Івар Бескасцёвы
Івар Бескасцёвы | |
---|---|
дацк.: Ivar Ragnarsson | |
Нараджэнне |
IX стагоддзе |
Смерць |
не раней за 870 і не пазней за 878 |
Род | Мунсё[d] |
Бацька | Рагнар Лодбрак |
Маці | Аслаўг |
Івар Бескасцёвы (Івар Рагнарсан; Ívarr inn beinlausi, памёр каля 873 года) — легендарны правадыр дацкіх вікінгаў, сын легендарнага Рагнара Лодбрака, які адрозніваўся апантанасцю ў баі, а таксама вялікім розумам сярод братоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Разам з братамі Івар узначаліў «вялікае паганскае войска», якое ўвосень 865 года ўварвалася ва Усходнюю Англію[1]. У 867 годзе ён разграміў войска караля Нартумбрыі Элы II, забойцы свайго бацькі, і аддаў яго на пакутлівае пакаранне. У тым жа годзе падпарадкаваў Нартумбрыю каралеўству нарманаў у Англіі Ёрвік (Ёрк). У 870 годзе загадаў забіць усходнеанглійскага караля Эдмунда.
Значэнне эпітэта «бескасцёвы» не зусім ясна — ён мог пазначаць незвычайны спрыт і гнуткасць або які-небудзь хваравіты стан — імпатэнцыю, кульгавасць ці іншую паталогію (напрыклад, недасканалы астэагенез).
Нашчадкі
[правіць | правіць зыходнік]«Пасма пра сыноў Рагнара» паведамляе: «У яго не было дзяцей, таму што ён быў такім запальчывым, што не сустрэў ні страсці, ні кахання; але ў яго не было недахопу ў мудрасці або жорсткасці; і памёр ён ад старасці ў Энгландзе, і быў пахаваны ў кургане»[2]. Аднак, паводле «Аналаў Ульстэра», многія конунгі Дубліна вялі радавод ад Івара.
Смерць Івара
[правіць | правіць зыходнік]Паводле «Сагі пра Рагнара і яго сыноў» (запісана ў XVIII стагоддзі), перад тым як памерці, Івар завяшчаў, што яго косткі будуць ахоўваць краіну ад любога замаху звонку. Таму калі герцаг Нармандыі Вільгельм Заваёўнік уварваўся ў Брытанію, ён перш за ўсё раскапаў курган, дзе, паводле падання, ляжаў дацкі вікінг, і спаліў яго.
«Івар жа кіраваў у Англіі да самай смерці і памёр ад хваробы. І калі ён ляжаў пры смерці, то загадаў, каб яго аднеслі туды, дзе было найслабейшае месца, і сказаў, што спадзяецца, што тыя, хто прыйдзе ў краіну ў тым месцы, не атрымаюць перамогі. Калі ж ён памёр, зрабілі так, як ён загадаў, і паклалі яго ў кургане. І многія людзі кажуць, што калі конунг Харальд сын Сігурда прыйшоў у Англію, ён прычаліў там, дзе ляжаў Івар, і ён упаў у гэтым паходзе. І калі Вільгельм Бастард прыйшоў у краіну, ён раскапаў курган Івара і ўбачыў Івара нятленным. Тады ён загадаў развесці вялікае вогнішча і спаліць у ім Івара, і пасля гэтага ён біўся за краіну і атрымаў поспех»[3].
Вобраз у культуры
[правіць | правіць зыходнік]У музыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Івар — персанаж песень гурта The Darkness «Barbarian», (2014) і гурта Danheim «Ivar’s Revenge».
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]- Адзін з асноўных персанажаў кнігі Гары Гарысана «Молат і крыж»;
- Другарадны персанаж у «Саксонскіх хроніках» Бернарда Корнуэла
- Другарадны персанаж серыі раманаў Аляксандра Мазіна «Вікінг».
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]- «Вікінг» (1958) — Івар паказаны пад імем «Эйнар»
- «Альфрэд Вялікі» (1969) — яго ролю выконвае Джуліян Чагрын
- «Молат багоў» (2013)
- «Вікінгі» (2013—2021) — у тэлесерыяле (4-6 сезоны), ролю Івара выконвае Алекс Хег Андэрсан
У камп’ютарных гульнях
[правіць | правіць зыходнік]- Івар — другарадны персанаж Assassin’s creed Valhalla.
- Івар — сустракаецца ў ролі кіраўніка ў гульнях Crusader Kings 2 і Crusader Kings 3. У гульні ён кіруе Дублінам, і сумешчаны з каралём Імарам.
- Сустракаецца ў Mount & Blade Warband: Viking Conquest.
Зноскі
- ↑ Сьюзен Бауэр. История Средневекового мира. От Константина до первых Крестовых походов. — Litres, 2017-09-05. — 1259 с. — ISBN 9785040298761. Архівавана 8 лютага 2018 года.
- ↑ Пасма пра сыноў Рагнара, IV.
- ↑ Сага пра Рагнара і яго сыноў, XVIII
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The History Files: In the Footsteps of Ivarr the Boneless Архівавана 28 студзеня 2024.
- Nabil Shaban’s page about Ivar the Boneless