Алтэя лекавая
Алтэя лекавая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Алтэ́я лекавая (Althaea officinalis) — від кветкавых раслін з роду Алтэя (Althaea) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 150[3] см з тоўстымі мясістымі каранямі. Сцябло прамое, моцнае, апушанае. Лісце простае, зубчастае, апушанае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі бледна-ружовага колеру, на кветаножках даўжынёй 2—4 см, у пазухах лісця. Плод — сухая сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і ў Паўночнай Афрыкі, як заносны від — у Паўночнай Амерыцы. Расце ў парках і садах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках, нізінных балотах. Размнажаецца пераважна насеннем.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая, кармавая, дэкаратыўная, меданосная расліна. Прэпараты з каранёў расліны выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці адхарквальнага, змякчальнага і процізапаленчага сродку[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алтэя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 269. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Алтей (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алтей лекарственный — Althaea officinalis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Althaea officinalis L. // The Plant List (англ.)
- African Plant Database (англ.)