Кітаеўская сінагога
Сінагога | |
Кітаеўская сінагога | |
---|---|
53°54′30″ пн. ш. 27°33′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Канфесія | іўдаізм |
Тып будынка | мураваны |
Дата заснавання | пачатак XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 |
Стан |
размяшчаецца Дом прыроды |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кітаеўская сінагога, таксама вядома як Сінагога хасідаў з Койданава — колішняя хасідская сінагога ў Мінску. Дзейнічала ў канцы XIX — пачатку XX ст. Размешчана ў глыбіні квартала Траецкага прадмесця па вул. Аляксандраўскай (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9А). Цяпер у будынку размяшчаецца Дом прыроды.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Кітаеўцамі» (а таксама «скакунамі» і «кар[а]лінцамі») называлі хасідаў, у адрозненне ад літвакоў, і «кітаеўскія» сінагогі былі ў многіх гарадах цяперашняй Беларусі. Паводле ж мінскай гарадской легенды, назва сінагогі паходзіць ад імя купца Баруха Кітаеўскага, які ёю валодаў, і гэты міф вельмі распаўсюджаны.
Пабудавана ў пачатку XIX ст. (паводле іншых звестак, у 1874) хасідамі з Койданава. Была асноўным малельным домам для хасідаў старога горада, вельмі папулярным сваёй музыкай для набажэнстваў, найперш вядомымі спевамі Янкеля Тэлеханера (Целеханера).
У суседнім будынку, які выходзіў фасадам на вул. Аляксандраўскую (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9), размяшчалася хасідская («кітаеўская») ешыва.
У 1970-я гады будынак сінагогі адрамантаваны і перададзены Дому прыроды.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак на высокім цокалі, накрыты двухсхільным дахам. Сцены фасадаў расчлянёны лапаткамі, прарэзаны высокімі лучковымі вузкімі вокнамі. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, у тымпанах якіх неглыбокія паўкруглыя нішы з дэкаратыўнымі калонамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Скир Арон. Еврейская духовная культура в Беларуси: историко-литературный очерк. — Минск, 1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кітаеўская сінагога
- Фотаздымкі