Малеч
Малеч лац. Maleč | |||||
Царква Сьвятога Сімяона | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 6 чэрвеня 1645 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Бярозаўскі | ||||
Сельсавет: | Малецкі | ||||
Насельніцтва: | 1754 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1643 | ||||
Паштовы індэкс: | 225245 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′0″ пн. ш. 24°38′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 24.63333° у. д.Каардынаты: 52°31′0″ пн. ш. 24°38′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 24.63333° у. д. | ||||
± Малеч | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ма́леч[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Чарняўкі. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1754 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Бярозы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Паўлавічы.
Малеч — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Малеч утварыўся ад асновы «мал» і мае зьвязак з словам «малеча»[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Малеч як дзяржаўнае сяло (39 валок зямлі) у Блудзенскай воласьці Кобрынскай эканоміі датуецца 1563 годам, калі тут заснавалі царкву[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
6 чэрвеня 1645 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Малечу Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі паясная выява сьвятога Пётры з ключамі ў руцэ»[4]. У 1668 годзе паселішча страціла мескія правы на самавольны загад уладальніцы Блудаўскага староства Ізабэлы Хадкевічавай. Дэлегатаў местачкоўцаў да караля і вялікага князя з скаргай і прашэньнем узнавіць правы на самакіраваньне яна загадала схапіць і аддаць у рукі катаў. Толькі адмысловы загад караля вярнуў ім волю.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Малеч апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце. Паселішча захавала статус мястэчка. На 1886 год у Малечы быў 71 двор, дзеялі 2 царквы і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, сукнавальня і 16 крамаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Малеч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малеч абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Малеч апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Малеч увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 444 двары, на 1997 год — 805, на 1999 год — 786. У 2000-я гады Малеч атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Сядзіба Завадзкіх, 1930-я гг.
-
Школа, 1922 г.
-
Школа, 1928 г.
-
Будаваньне зернясховішча, 1933 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 382 муж., зь іх духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 120, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 261[6]; 1878 год — 1189 чал., у тым ліку 660 юдэяў[7]; 1886 год — 1428 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 430 чал.[8]; 1972 год — 1656 чал.; 1997 год — 2445 чал.[9]; 1999 год — 2437 чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1754 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Малечы працуюць сярэдняя і музычная школы, санаторная школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынак[11].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Парк (канец XIX ст.)
- Царква Сьвятога Сімяона (1873; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца
- Сядзіба Завадзкіх (канец XIX ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 97.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 221.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 265.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
- ^ Krzywicki L. Malecz // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 8.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 59.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 29.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 36.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Сінкевіч М. Малеч. Магдэбурскае права // Гістарычная брама. № 6 (10), 1998.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|