Перайсьці да зьместу

Міжрэчча (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжрэчча
лац. Mižrečča
польск. Międzyrzec Podlaski
Рынак і палац Чартарыйскіх
Рынак і палац Чартарыйскіх
Герб Міжрэчча Сьцяг Міжрэчча
Першыя згадкі: 1177
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Плошча: 19,75 км²
Вышыня: 148 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 17 238 чал.
шчыльнасьць: 872,81 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +(48) 83
Паштовы індэкс: 21-560
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 51°58′59.99″ пн. ш. 22°48′0.00″ у. д. / 51.9833306° пн. ш. 22.8° у. д. / 51.9833306; 22.8Каардынаты: 51°58′59.99″ пн. ш. 22°48′0.00″ у. д. / 51.9833306° пн. ш. 22.8° у. д. / 51.9833306; 22.8
Міжрэчча на мапе Польшчы
Міжрэчча
Міжрэчча
Міжрэчча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.miedzyrzec.pl

Міжрэчча (польск. Międzyrzec Podlaski) — места ў Польшчы, на рацэ Кросьне. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 16 993 чалавек. Знаходзіцца за 99 км на поўнач ад Любліна.

Міжрэчча — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятога Мікалая на Рынку і Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Новым Месьце, а таксама касьцёл Сьвятога Юзэфа, палацы Патоцкіх і Чартарыйскіх, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Міжрэчча датуецца 1368 годам. У 1434—1438 гадох места атрымала Магдэбурскае права. У 1477 годзе тут збудавалі касьцёл Сьвятога Мікалая, а ў 1564 годзе — царкву Сьвятога Мікаля.

У выніку складаньня Люблінскай уніі (1569 год) Міжрэчча перайшло ў склад Каралеўства Польскага, аднак у 1574 годзе Стэфан Збараскі далучыў яго да Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1648 годзе места разрабавалі казакі, у 1655 і 1660 гадох — швэдзкае і маскоўскае войскі адпаведна.

У XVIII ст. Міжрэчча атрымала вядомасьць цэнтру броварства. У 1772 годзе Аўгуст Аляксандар Чартарыйскі фундаваў тут новую мураваную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на месцы папярэдняй драўлянай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Міжрэчча апынулася ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі, у Радзінскім павеце Люблінскай губэрні. На 1827 год у месьце было 443 будынкі, на 1862 год — 535, у тым ліку 173 мураваныя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Міжрэчча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Міжрэчча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе места занялі войскі Трэцяга Райху.

23 ліпеня 1944 году Міжрэчча занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 4340 чал.; 1862 год — 8219 чал., у тым ліку 6636 юдэяў[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 16 993 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Сьвятога Мікалая (1477, 1741)
  • Могілкі: каталіцкія з капліцай Сьвятога Роха, юдэйскія
  • Палац Патоцкіх (XVIII ст.)
  • Палац Чартарыйскіх (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1782—1784, цяпер касьцёл Сьвятога Юзэфа)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1772—1774, цяпер касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла)
  1. ^ Chlebowski B., Palmirski A. Międzyrzec // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 376.