Саркафаг
Выгляд
Саркафа́г (стар.-грэч.: σαρκοφάγος, sarkophágos — літаральна пажыральнік мяса[1]) — архітэктурна і па-мастацку аформленая труна з дрэва, каменю, металу і інш. Вядомы ў Старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме[2].
Пліній Старэйшы тлумачыць, што гэтая назва — літаральна, «пажыральнік мяса» (стар.-грэч.: σαρκοφάγος) — спачатку ўжывалася для абазначэння магільняў з траадскага вапняку, нібыта здольнага хутка ўбіраць у сябе чалавечыя парэшткі.
У Кіеўскай Русі паявіўся з прыняццем хрысціянства. Самы старажытны саркафаг на Беларусі знойдзены ў Тураве (12 ст.). Вядомы саркафагі князёў Радзівілаў (17—пач. 20 ст.) у Нясвіжскім фарным касцёле, Сапегаў у Гальшанскім кляштары францысканцаў[2].
Знакамітыя саркафагі старажытнасці
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Саркафаг // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
- ↑ а б Саркафаг // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чарняўскі М. М. Саркафаг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 181—182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саркафаг