10-я армія (Аўстра-Венгрыя)
Выгляд
kaiserlich und königliche 10. Armee 10 Армія | |
---|---|
ням.: 10. Armee | |
Гады існавання | люты 1916 — 3 лістапада 1918 |
Краіна | Аўстра-Венгрыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у |
10-я а́рмія (ням.: k.u.k. 10. Armee) — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Была сфармавана ў лютым 1916 года на базе армейскай групы Рора (ням.: Armeegruppe Rohr) для вядзення вайны на Італьянскім фронце, дзе і праіснавала да канца вайны. Па стане на чэрвень 1918 года армія складалася з наступных часцей:
Армія | Корпус | Дывізія |
---|---|---|
10-я Армія | Група эрцгерцага Пятра Фердынанда | 1-я пяхотная дывізія |
22-я пяхотная дывізія | ||
XX Корпус | 19-я пяхотная дывізія | |
49-я пяхотная дывізія | ||
XXI Корпус | 56-я пяхотная дывізія | |
Група Шысера | ||
XIV. „Edelweiß“ Корпус | 3-я пяхотная дывізія | |
8-я пяхотная дывізія |
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- Генерал-палкоўнік Франц Рор фон Дэнта (ням.: Franz Rohr von Denta) (люты — 18 чэрвеня 1916);
- Фельдмаршал-лейтэнант Карл Скоцці (ням.: Karl Scotti) (18 чэрвеня 1916 — красавік 1917);
- Генерал-фельдмаршал Аляксандр фон Крабацін (ням.: Alexander von Krobatin) (красавік 1917 — 3 лістапада 1918);
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Österreichisches Bundesministerium für Heereswesen vom Kriegsarchiv. "Österreich-Ungarns letzter Krieg 1914-1918", Sieben Text- und Beilagenbände, Verlag der Militärwissenschaftlichen Mitteilungen, Wien 1930
- Anton Wagner: Der Erste Weltkrieg. Truppendienst-Reihe, Carl Ueberreuter Verlag, 1981
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Austro-Hungarian Army, Higher Commands and Commanders Архівавана 19 жніўня 2017. (англ.)