Перайсьці да зьместу

Іван Ласкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Ласкоў
лац. Ivan Łaskoŭ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1941(1941-06-19)
Памёр 29 чэрвеня 1994(1994-06-29) (53 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік, літаратуразнаўца, паэт
Гады творчасьці з 1956
Мова беларуская мова і расейская мова

Іван Антонавіч Ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 чэрвеня 1994) — беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжаньня беларусаў.[1] Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету ЯАССР. Сябар СП СССР (1979). Жыў і працаваў у Якутыі.

Бацька — Ласкавы Антон Іванавіч, недзе 1901 г. н., украінец з Палтаўшчыны, земляроб. У Гомель уцёк ад галадамору, ад якога ў яго памерла ўся сям’я і сваякі. Працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы «Спартак», адсюль у чэрвені 1941 г. пайшоў на фронт і зьнік бязь вестак. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нарадзілася ў вёсцы каля станцыі Красны Бераг Бабруйскага павету, тагачаснай Менскай губэрні ў 1909 г. У 1914 г. некалькі сем’яў з гэтай вёскі, у асноўным крэўныя, купілі па кавалку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні. Зямля была бедная, таму прадавалася танна нейкім абшарнікам (нібыта з прозьвішчам Стошын). Так, Казлоўскі (прадзед Івана), які на Меншчыне меў 6 дзесяцін, прадаўшы іх, купіў 75 дзесяцін (большай часткай балот, хмызьнякоў і лесу). Тады ж адбылося перасяленьне. Зямлю прадзед падзяліў пароўну між трыма сынамі. Адзін зь іх быў Апанас. Юлія Апанасаўна літаральна зьбегла зь вёскі ў Гомель, зусім дзяўчынкай, дзе працавала ў самых розных месцах (найчасьцей прыбіральшчыцай), нарэшце стала ўладкавалася на пошце. Скончыла ў вячэрняй школе 4-5 клясаў, але пісала даволі непісьменна. У пасьведчаньні аб нараджэньні, што было выдадзенае ў Гомелі ў чэрвені 1941 г., І. Ласкоў быў запісаны пад дзявочым прозьвішчам маці — «Казлоўскі Іван», з прочыркам у графе «па бацьку». Увесну 1942 г. Юлія Апанасаўна перабралася да бацькоў у в. Беразякі (Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці БССР), дзе працавала калгасьніцай, памерла ў 1963 г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя не былі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай. Гэтае прозьвішча ня надта падабалася малому Івану, таму, пайшоўшы ў школу, ён сваё прозьвішча «зрусіфікаваў» на Ласкоў.

Іван Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 у абласным цэнтры Гомелі Беларускай ССР у сям’і працоўнага.

У тры гады навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. Зь Беразякоў, у якіх ён жыў да 1952, дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме.

Па заканчэньні сярэдняй школы з залатым мэдалём (1958) паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1964. Пры разьмеркаваньні выказаў жаданьне паехаць у места Дзяржынск Горкаўскай вобласьці РСФСР, дзе працаваў у Дзяржынскім НДІАГАЗа. У 1966—1971 вучыўся на аддзяленьні перакладу ў Маскоўскім літаратурным інстытуце, які скончыў з чырвоным дыплёмам. У 1971—1977 — літаратурны супрацоўнік у рэдакцыі газэты «Молодежь Якутии», старэйшы рэдактар аддзелу Якуцкага кніжнага выдавецтва. З 1977 — старэйшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» (Якуцк). Ад 1993 — загадчык аддзелу крытыкі і навукі. Жонка — якуцкая пісьменьніца Валянціна Гаўрыльева (на беларускай мове, у перакладзе С. Міхальчука, выходзіла яе кніга: «Краіна Уот-Джулістана». Мн. 1981).

Памёр 29 чэрвеня 1994 году ў прыгарадзе Якуцку. На помніку напісана: «Ласков Иван Антонович 1942—1994 Писатель. Редактор якутского эпоса „Нюргун Боотур — Стремительный“».

  • «Кружное лета» (1973)
  • «Кульга» (1985)
  • «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1978)
  • «Чароўны камень» (1983).

Напісаў шмат артыкулаў, у якіх на аснове этымалягічнай тыпалёгіі, вылучэньня адпаведнікаў у мовах розных народаў распрацоўваў гіпотэзу пра вугра-фінскія карані ўсходніх славянаў, прыйшоў да высновы, што літва не была балцкім племем.[2]

  • Стихия. Лирика. Минск. «Беларусь». 1966. 80 с. [На грамадскіх пачатках кнігу адрэдагаваў Браніслаў Спрынчан. Рэдактар Хв. Жычка. Мастак Г. Скамарохава.];
  • Белое небо. Стихи. Минск. «Беларусь» 1969. 72 с. [Рэдактар А. Масарэнка. Мастак Л. Дубавіцкая.];
  • Кружное лета. Вершы. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1973. 104 с. [Рэдактар Хв. Чэрня. Мастак М. Лазавы.];
  • Хромец. Поэма. Якутск. Якутское книжное издательство. 1975. 160 с. [Редактор Л. Озеров. Художник Г. Полищук.];
  • Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду. Маленькая аповесць. Мінск. Мастацкая літаратура. 1978. 32 с. [Рэдактар Ул. Машкоў. Мастак В. Бароўка.];
  • Ивановы. Рассказы. Якутск. Якутское книжное издательство. 1979. 208 с. [Редактор В. И. Шеметов. Художник Г. Полищук.];
  • Чароўны камень. Апавяданні. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1983. 207 с. [Рэцэнзент М. Тычына. Рэдактар Я. Курто. Мастак В. Бароўка.];
  • Кульга. Паэма. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1985. 126 с. [Рэцэнзенты: прафесар, доктар філалагічных навук Л. І. Клімовіч, С. Марчанка. Рэдактар Л. Дранько-Майсюк. Мастак М. Будавей.];
  • Лето циклонов. Повести, рассказы. Москва. Перевод с белорусского автора. Москва. «Советский писатель». 1987. 432 с. [Редактор Е. А. Метченко. Художник Е. Скакальский];
  • На падводных крылах. Аповесці. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1990. 248 с. [Рэцэнзент Я. Лецка. Рэдактар М. Герчык. Мастак А. Кажаноўскі.];
  • Пищальники не пищат. Повести. Якутск. Якутское книжное издательство. 1990. 320 с. [Заведующий редакцией В. Т. Сивцев. Наблюдала за выпуском М. М. Аржакова. Художник Е. Шапошникова.];
  • Летапісная Літва: сваяцтва і лёс. Кніга-пошук. Койданава-Амма-Якуцк. Прыватнае таварыства «Згода» А. Баркоўскі. В. Пятрушкіна. 2000. 330 с.;
  • Пішчальнікі не пішчаць: стралецкая быліна. Койданава. 2009. 119 с.;
  • Аўтабіяграфія. Дзённікі. Койданава. «Кальвіна». 2010. 74 с.
  • Летапісная літва: сваяцтва і лёс (кніга-пошук). “Наша будучыня”. Вільня. 2011. 288 с. /Научный редактор А. Е. Тарас./ [Неизвестная история.]
  • Имена указывают путь (ономастический детектив). Койданава. «Кальвіна». 2011. 50 с.
  1. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 136
  2. ^ Любоў Гарэлік. Ласкоў Іван Антонавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 183