитина 2002, с. 614—615.
- ↑ Волокитина 2002, с. 617.
- ↑ Волокитина 2002, с. 616.
- ↑ Быстрова, Н.Е. К истории создания организации Варшавского Договора // Вестник Российского университета дружбы народов. Серия: Международные отношения. — 2005. — № 1. — С. 214—224.
- ↑ Волокитина 2002, с. 650—651.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волокитина Т. В., Мурашко Г. П., Носкова А. Ф., Покивайлова Т. А. Москва и Восточная Европа. Становление политических режимов советского типа: 1949—1953: Очерки истории. М.: РОССПЭН, 2002.