Антыбіётыкі
Антыбіётыкі | |
---|---|
Названа ад | анты-[d] і жыццё |
Код WordLift | data.wordlift.io/wl01714… |
Код NCI Thesaurus | C258 |
Аб’яднанне | спіс у кваліфікатарах[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антыбіётыкі (ад стар.-грэч.: Ἀντί — anti — супраць, βίος — bios — жыццё) — арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.
Вядома каля 5 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык пеніцылін быў адкрыты англійскім мікрабіёлагам А. Флемінгам у 1929 годзе.
Тэрмін антыбіётык быў упершыню выкарыстаны ў 1942 годзе Зельманам Ваксманам і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.[1] Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, страўнікавы сок). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэнні, такія як сульфаніламіды.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле хімічнай прыроды антыбіётыкі належаць да розных груп злучэнняў:
- вугляродзмяшчальныя (неаміцын, канаміцын, стрэптаміцын, амінагліказіды і інш., антыбіётыкі групы рыстаміцыну — ванкаміцын),
- макрацыклічныя лактоны (эрытраміцын, алеандаміцын, паліены),
- хіноны і блізкія да іх рэчывы (тэтрацыкліны, антрацыкліны),
- пептыды і пепталіды (пеніцыліны, інтэрферон, граміцыдзін С, сератыцын, цэкрапін, актынаміцыны) і інш.
Паводле механізма дзеяння адрозніваюць антыбіётыкі, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак бактэрый (пеніцыліны і інш.), бялкоў (тэтрацыкліны, хлорамфенікол і інш.), нуклеінавых кіслот (проціпухлінныя антыбіётыкі — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергетычных працэсаў (граміцыдзін С).
Антыбіётыкі могуць мець шырокі спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і вузкі (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку 20 стагоддзя лячэнне інфекцый базавалася пераважна на народнай медыцыне. Сумесі з антымікробнымі ўласцівасцямі, якія выкарыстоўваліся ў лячэнні інфекцый, былі апісаны больш за 2000 гадоў таму.[2] Многія старажытныя культуры, у тым ліку аюрведа, старажытныя егіпцяне і старажытныя грэкі, выкарыстоўвалі спецыяльна адабраную цвіль, раслінныя матэрыялы і экстракты для лячэння інфекцый.[3][4] Больш познія назіранні, праведзеныя ў лабараторыі антыбіёзу паміж мікраарганізмамі, прывяло да адкрыцця прыродных антыбактэрыйных сродкаў, якія выпрацоўваюць мікраарганізмы. Луі Пастэр заўважыў: «Калі б мы маглі ўмяшацца ў назіраемы антаганізм паміж некаторымі бактэрыямі, то гэта дало б найбольшую надзею для тэрапіі».[5]
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]На лекавыя і гаспадарчыя мэты антыбіётыкі атрымліваюць галоўным чынам мікрабіялагічным сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хімічным сінтэзам або хімічнай мадыфікацыяй прыродных антыбіётыкаў.
Выкарыстоўваюць на лячэнне інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхімічных пераўтварэнняў, праблем анкалогіі і функцыянавання жывых клетак.
Зноскі
- ↑ SA Waksman (1947). "What Is an Antibiotic or an Antibiotic Substance?". Mycologia. 39 (5): 565–569. doi:10.2307/3755196. ISSN 0027-5514. JSTOR 3755196. PMID 20264541.
- ↑ Lindblad WJ (2008). "Considerations for Determining if a Natural Product Is an Effective Wound-Healing Agent". International Journal of Lower Extremity Wounds. 7 (2): 75–81. doi:10.1177/1534734608316028. PMID 18483011.
- ↑ Forrest RD (March 1982). "Early history of wound treatment". J R Soc Med. 75 (3): 198–205. PMC 1437561. PMID 7040656.
- ↑ Wainwright, Milton (1989). "Moulds in ancient and more recent medicine". Mycologist. 3: 21. doi:10.1016/S0269-915X(89)80010-2.
- ↑ Kingston W (June 2008). "Irish contributions to the origins of antibiotics". Irish journal of medical science. 177 (2): 87–92. doi:10.1007/s11845-008-0139-x. PMID 18347757.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антыбіётыкі
- Антыбіётыкі — агульная інфармацыя Архівавана 9 лістапада 2013.