Перайсці да зместу

Саюз 90/Зялёныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саюз 90/Зялёныя
Bündnis 90/Die Grünen
Выява лагатыпа
Лідар Рыкарда Ланг
Амід Нурыпур
Дата заснавання 1979 (Партыя зялёных),
1989 (Саюз 90),
1987 (Альтэрнатыўны спіс — Берлін),
1993 (адзіная партыя)
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія зялёная палітыка
Інтэрнацыянал Глабальныя зялёныя,
Еўрапейская партыя зялёных
Маладзёжная арганізацыя Зялёная Mоладзь
Колькасць членаў 61 005 (2013)
Месцаў у Бундэстагу
63 / 631
Месцаў у Еўрапарламенце
14 / 99
Постаці члены партыі ў катэгорыі (12 чал.)
Сайт gruene.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саюз 90/Зялёныя (ням.: Bundnis 90/Die Grunen) — партыя ў Германіі, заснаваная 16 чэрвеня 2007 года. «Зялёныя» звязаныя з еўрапейскімі экалагічнымі партыямі. Характэрнай рысай іх праграмы з’яўляецца спалучэнне рынкавай эканомікі з патрэбай аховы прыроды і навакольнага асяроддзя пад кантролем дзяржавы.

З партыяй «Саюзам 90/Зялёныя» звязаны няўрадавы Фонд Генрыха Бёля. Колькасць членаў партыі: 61 005 (па стане на 2013 год).

У 1979 годзе ў ФРГ на федэральным узроўні была створана Партыя зялёных. 24 лістапада 1989 года ў ГДР у выніку з’яднання трох некамуністычных палітычных груп быў заснаваны «Саюз 90». У 1993 г. яны аб’ядналіся. У 1998—2005 гг. партыя разам з сацыял-дэмакратамі фарміравала кааліцыйны ўрад Германіі.

Падчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 8,9 % галасоў[1]. Пасля апрацоўкі даных з усіх акруг ЦВК Германіі паведаміла, што альянс ХДС/ХСС набраў 33 % (ХДС — 26,8 %, ХСС — 6,2 %). Другое месца заняла Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СдПГ) з вынікам 20,5 %. Трэцяй стала партыя «Альтэрнатыва для Германіі», якая набрала 12,6 %. Таксама пяціадсоткавы бар’ер пераадолелі Свабодная дэмакратычная партыя — 10,7 %, «Левыя» — 9,2 %, «Зялёныя» — 8,9 %. Усе яны былі прадстаўлены ў Бундэстагу таго склікання. Гэта дало магчымасць атрымаць лепшы вынік, чым на мінулых выбарах у 2013 годзе (было 63 чалавека ў парламенце). Партыя пасля выбараў 2017 года змагла накіраваць у парламент 67 чалавек[1].

У сваёй дзейнасці выступае супраць удзелу Германіі ў ваенных дзеяннях. Выступае супраць вайны, як сродку міжнародных адносін. Галасавала за прававое прызнанне аднаполых шлюбаў у Германіі[2].

Зноскі

  • gruene.de (ням.) — афіцыйны сайт