Чантхабуры (правінцыя)
Выгляд
Чантхабуры | |||
---|---|---|---|
тайск.: จังหวัดจันทบุรี | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Код ISO 3166-2 | TH-22 | ||
Паштовыя індэксы | 22 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чантхабуры (тайск.: จันทบุรี) — правінцыя ва ўсходняй частцы Тайланда, за 250 км ад Бангкока. Насельніцтва — 482 370 чалавек (2010). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чантхабуры. Сімвалам правінцыі з’яўляецца Месяц, акружаны арэолам, а ў крузе Месяца намаляваны трус. Герб сімвалізуе мір і спакой жыцця ў правінцыі.
Паўднёвая частка правінцыі Чантхабуры, якая выходзіць да Сіямскага заліва, размяшчаецца на прыбярэжных раўнінах. Астатняя тэрыторыя даволі гарыстая, на поўначы ўзвышаецца горны масіў Чантхабуры. На ўсходзе праходзіць дзяржаўная мяжа з Камбоджай. Нараўне з суседняй правінцыяй Трат, гэты рэгіён з’яўляецца асноўным месцам здабычы каштоўных камянёў, у асноўным рубінаў і сапфіраў.