Эстэр Мягі
Эстэр Мягі | |
---|---|
эст.: Ester Mägi | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 2021[2] (99 гадоў) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Март Саар |
Прафесіі | кампазітарка, музычны педагог, выкладчыца ўніверсітэта |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Узнагароды |
Эстэр Мягі (эст.: Ester Mägi; 10 студзеня 1922, Талін — 14 мая 2021) — эстонскі кампазітар і педагог. Народная артыстка Эстонскай ССР (1984).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1951 годзе аддзяленне кампазіцыі Талінскай кансерваторыі, навуковым кіраўніком Мягі быў прафесар Март Саар. Яна ўвабрала многія ідэі Саара і актыўна цікавілася народнай музыкай. У 1954 годзе Мягі скончыла аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара Вісарыёна Шабаліна), пасля чаго пачала выкладаць у Талінскай кансерваторыі; выкладчыцкую дзейнасць Эстэр працягвала аж да сыходу на пенсію ў 1984 годзе. У 1977 годзе — дацэнт.
Пісала рамансы на вершы Керсці Мерылаас, Ральфа Парвэ, Марыі Ундэр і іншых паэтаў. Аўтар музыкі да спектакляў, напрыклад, «Калі прыйшла вясна» (1959) і іншых.
Зноскі
- ↑ Ester Mägi // Musicalics
- ↑ https://kultuur.err.ee/1608212824/suri-helilooja-ester-magi
- ↑ Présence Compositrices — 2020.