Перайсці да зместу

Сомік амерыканскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сомік амерыканскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ameiurus nebulosus Lesueur, 1819

Сінонімы
  • Pimelodus nebulosus
  • Ictalurus nebulosus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  164043
NCBI  27778
EOL  995106

Сомік амерыканскі[1][2], сомік карлікавы[2] (Ameiurus nebulosus) — рыба сямейства самоў-кошак, або кашэчых самоў атраду Сомападобныя (Siluriformes).

Даўжыня 14—20 да 45 см, маса ад 45—100 г да 2 кг. Цела голае, крыху сціснутае з бакоў, ад жаўтаватага да цёмна-карычневага і чорнага колеру. Бруха светлае, белаватае, зрэдку плямістае. Ёсць альбіносы. Галава вялікая, шырокая. На сківіцах па 2 пары вусікаў. Неразгалінаваныя прамяні ў спінным, грудным і анальным плаўніках калючыя; ёсць тлушчавы плаўнік.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў вадаёмах Паўночнай Амерыкі. Завезены ў 1885 годзе ў Заходнюю Еўропу, у 1935 годзе ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Жыве ў азёрах, рэках, сажалках, у т. л. забалочаных.

Корміцца лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, водарасцямі, маляўкамі, ікрой іншых рыб.

Зноскі