Серпухаў
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Се́рпухаў[2] (руск.: Се́рпухов) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Серпухаўскага раёна Маскоўскай вобласці. Вылучаны ў самастойную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку з непасрэдным падпарадкаваннем выканкаму абласнога Савета 14 верасня 1939 года. Цяпер — муніцыпальнае ўтварэнне «Гарадская акруга Серпухаў».
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паселішча ад назвы рэчкі Сярпеі, каля ўцякання якой у Нару (прыток Акі) на высокім мысе паўстала паселішча. Назва Сярпея (таксама Сярпейка[3]) балцкага паходжання.
Найбліжэйшыя адпаведнікі — рачныя назвы Сярпея (прыток Угры на Павоччы)[4], Сярпейка (< Сярпея, прыток сожскай Проні)[5]. Адпачатная іх назоўная форма — *Sirpeja.
Корань Sirp- звязаны з літоўскім sirpti «спець; чырванець». Далей да індаеўрапейскага *ser- «чырвоны, чырванаваты»[6], ад якога і назва дзвінскай ракі Сярцея (< sartas «чырванаваты»). Адценнем вады матываваныя і назвы тыпу Зэльва, Золва (< žalvas «зеленаваты»).
У назве Сярпея балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у водных назвах Асвея, Мярэя, Вярэя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[7]. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя.
Назва ракі Сярпея значыла «Чырванаватая (рака)» і адлюстроўвала адценне рачной вады.
Серпухаў у складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Мажайск, Нара-Фамінск, Вярэя)[8].
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва — 123,1 тыс. чалавек (2010). Плошча горада складае 37,5 км². Горад з’яўляецца цэнтрам Серпухаўскай гарадской агламерацыі насельніцтвам звыш 260 тысяч жыхароў.
Горад размешчаны на рацэ Нара пры яе ўпадзенні ў Аку[9], за 99 км ад Масквы. Прыстань на рацэ Ака[2].
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Серпухава дзейнічае каля 150 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў і арганізацый усіх сфер эканомікі, больш за 1600 арганізацый малога бізнесу (уключаючы мікрапрадпрыемствы). Прамысловыя прадпрыемствы горада вырабляюць электрарухавікі рознага прызначэння, электрычныя машыны малой магутнасці, гіраскапічныя прыборы і вырабы дакладнай механікі для навігацыйных сістэм, сістэм арыентацыі і стабілізацыі лятальных апаратаў, хімічныя валокны і ніткі, цеплаізаляцыйныя матэрыялы, жалезабетонныя вырабы, металаканструкцыі, сістэмы ахоўнай сігналізацыі, кандэнсатары (КВАР), медыцынскую тэхніку, прадукты харчавання.
У СССР быў добра вядомы серпухаўскі машынабудаўнічы завод «Металіст», акрамя прадукцыі абароннага прызначэння, з 1975 года ён выпускаў папулярныя бытавыя пыласосы маркі «Тайфун».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Яўгенавіч Меньшыкаў (нар. 1960) — расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1995, 1997, 1999).
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Росстат. Регионы России. Основные социально-экономические показатели городов. 2010 г. Архівавана 6 ліпеня 2011.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 97.
- ↑ Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 45.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 910—911.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 84.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 296. — 538 с. — 100 000 экз.
- ↑ Оценка населения по «сотной» князя В. Фуникова от 1552 года
- ↑ а б в г д Оценка
- ↑ Оценка по данным переписи У. С. Ляпунова
- ↑ По данным министерства внутренних дел (учитывались представители только городских сословий)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://www.MojGorod.ru/moskovsk_obl/serpuhov/index.html
- ↑ с учётом населения Высоцкой и Владычной слобод, примыкавшей к городу деревни Заборье, а также фабричных спален
- ↑ а б http://www.gks.ru/free_doc/doc_2011/year/year2011.rar
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ Российский статистический ежегодник, 1998 год
- ↑ а б в г д http://istmat.info/files/uploads/18276/stat._ezh._rf_1994_demografiya.pdf
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ а б в г д е http://istmat.info/files/uploads/21317/nx_5.pdf
- ↑ http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987 — М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ Российский статистический ежегодник.2002 : Стат.сб. / Госкомстат России. – М. : Госкомстат России, 2002. – 690 с. – На рус. яз. – ISBN 5-89476-123-9 : 539.00.
- ↑ https://istmat.org/files/uploads/45329/4naselenie.pdf
- ↑ https://istmat.org/files/uploads/45390/07naselenie.pdf
- ↑ http://istmat.info/files/uploads/45859/07_naselenie.pdf
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://istmat.info/files/uploads/46358/r_05.doc
- ↑ http://www.gks.ru/doc_2005/year05.zip
- ↑ http://www.gks.ru/doc_2006/year06.zip
- ↑ http://www.gks.ru/doc_2007/year07.zip
- ↑ http://www.gks.ru/doc_2008/year08.zip
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Vol1/pub-01-11.xlsx — Росстат.
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b11_04/IssWWW.exe/Stg/d04/3-p03.htm
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о http://serpuhov.ru/o-serpukhove/goroda-pobratimi/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о https://serpukhov.tpprf.ru/ru/region/
- ↑ http://old.vratza.bg/?category=33&sub=90
- ↑ http://svsever.lg.ua/2015/12/severodoneck_vse_o_nashem_gorode_dopolnyaetsya_
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Се́рпухаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Се́рпухов // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 581. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Се́рпухов // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 433. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серпухаў
- Сайт Серпухава serpuhof.ru