Уільям Гарвей
Уільям Гарвей | |
---|---|
William Harvey | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1578[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1657[2][3][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Томас Харві[d][5][1] |
Маці | Джаан Холк[d][5] |
Жонка | Элізабет Браўн[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, урач, анатам, фізіёлаг |
Навуковая сфера | Медыцына, фізіялогія, эмбрыялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іеранім Фабрыцый |
Вядомыя вучні | Фрэнсіс Глісан[6] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Гарвей (англ.: William Harvey; 1 красавіка 1578, Фолкстан, (графства Кент) - 3 чэрвеня 1657, Лондан) — англійскі медык, заснавальнік фізіялогіі і эмбрыялогіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні медыцынскага факультэта ў Кембрыджы (1597) працаваў у Падуі. У 1602 годзе атрымаў дыплом доктара медыцыны Падуанскага ўніверсітэта. Па вяртанні ў Англію (Лондан) быў абраны (1607) членам Каралеўскай калегіі ўрачоў. У якасці галоўнага ўрача і хірурга працаваў у Бальніцы св. Варфаламея. Гарвей - заснавальнік не толькі вучэння аб кровазвароце, але і ўсёй сучаснай фізіялогіі і эмбрыялогіі. Гарвей першы эксперыментальна даказаў, што ў целе жывёлы аднолькавая, параўнальна невялікая, колькасць крыві знаходзіцца ў пастаянным руху па замкнёным шляху ў выніку ціску, які стварае сэрца сваімі скарачэннямі. Апісаў малы (лёгачны) і вялікі кругі кровазвароту. У 1628 выйшла ў свет кніга Гарвея "Анатамічнае даследаванне пра рух сэрца і крыві ў жывёл", у якой ён выказаў у скончаным выглядзе сваё вучэнне аб кровазвароце. У 1651 выйшла кніга Гарвея "Даследаванні аб зараджэнні жывёл", у якой ён абагульніў вынікі шматгадовых даследаванняў, прысвечаных вывучэнню эмбрыянальнага развіцця бесхрыбтовых і пазваночных жывёл (птушак і млекакормячых). Паводле Гарвея, не толькі жывёлы, але і расліны пачынаюць сваё развіццё з яйка.
Зноскі
- ↑ а б в https://history.rcplondon.ac.uk/inspiring-physicians/william-harvey
- ↑ Gregory A. William Harvey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. William Harvey // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гарвей Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Schmitt C.B., Webster C. Harvey and M. A. Severino. A neglected medical relationship. // Bulletin of the History of Medicine. 1971 Jan-Feb; 45 (1):49-75.
- French R., William Harvey’s Natural Philosophy, Cambridge, Cambridge University Press, 1994,
- Gregory, Andrew (2001). Harvey's Heart, The Discovery of Blood Circulation. Cambridge, England: Icon Books.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме William Harvey
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1578 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Англія
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1657 годзе
- Памерлі ў Каралеўстве Англія
- Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Вялікабрытаніі
- Фізіёлагі Вялікабрытаніі
- Анатамы Вялікабрытаніі
- Эмбрыёлагі
- Асобы на марках