Хазары
Выгляд
Хаза́ры (па-арабску: خزر (аль-хазар), па-пэрсыдзку: خزر (хазаран), па-грэцку: Χαζαροι (хазарой), па-габрэйску: כוזרים (кузарым), па-лацінску: Gazari, Cosri) — цюрскамоўны качэўніцкі народ. Сфармаваўся ва Ўсходнім Перадкаўказьзі (Дагестан) у выніку ўзаемадзеяньня трох этнічных кампанэнтаў: мясцовага іранскамоўнага насельніцтва, прышлых вугорскіх і цюрскіх плямёнаў.
Хазары ў сярэдзіне 7 стагодзьдзя стварылі сваю дзяржаву — Хазарскі каганат — якая ў часы свайго найвялікшага росквіту сягала ад ніжняга току Дняпра і Крыму да Касьпійскага мора і падножжа паўночна-ўсходняга Каўказу.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |