Міндоўг (імя)
Міндоўг лац. Mindoŭh | |
Mindach | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Minno + Davo Meyn + Dago |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Міндаў, Міндог, Мэндаг, Мэндах |
Зьвязаныя імёны | Даўмен |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Міндоўг» |
Міндоўг (Міндог, Мендак, Мендаг, Мэндаг, Мэндах), Міндаў — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэндах або Міндах (Mendoch, Mindach[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4], а аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) — ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6]. Такім парадкам, імя Міндоўг азначае «здольны мысьленьнем»[7] (тое ж, што і імя Даўмен). Паводле іншага тлумачэньня[8][9], імя Міндоўг азначае «магутны дабрынёй» і складаецца з асноваў магін- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнар, Мэйнарт; германскія імёны Meinar, Meinart), якая паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[10], і -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago), якая паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[11]. Адзначалася германскае імя Megindag[12] (Meindag[1], Meindac)[13], а таксама магчымасьць пераходу Dagh > Daw у германскіх мовах[14].
Апроч таго, гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на старажытнае кельцкае імя Mynyddog[15] (пра падабенства вялікай колькасьці кельцкіх і германскіх складаных антрапонімаў пісаў яшчэ нямецкі лінгвіст Ганс Краэ(en)[16]).
Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка на падставе аналізу структуры наяўных формаў імя ў гістарычных крыніцах прыйшоў да высновы, што ўсе яны ўтварыліся ад асновы Min-, якая бытуе ў многіх старажытных славянскіх імёнах і выводзіцца з праславянскага 'думаць, лічыць, меркаваць'[17]. Тым часам разнастайнасьць суфіксаў у варыянтах імя адной і той жа асобы — звычайная зьява для славянскай антрапаніміі[18].
З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Міндоўг[a] ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[23].
Імя Myndowe гістарычна бытавала ў Рызе[24].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мидогъ… оуби Миндого (умова 1219 году); Myndowe, Dei gracia rex Letthowie (1253 год)[25]; Mindowin, illustrem Luthowie regem[26], Mindowe, illustris rex Luthowie[27] (17 ліпеня 1251 году); Mindowe, rex Lithowie (26 ліпеня 1251 году)[28]; Mindowe, Dei gratia rex Lettowie (ліпень 1253 году)[29]; Myndowe, Dei gracia rex Lettowie (12 сакавіка 1254 году[30], 1257 год[31], чэрвень 1260 году[32]); domino Myndowe, rege Lettowie (6 красавіка 1254 году)[33]; Myndowe, Dei gracia primus rex Lettowie[34], Mindowe, Dei gratia rex Lettowie[35] (кастрычнік 1255 году); Mindowe, Dei gracia rex Littowie (1257 год)[36]; Myndowe, Dei gratia rex Lettowie (7 жніўня 1259 году)[37]; Mindowe, Dei gratia rex Littowie[38], Nos Mindowe, Dei gracia rex Litwinorum[39] (7 жніўня 1261 году)[b]; Mendoch rex Lytwanorum a Litwanis occiditur (запіс пад 1263 годам)[40]; Woysalk filium ipsius Mendog (запіс пад 1264 годам)[41]; Mindota (20 студзеня 1268 году)[42]; Myndowe (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[43]; Mindou (30 сакавіка 1298 году)[44]; Mindaw (1310 год)[45]; Mindo (1312 год)[46]; Миндогъ… Миндовгъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[47]; Mendoch… Mondog… Mendog (Старэйшая Аліўская хроніка)[48]; у Миндовга князя Литовского (Наўгародзкі першы летапіс[49] і Сафійскі першы летапіс[50]); Воишелкъ Миндовговичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[51]; Mendolphi alias Mendog (Ян Длугаш); Mindowh… Mindowk… dobytok Mindogow… koniusy Mindowi (Хроніка Быхаўца)[52]; Станиславъ Миндовичъ (1567 год)[53]; Мендок… Мендог… гетмана Мендагова… Миндова (Хроніка літоўская і жамойцкая)[54][55][c].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міндоўг (1195 або каля 1200—1263 або 1264) — заснавальнік і першы гаспадар Вялікага Княства Літоўскага, першы і апошні кароль Літвы
- Станіслаў Міндавіч — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
Мендагі-Янутовічы — літоўскі шляхецкі род[58].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявіліся тлумачэньні імя Міндоўг (лет. Mindaugas) ад летувіскіх словаў mintis 'думка' і daug 'шмат'. Аднак гэтыя тлумачэньні ня маюць ніякага сэнсу, бо ў балтыйскіх мовах азначэньне заўсёды мусіць стаяць перад азначаным словам. Адпаведна, азначаным словам мае быць «шмат», якое ні пры якіх азначэньнях ня можа быць імем чалавека, таму падобныя імёны для летувісаў — чужыя[19]. Тым часам яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя летувісы, з усяго відаць, ня ведалі падобнага значэньня кораню min-: летувіскі аўтар Даніла ў часопісе Міністэрства народнай асьветы (красавік 1850 году) тлумачыў імя Міндоўг як «шмат топча», а імя Гедзімін — як «топча сорам»[20], тым часам летувіскі аўтар Даўгдарыс у газэце «Tygodnik Petersburski» (ад 18 ліпеня 1850 году) выводзіў іменную аснову -мін- ад летувіскага слова mena 'разумець'[21] (усе летувіскія тлумачэньні літоўскіх імёнаў народжаны на Віленшчыне лінгвіст Уладзіслаў Юргевіч вызначыў тады як «кур’ёзныя»[22])
- ^ Абодва разглядаюцца дасьледнікамі як фальсыфікат канца XIV ст.
- ^ Найранейшая (паводле Казімера Бугі[56]) фіксацыя летувізаванай формы адзначаецца ў 1566 годзе — Jurgis Mindawgis[57]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 397.
- ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 66.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 173.
- ^ Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 165.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 122.
- ^ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 132.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 17.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 174.
- ^ Юркенас Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 36.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 101.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 102.
- ^ Ласкоў І. Жамойцкі тупік // Літаратура і мастацтва. 17 верасьня 1993. С. 14—15.
- ^ Данилло Н. Значение некоторых имен литовских князей и названий местностей Литвы // Журнал Министерства народного просвещения. Т. 66. — СПб., 1850. С. 149—150.
- ^ Tygodnik Petersburski. Nr. 54, 1850. S. 353.
- ^ Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 28.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 158.
- ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. 85, 111.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 23.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 55.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 57.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 58.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 24.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 27.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 32.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 38.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 46.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 29.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 30.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 34.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 35.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 41.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 43.
- ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski / A. Bielowski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 807.
- ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski / A. Bielowski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 808.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 85.
- ^ Livländische Reimchronik. — Paderborn, 1876. S. 57—59, 63—65, 77, 80, 94—95, 102, 105, 145—146, 148—149, 151, 156, 163.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 88.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 89.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 96—97.
- ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 183, 187—189, 192, 195, 200—202.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 767.
- ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 58.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 39.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 132—133.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1025.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 17, 26—28, 33.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 100.
- ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 23.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 111.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4