Томас Лоўрэнс (мастак)
Томас Лоўрэнс | |
---|---|
англ.: Thomas Lawrence | |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1769[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1830[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Thomas Lawrence[d] |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Жанр | партрэт[3] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Уплыў на | George Fennell Robson[d] і Richard Evans[d][6] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Томас Лоўрэнс (англ.: Thomas Lawrence; 13 красавіка 1769, Брысталь — 7 студзеня 1830, Лондан) — англійскі мастак—партрэтыст, адзін з найбуйнейшых, нараўне з Рэйналдсам і Гейнсбара, партрэтыстаў у брытанскай гісторыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Томас Лоўрэнс нарадзіўся 13 красавіка 1769 года ў горадзе Брысталі. Бацька Лоўрэнса ўтрымліваў невялікі гатэль, але ў рэшце рэшт згалеў — і аказалася, што асноўнай крыніцай сродкаў для сям’і Лоўрэнсаў з’яўляецца талент малявальшчыка іх сына. У 1782 годзе Лоўрэнсы пасяліліся ў курортным мястэчку Бат, дзе малады мастак добра зарабляў алоўкавымі партрэтамі.
У 1787 годзе Лоўрэнс адправіўся ў Лондан, дзе быў цёпла прыняты Рэйналдсам і паступіў студэнтам у Каралеўскую акадэмію мастацтваў; у 1790 годзе піша партрэт міс Фарэн (пасля лэдзі Дэрбі), які робіць Лоўрэнса яшчэ больш знакамітым. У тым жа годзе, нягледзячы на тое, што абірацца ў акадэмікі можна было з 24 гадоў, яго кандыдатуру ў члены карэспандэнты каралеўскай акадэміі ставяць, аднак не абіраюць, — тры галасы супраць шасці; на яго месца абіраецца Уітлі. У 1791 годзе быў абраны яе членам-карэспандэнтам, а ў 1794 годзе — поўным акадэмікам.
У 1815 годзе Лоўрэнс атрымлівае званне рыцара.
У 1818—1820 гадах Лоўрэнс знаходзіўся ў Еўропе, малюючы розных шляхетных асоб у Вене, Рыме і Ахене (дзе ў гэты час праходзіў міжнародны кангрэс). Пасля вяртання ў Лондан ён быў абраны прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў. Сэр Томас Лоўрэнс памёр 7 студзеня 1830 года ў горадзе Лондане.
Сярод вучняў — Тэадор фон Холст.
Зноскі
- ↑ а б Thomas Lawrence
- ↑ а б Thomas Lawrence — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б в г https://www.nationalgallery.org.uk/artists/sir-thomas-lawrence Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp06946/richard-evans?role=art Праверана 26 студзеня 2021.