Саркафаг мужа і жонкі
| ||
невядома[1] | ||
Саркафаг мужа і жонкі. VI стагоддзе да н. э. | ||
Матэрыял | Паліхромная тэракота | |
---|---|---|
Памеры | 114 гл × {{{шырыня}}} см | |
Віла Джулія, Рым | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саркафаг мужа і жонкі (італ.: Sarcofago degli Sposi) — знакаміты этрускі саркафаг з некропаляў у Чэрветэры, які ўваходзіць у склад экспазіцыі Нацыянальнага музея этрускага мастацтва на віле Юлія III у Рыме. Вышыня — 114 см, даўжыня — 190 см. У старажытнасці быў распісаны. Датуецца другой паловай VI ст. да н.э.
Тэракотавы саркафаг складаны па пластычным дэкоры. Муж і жонка паказаны напаўляжачымі, локцямі яны абапіраюцца на падушку. Мужчына ласкава паклаў руку на плячо жанчыны, якая прытулілася да яго грудзей. Абагульнена трактаваны буйныя рысы твару, міндалепадобныя вочы, прыўзнятыя ва ўсмешцы вусны. Нягледзячы на лаканізм, стрыманасць пластыкі, анатамічныя скажэнні, скульптару ўдалося перадаць настрой спакою, пачуццё унутранай згоды паміж гэтымі людзьмі.
Помнік належыць да групы саркафагаў, якія паўтараюць форму чалавечага цела. Яго ўнікальнасць у тым, што ён адлюстроўвае дзве фігуры, мужчынскую і жаночую, якія балююць у замагільным свеце. Гэты сюжэт прадстаўлены таксама ў старажытнагрэчаскага вазапісу. На элінскі ўплыў паказваюць такія дэталі, як форма ложа, заплеценыя косы, міндалепадобная форма вачэй і усмешкі на тварах.
Клапоцячыся пераважна пра аздабленне твараў і перадачу жэстаў, ніжнюю палову целаў мастак адлюстраваў схематычна. У Чэрветэры быў знойдзены яшчэ адзін саркафаг падобнай працы, меркавана рукі таго ж майстры.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Make Lists, Not War — 2013.