Цаа Юйпэн
Цаа Юйпэн
кіт.: 曹宇鹏 | |
Дата нараджэння: | 27 кастрычніка 1990 (34 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | Гуанчжоу, Кітай |
Грамадзянства: | Кітай |
Прафесійная кар’ера: | 2011—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 42 (30.06.2014–07.07.2014) |
Цяперашні рэйтынг: | 43 (12 сакавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £250,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2017) |
Колькасць соценных серый: | 46 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | фінал (Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2017, Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2018) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/8 фіналу (2012) |
Цаа Юйпэн (кіт. спр. 曹宇鹏, піньінь Cáo Yǔpéng, нар. 27 кастрычніка 1990, Гуанчжоу, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2017 года і адкрытага чэмпіянату Гібралтара 2018 года. Удзельнік 1/8 фіналу чэмпіянату свету 2012 года.
У 2009 годзе ўпершыню ўдзельнічаў на рэйтынгавым адкрытым чэмпіянаце Кітая, атрымаўшы ўайлдкард ва ўзросце 18 гадоў, а ў 2011 годзе стаў прафесіяналам, дзякуючы перамозе на чэмпіянаце Азіі сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года. У сваім дэбютным сезоне ў мэйн-туры патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе здолеў прайсці ў другі раўнд, сенсацыйна перайграўшы Марка Алена ў стартавым матчы. У сезоне 2013/2014 упершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Усі Класік, упершыню патрапіўшы ў топ-64 рэйтынгу, а праз год падняўся на найвышэйшае для сябе 42-е месца. Пасля гэтага пачаў губляць форму і вылецеў з топ-64 па выніках сезона 2015/2016, але пакінуў месца сярод прафесіяналаў, дзякуючы перамозе на адным з этапаў кваліфікацыйнага турніру Q-School. У сезоне 2017/2018 дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на Еўрапейскім Мастэрс і да свайго першага рэйтынгавага фіналу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе гуляў супраць Ніла Робертсана і ішоў наперадзе з лікам 8:4, аднак саступіў 5 фрэймаў запар і згубіў магчымасць выйграць першы рэйтынгавы тытул. Пасля гэтага поспеху зноў патрапіў у топ-64 рэйтынгу, а ў пачатку 2018 года выйшаў у свой другі рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Гібралтара, дзе быў пераможаны Раянам Дэем (0:4).
У агульнай колькасці займаў 42-е месца ў сусветным рэйтынгу адзін тыдзень. Апроч рэйтынгавага фіналу здабыў залаты медаль на Азіяцкіх гульнях у крытых памяшканнях 2013 года, перамогшы свайго суайчынніка Дзіна Цзюньхуэя ў фінале. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 40 сэнчуры-брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 250 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-120 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. На сваім паспяховым адкрытым чэмпіянаце Шатландыі 2017 года выканаў адзіны максімальны брэйк.
Фіналы турніраў
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы)
[правіць | правіць зыходнік]Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (0:2) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2017 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | Ніл Робертсан | 8:9 |
2 | Параза | 2018 | Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | Раян Дэй | 0:4 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 2 (1 параза)
[правіць | правіць зыходнік]Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (0:1) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (0:0) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 17 снежня 2017 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Глазга, Шатландыя | Ніл Робертсан | 8:9 |
Параза | 2 | 11 сакавіка 2018 | Адкрыты чэмпіянат Гібралтара, Гібралтар | Раян Дэй | 0:4 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Цаа Юйпэн на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Цаа Юйпэна на CueTracker.net (англ.)