Шаблон:Падзеі 8 верасня
Выгляд
- Паўночная Македонія — Дзень незалежнасці (1991)
- 1380: Адбылася Кулікоўская бітва паміж войскам цемніка Мамая і маскоўскай арміяй.
- 1504: Мікеланджэла скончыў працу над скульптурай «Давід».
- 1514: Адбылася бітва пад Оршай, злучаныя войскі ВКЛ і польскія атрады перамаглі армію Маскоўскай дзяржавы.
- 1636: Заснаваны Гарвардскі ўніверсітэт — найстарэйшы ў ЗША.
- 1655: Шведскія войскі занялі Варшаву.
- 1844: Выйшла першая кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
- 1886: Заснаваны горад Яганэсбург.
- 1941: Нямецкія войскі пачалі блакаду Ленінграда.
- 1951: У Сан-Францыска заключаны мірны дагавор паміж Японіяй і саюзнікамі ў Другой сусветнай вайне.
- 1990: Адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
- 1992: Адкрыта Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь.