Вікікрыніцы:Выдаленне
Тут вызначаюцца выпадкі, калі адміністратары могуць выдаляць старонкі. Хаця кожны карыстальнік можа ачысціць старонку, яна застанецца даступнай і любы ўсё яшчэ зможа пераглядзець старыя версіі праз гісторыю рэдагаванняў. Калі старонка выдаленая, ніхто, акрамя адміністратараў, не зможа паглядзець ранейшую гісторыю рэдагаванняў. Толькі адміністратары маюць тэхнічныя магчымасці выдаляць і аднаўляць старонкі.
Крытэры выдалення
[правіць]Кансенсус
[правіць]Калі Вы прызнаеце, што твор парушае аўтарскія правы або. што старонка не павінная быць у Вікікрыніцах з-за іншых прычынаў, якія не рэгулюцца ніжэйшымі крытэрамі хуткага выдалення, Вы можаце пачаць з абмеркаваньня на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення.
Калі абмеркаванне датычыцца магчымага парушэння аўтарскіх правоў, яно павіннае цягнуцца, прынамсі два тыдні; у іншых выпадках павіннае цягнуцца, прынамсі, адзін тыдзень.
Хуткае выдаленне
[правіць]Правілы выдалення ў Вікікрыніцах дазваляюць адміністратарам выдаляць старонкі, якія адпавядаюць, прынамсі, аднаму крытэру хуткага выдалення. Калі Вы ня згодны з хуткім выдаленнем, Вы можаце аспрэчыць гэта, стварыўшы адпаведнае абмеркаванне (гл. Аднаўленне). Старонкі, якія адпавядаюць нейкаму крытэру хуткага выдалення, павінныя пазначацца шаблонам {{Хутка выдаліць}}; ствараць абмеркаванне пра іх на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення не трэба (існуе адпаведная катэгорыя). Пазначаючы старонку да хуткага выдалення, не забывайцеся ўказаць прычыну ў фармаце {{Хутка выдаліць|прычына}}
Агулам
[правіць]- Няма значнага зместу або гісторыі. Гэта ўключае тэставыя рэдагаванні (кшталту „Ці сапраўды я магу стварыць тут старонку?“), відавочныя бязглуздзіцы ды звычайны вандалізм.
- Зноў створаная старонка, якая раней ужо выдалялася паводле гэтых правілаў выдалення, калі яна не была значна перапісаная так, што прычына выдалення страціла сэнс.
- Залішняе: Дзве версіі аднаго тэксту на розных старонках без значных адрозненняў паміж імі. Версія без скану ёсць залішняя, калі ёсць са сканам.
- За межамі мэтаў праекту: Змест, які відавочна не адпавядае мэтам Вікікрыніц (напрыклад, рэкляма або вопісы кніг без самога тэксту).
- Парушэнне аўтарскіх правоў: Змест, які відавочна і даказана з’яўляецца парушэннем аўтарскіх правоў. Таксама сюды адносяцца старонкі аўтараў, чые ўсе творы ахоўваюцца аўтарскім правам.
- Запыт аўтара: Выдаленне на запыт аўтара старонкі, якому належаць усе значныя рэдагаванні гэтай старонкі. Запыт не павінны быць пададзены са злымі намерамі, а толькі, калі змест не нясе карысці Вікікрыніцам. Калі аўтар ачышчае старонку, гэта можна ўспрымаць як запыт на выдаленне.
Старонкі асноўнай прасторы ды файлы
- Файлы, якія маюць дублікаты на Вікісховішчы.
- Нязначны змест, які не мае ніякіх адзнак значнасці для Вікікрыніц — няма гістарычнае важнасці, не было ранейшай публікацыі.
- Творы без інфармацыі пра аўтараў, калі было зроблена даволі намаганняў у пошуку гэтай інфармацыі, уключаючы паведамленні карыстальніку, які дадаў тэкст. Заўважма, што гэтане датычыцца твораў, аўтары якіх невядомыя ў прынцыпе.
Рознае
[правіць]- Тэхнічнае выдаленне: выдаленне дзеля перайменавання старонкі або аб’яднання гісторый датуль, пакуль дзеянне, якое вымагае выдалення не ёсць спрэчным.
- Залішнія перанакіраванні, створаныя цягам апошняга тыдня або старэйшыя перанакіраванні. што быліпазначаныя шаблонам
{{subst:мяккае перанакіраванне з датай|«[[новая назва]]»}}
- Перанакіраванні паміж прасторамі назваў з асноўнай прасторы да любога іншага.
- Абмеркаванні (размовы) няісных старонак: старонка размоваў выдаленага або няіснага твора.
Аднаўленне
[правіць]Любое выдаленне можа быць аспрэчанае, калі для гэтага падрыхтаваныя нейкія аргументы. Для гэтага стварыце абмеркаванне на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення з прэфіксам „Вярнуць“. Напрыклад: == Вярнуць [[Прыклад]] ==
Практыка
[правіць]- {{Да хуткага выдалення}} — у пачатку старонкі з указаннем прычыны.
- {{Да выдалення}} — у пачатку старонкі, якая патрабуе абмеркавання, з указаннем прычыны. Трэба таксамастварыць абмеркаванне настаронцы Вікікрыніцы:Да выдалення. Таксама варта павеламіць зацікаўленым удзельнікам пра абмеркаванне.
- Агульныя абмеркаванні вітаюцца на старонцы Вікікрыніцы:Супольнасць.