2-я армія (Расійская імперыя)
2-я армія (палявая) 2А | |
---|---|
Гады існавання | чэрвень 1914 года — пачатак 1918 года |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | гл. спіс франтоў |
Тып | армія |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл. Галоўнакамандуючыя |
2-я а́рмія (2А) — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне злучэнняў, часцей і ўстаноў Варшаўскай ваеннай акругі, Рускай Імператарскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Па стану на ліпень 1914 года
[правіць | правіць зыходнік]Палявое ўпраўленне створана ў ліпені 1914 года пры штабе Варшаўскай ваеннай акругі.
На пачатак вайны ў склад арміі ўваходзілі:
- Палявое ўпраўленне (Штаб 2А).
- Упраўленне інспектара артылерыі 2А.
- Рухомы артылерыйскі запас 2А.
- Упраўленне начальніка інжынераў 2А.
- Агульны суд карпусоў 2А.
- 2-і армейскі авіяцыйны атрад Рускага Імператарскага Ваенна-паветранага Флоту.
- I армейскі корпус
- VI армейскі корпус
- XIII армейскі корпус
- XV армейскі корпус
- XXIII армейскі корпус
Па стану на канец вайны
[правіць | правіць зыходнік]На канец 1917 года штаб арміі знаходзіўся ў Слуцку і армія мела ў сваім складзе:
Армія была ліквідавана ў пачатку 1918 года.
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]2-я армія ў баях ва Усходняй Прусіі ў 1914—1915 гадах
[правіць | правіць зыходнік]Камандуючы 2-й арміяй генерал Самсонаў загадам ад 16 жніўня змяніў загаданае штабам фронту напрамак наступлення, паслаўшы галоўныя сілы замест паўночнага у паўночна-заходнім напрамку з мэтай больш глыбокага ахопу германскіх дывізій і для перахопу шляхоў на Віслу. У выніку быў істотна павялічаны разрыў з 1-й арміяй. 2-я армія перайшла мяжу 20 жніўня, маючы супраць сябе 20-ы корпус генерала Шольца (3,5 дывізіі).
З 26 жніўня армія ўдзельнічала ў Бітве пад Таненбергам, якая скончылася поўным паражэннем і разгромам. Страты 2-й арміі склалі 6 тыс. забітымі, паранена каля 20 тысяч (амаль усе трапілі ў палон), палонных — 30 тысяч (разам з якія трапілі ў палон параненымі — 50 тыс.), захоплена 230 гармат. Былі забітыя 10 генералаў (у тым ліку і камандуючы, які застрэліўся), 13 узятыя ў палон. Агульныя страты 2-й арміі забітымі, параненымі і палоннымі — 56 тысяч чалавек.
У складзе
[правіць | правіць зыходнік]- Паўночна-Заходняга фронту (ліпень 1914 — жнівень 1915)
- Заходняга фронту (жнівень 1915 — пачатак 1918)
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- 19.07.1914-17.08.1914 — генерал ад кавалерыі Аляксандр Васілевіч Самсонаў
- 23.08.1914-05.12.1914 — генерал ад кавалерыі Сяргей Міхайлавіч Шэйдэман
- 05.12.1914-08.04.1917 — генерал ад інфантэрыі Уладзімір Васілевіч Смірноў
- 08.04.1917-12.07.1917 — генерал-лейтэнант Антоній Андрэевіч Весялоўскі
- 12.07.1917-07.08.1917 — генерал ад інфантэрыі Мікалай Аляксандравіч Данілаў
- 07.08.1917-22.08.1917 — генерал-лейтэнант Пётр Дзмітрыевіч Шрэйдэр (Цялежнікаў)
- 22.08.1917-20.11.1917 — генерал ад інфантэрыі Мікалай Аляксандравіч Данілаў
- 20.11.1917-24.12.1917 — генерал-лейтэнант Аляксей Канстанцінавіч Баёў
- 24.12.1917 — паручык А. Кісялёў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.