Сцяг Рэспублікі Карэя
Выгляд
(Пасля перасылкі з Сцяг Паўднёвай Карэі)
Сцяг Рэспублікі Карэя | |
---|---|
Зацверджаны | 12 ліпеня 1948 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Gojong of the Korean Empire[d] |
Ваенна-марскі сцяг Рэспублікі Карэя |
Белы колер з’яўляецца нацыянальным колерам Карэі. Цэнтральная эмблема адлюстроўвае погляды на Сусвет як адзінае цэлае (даасізм); у гэтай фігуры дзве процілеглыя энергіі «інь» і «ян» аб’ядноўваюцца і ўзаемадзейнічаюць. «Інь-ян» — сінтэз Вялікага Пачатку — завецца па-карэйску «тхэгык» (кар.: 태극), таму сцяг атрымаў назву «Тхэгыкі» (кар.: 태극기). Па вуглах размешчаны трыграмы, якія таксама складаюцца з «інь» (разарваныя палоскі) і «ян» (суцэльныя палоскі). Трыграмы азначаюць (ад верхняй часткі дрэўка па гадзіннікавай стрэлцы): неба, поўдзень, лета і паветра; Месяц, захад, восень і ваду; Зямлю, поўнач, зіму і зямлю; Сонца, усход, вясну і агонь. Чорны колер азначае пільнасць, устойлівасць, справядлівасць і цноту.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- About Korea: Flag Архівавана 16 лютага 2008. (англ.)