Хана Шомер-Ротэнберг
Хана Шомер-Ротэнберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1884 ці 1 студзеня 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1960 |
Месца смерці | |
Бацька | Шомер |
Музычная дзейнасць |
Хана Шомер-Ротэнберг (? — 18 мая 1960, Нью-Ёрк) — яўрэйская спявачка, даследчыца народнай музыкі, кампазітар.
Нарадзілася 1 мая 1884 у Адэсе, або 1 студзеня 1885 у Пінску. Дачка вядомага пісьменніка Нохума Шайкевіча-Шомера і Дзіны Бярцінскай.
У 1893 з сям’ёй эмігравала ў ЗША. Жыла ў Нью-Ёрку. Спявала з дзяцінства. Вучылася спевам у Лазара Самойлава [1], Фрэнсіса Роджэрса (1870—1951). Да канца 1930-х гадоў выступала ў сольных канцэртах з песнямі на ідышы і іўрыце. Выдала кнігу «Песні Палесціны» (1928) з тэкстамі на дзвюх мовах і нотамі. Гастралявала ў Святой зямлі. Уваходзіла ў Амерыкана-палесцінскае музычнае таварыства — Маілам.
Напісала дзве п’есы на ідышы, у аснове якіх ляжаць народныя песні. Оперу «Once Upon a Time» паказалі ў 1922 годзе на сцэне яўрэйскага тэатра Шварца.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Songs Heard in Palestine. — Bloch Publishing Co, New York. 1928.
Зноскі
- ↑ нарадзіўся ў Кіеве ў 1877
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі ЗША
- Этнографы ЗША
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі на ідыш