Перайсці да зместу

Сілы народнай мабілізацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сілы народнай мабілізацыі
الحشد الشعبي
Выява лагатыпа
Этнічная прыналежнасць Іракцы
Рэлігійная прыналежнасць пераважае шыізм [1]
Лідары Хайдэр аль-Абадзі
Штаб-кватэра Багдад
Актыўная ў  Ірак
 Сірыя
Сфарміравана 13 сакавіка 2014
Саюзнікі  Ірак
 Сірыя
 Іран
Пешмерга (да 2017)
Праціўнікі Ісламская дзяржава
Пешмерга (2017)
Колькасць членаў 80 000—100 000
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Іраку, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года, Грамадзянская вайна ў Сірыі
Сайт al-hashed.net

Сілы народнай мабілізацыі (араб. الحشد الشعبي‎‎, Хашд аш-Шаабі) — кааліцыя, якая складаецца з шыіцкіх, езідскіх і хрысціянскіх міліцый, што змагаюцца на баку іракскага ўрада супраць ІД[2]. Альянс спансуецца дзяржавай і ўяўляе сабой парасонавую арганізацыю з 40, у асноўным шыіцкіх, міліцый. Аднак у складзе маюцца таксама хрысціянскія, суніцкія і езідскія групоўкі[3]. Арганізацыя была сфарміравана ў мэтах разгортвання барацьбы супраць ІД і была створана шляхам фармальнага аб’яднання існых на той момант ірэгулярных войск баевікоў пад эгідай іракскага міністэрства ўнутраных спраў у чэрвені 2014 года[4].

Па даных The National Interest, з 100 тысяч байцоў прыкладна 80 працэнтаў у той ці іншай меры падтрымліваюцца элітным іранскім Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР)[5]. Некаторыя кіраўнікі груповак, напрыклад, Абу Махдзі аль-Мухандзіс (кіраўнік Катаіб Хезбала), прызнаны тэрарыстамі ў ЗША. Да таго ж Катаіб Хезбала ўдзельнічала ва ўзброеным супрацьдзеянні амерыканскай акупацыі Ірака[6].

19 лютага 2018 на калону з васьмі аўтамабіляў Хашд Шаабі напалі баевікі ІД. Каля 30 чалавек былі забіты або патрапілі ў палон, сярод іх было 6 палявых камандзіраў з аховай[7][8].

3 студзеня амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада, у адказ на напад на пасольства ў Іраку. У выніку бамбардзіроўкі загінулі іранскі генерал Касем Сулеймані і лідар Катаіб Хезбала Абу Мухандзіс[9][10].

Зноскі

  1. "Sunnis in Kirkuk are annoyed from the Shi'ite Popular Mobilization fighters". Rudaw. October 1, 2014.
  2. "У стен Фаллуджи: «Хашд Шааби»"(руск.). 2016-05-31. Праверана 2016-06-14.
  3. "Islamic State: The caliphate strikes back". The Economist. 23 May 2015. Праверана 25 May 2015.
  4. Raineri, Daniele (2 April 2015). "Assalto finale a Tikrit". Il Foglio Quotidiano(італ.). Архівавана з арыгінала 8 красавіка 2015. Праверана 11 April 2015.
  5. J. Matthew McInnis. Big Questions in Iran’s Great Iraq Game (англ.). The National Interest (21 верасня 2016). Праверана 19.10.2016.
  6. Опасные защитники Ирака (руск.). Лента.ру (3 октября 2016). Праверана 19.10.2016.
  7. Бойцы сил народной мобилизации Ирака «Хашд Шааби» были убиты боевиками ИГ. news.ru (19 февраля 2018).
  8. Шиитские формирования вступили в стычки с боевиками ИГ в Киркуке. bfm.ru (19 февраля 2018).
  9. Commander of Iran’s Quds Force, PMU deputy head martyred in US strike(нявызн.)(недаступная спасылка). PressTV. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  10. СМИ: КСИР подтвердил убийство лидера «Аль-Кудс» в Багдаде. ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.