Сінагога Зальцмана
Выгляд
Славутасць | |
Сінагога Зальцмана | |
---|---|
укр.: Синагога Зальцмана | |
53°54′19″ пн. ш. 27°32′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | іўдаізм |
Дата заснавання | 1864 |
Дата пабудовы | 1864 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сінагога Зальцмана — былая яўрэйская бажніца, якая размяшчаецца ў Мінску на вуліцы Ракаўскай, 24 (у часы СССР — Астроўскага, 24).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сінагога пабудавана ў 1864 годзе на сродкі купца Зальцмана для бедных яўрэяў Мінска на Ракаўскім прадмесці. Падчас Другой сусветнай вайны закінута. Пасля вайны перабудавана для размяшчэння спартыўнага клуба.
Станам на верасень 2023 года, у будынку размешчана спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) па шахматах і шашках горада Мінска.
Нядаўна ў будынку праведзены чарговы рамонт, пераважна верхняга паверха.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Здымкі будынка сынагогі на сайце Radzima.org
- Сінагога Зальцмана на сайце «Архіварта»