Перайсці да зместу

KrAZ Fiona

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
KrAZ Fiona
Выява
Краіна паходжання
Усяго выраблена 1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

KrAZ Fiona — бронемашына з V-вобразным дном, распрацаваная АўтаКрАЗам сумесна з канадскай кампаніяй Streit Group на шасі КрАЗ-6322[1][2][3].

У пачатку кастрычніка 2014 года ў «Зборніку навуковых прац Нацыянальнай акадэміі Нацыянальнай гвардыі Украіны» быў апублікаваны артыкул з разлікам канструктыўнай схемы бронемашыны з V-вобразным дном на серыйным шасі КрАЗ-6322, якая была прапанаваная ў якасці тэхнікі для падраздзяленняў нацыянальнай гвардыі[4].

Дэманстрацыйны ўзор бронемашыны быў прадстаўлены 22 лютага 2015 года на зброевай выставе «IDEX-2015»[5].

У сакавіку 2016 года бронемашына прымала ўдзел у параўнальных выпрабаваннях ваеннай тэхнікі, якія праводзіліся дзяржаўным Навукова-выпрабавальным цэнтрам на палігоне ў Ровенскай вобласці[6].

11—14 кастрычніка 2016 года на зброевай выставе «Зброя та безпека-2016» быў паказаны ўзброены варыянт бронемашыны (з усталяваным на даху дэсантнага адсека баявым модулем «Шквал»).

У далейшым, бронемашына была ўключана ў пералік прадукцыі канцэрна «Украбаронпрам» і прапанаваная на экспарт[3].

KrAZ Fiona мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы машыны, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне[1][3].

Корпус бронемашыны ўніфікаваны з корпусам КрАЗ-Шрэк[7], зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў. Лабавое шкло куленепрабівальнае. У бартах баявога аддзялення маецца дзве дзверы для кіроўцы і камандзіра машыны, у верхняй частцы якіх усталяваны куленепрабівальны шклаблок[1].

У верхняй частцы бартоў дэсантнага аддзялення размешчаны закрытыя засланкамі амбразуры для вядзення агню са стралковай зброі (па дзве з кожнага боку). У карме корпуса знаходзіцца пад’ёмная апарэль для пасадкі і высадкі дэсанту[1][3].

Сядзенні дэсанту складаюцца, што дазваляе выкарыстоўваць дэсантнае аддзяленне ў якасці грузавога адсека[3].

Маецца два паліўных бака агульнай ёмістасцю 250[3] або 280 літраў.

  • бронемашына можа камплектавацца некалькімі тыпамі дызельных рухавікоў[2] магутнасцю 300—400 к. с. (першая машына была выпушчаная з дызелем Cummins[1], яшчэ адна — з шасціцыліндровым дызелем Caterpillar C9 Heavy Duty).
  • 6-ступеністая аўтаматычная каробка перадач (Allison 4000[8] або Caterpillar CX28)
  • счапленне MFZ-430, каробка перадач Fast Gear[2]
  • шыны 1300х530-533 445/65R22,5[3], з устаўкамі Runflat system[2]

Прадугледжана магчымасць устаноўкі на бронемашыну ўзбраення (у паваротнай турэлі на даху) і дадатковага абсталявання (электрычная лябёдка, пошукавы фары-пражэктар, відэакамеры задняга выгляду)[2].

Варыянты і мадыфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Panthera 6X6 Krazz — варыянт бронемашыны з узмоцненай супрацьміннай абаронай на шасі КрАЗ-6322, прадстаўлены кампаніяй Ares Security Vehicles LLC (Дубай, ААЭ). Узровень абароны STANAG 4569 Level 1 (у гэтым варыянце машына захоўвае грузападымальнасць не менш за 8 тон), але можа быць павышаны да STANAG 4569 Level 3. Замест індывідуальных сядзенняў для дэсанту могуць быць устаноўлены лавы. Не ўстаноўлены экраны для абароны паліўнага бака, таксама адсутнічаюць амбразуры ў бартах[9].
  1. а б в г д Створено новий броньований автомобіль КрАЗ Feona // «Народна армія» від 6 вересня 2015
  2. а б в г д Технические характеристики нового бронеавтомобиля КрАЗ «Фиона» Архівавана 16 верасня 2015. // «Кременчуг online» от 10 сентября 2015
  3. а б в г д е ё KrAZ Fiona armoured vehicle // Military and special purpose vehicles. Spetstechnoexport catalogue 2020. page 40
  4. О. С. Мазін, С. П. Мазін, В. М. Франков, О. Ю. Шабалін. Нові пропозиції щодо конструкцій бронеавтомобілів на базі шасі автомобілів сімейства КрАЗ // «Збірник наукових праць Національної академії Національної гвардії України». Вип. 2 (24), 2014 р., стор. 18-22
  5. На выставке IDEX-2015 в ОАЭ КрАЗ представит армейские новинки — Feona и Hurricane Архівавана 21 лютага 2015. // «Кременчуг online» от 20 февраля 2015
  6. Вывод военных: КрАЗ - лучший по проходимости автомобиль Архівавана 10 лістапада 2017. // официальный сайт ХК «АвтоКрАЗ» от 21 марта 2016
  7. С. В. Дунь, Р. О. Кайдалов. Підвищення рівня захисту автомобілiв КрАЗ з метою забезпечення виконання логістичних, патрульних, миротворчих та бойових функцій // Наукове забезпечення службово-бойової діяльності Національної гвардії України : Збірник тез VI науково-практичної конференції (м. Харків, 9 квітня 2015 р.) / Секція 2. "Наукове забезпечення процесів розроблення, удосконалення, експлуатації та ремонту зразків озброєння, військової та спеціальної техніки". Харків, 2015. стор.96-97
  8. Новые имена КрАЗа: «Феона» и «Ураган» Архівавана 3 верасня 2015. // "Грузовик пресс", № 4, 2015
  9. Panthera 6X6 Krazz Архівавана 21 красавіка 2018. // официальный сайт компании «Ares Security Vehicles»