Перайсьці да зьместу

Пішчац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пішчац
лац. Piščac
польск. Piszczac
Рынак
Рынак
Герб Пішчацу


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Пішчац
Насельніцтва: 3016 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-509
Геаграфічныя каардынаты: 51°58′0.1″ пн. ш. 23°22′59.9″ у. д. / 51.966694° пн. ш. 23.383306° у. д. / 51.966694; 23.383306Каардынаты: 51°58′0.1″ пн. ш. 23°22′59.9″ у. д. / 51.966694° пн. ш. 23.383306° у. д. / 51.966694; 23.383306
Пішчац на мапе Польшчы
Пішчац
Пішчац
Пішчац
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пішчац (польск. Piszczac) — вёска ў Польшчы, на рацэ Лютні. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 3016 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Белай, за 98 км на паўночны ўсход ад Любліна.

Пішчац — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Царква-мураўёўка, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Пішчац (Пещатка — Пяшчатка, Пішчатка) датуецца 1500 годам. У 1530 годзе места атрымала Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пішчац увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. 4 жніўня 1569 году ён атрымаў герб «у чырвоным полі постаць чалавека з ястрабам у руцэ»[1].

У XVI ст. у Пішчацы дзеялі касьцёл і царква, з XVIII ст. — сынагога[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пішчац апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала места ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Пішчацы было 118 будынкаў, на 1862 год — 168. За ўдзел жыхароў Пішчацу ў нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады пазбавалі яго мескіх правоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пішчац занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пішчац апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе мястэчка занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Пішчац занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1041 чал.; 1864 год — 1471 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 3016 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца могілкавая (1800)
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятога Яна Прадцечы (мураўёўка; 1907, цяпер касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога
  • Царква
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 222.
  2. ^ Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / Red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 203.
  3. ^ Chlebowski B. Piszczac // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 232.