Перайсці да зместу

Баі за Алепа (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Алепа
Асноўны канфлікт: Аперацыя «Стрымліванне агрэсіі»
Дата з 29 лістапада 2024 года
Месца горад Алепа, Сірыя
Праціўнікі

і інш.

Дэмакратычныя сілы Сірыі

Баі за Алепа 2024 года — эпізод грамадзянскай вайны ў Сірыі.

27 лістапада 2024 года атрады сірыйскай апазіцыі на чале з Хаят Тахрыр аш-Шам абвясцілі аперацыю «Стрымліванне агрэсіі» (араб. ردع العدوان‎‎) і пачалі наступленне на праўрадавыя войскі на паўночным захадзе Сірыі. Гэта першае буйное ваеннае сутыкненне пасля падпісання ідлібскага дагавора аб спыненні агню ў сакавіку 2020 года. Хуткае наступленне прывяло да захопу дзясяткаў вёсак сіламі апазіцыі. Ужо ў першыя дні наступлення баевікі захапілі 70 ваенных аб’ектаў у мухафазах Алепа і Ідліб, ваенную тэхніку, уключаючы танкі[1], БМП, САУ і РСЗА[2]. Каля 10 000 мірных жыхароў беглі ў Ідліб[3][4].

Байцы Хаят Тахрыр аш-Шам на фоне Цытадэлі Алепа.

29 лістапада 2024 года сілы паўстанцаў падышлі да ўскраін горада. Было здзейснена два тэракты з выкарыстаннем аўтамабільных бомбаў. Днём паўстанцы ўвайшлі ў кварталы Хамданія і Новы Алепа[5]. Да другой паловы дня 5 раёнаў былі пад кантролем сіл апазіцыі. З’явіліся паведамленні аб сутыкненнях у іншых частках горада, уключаючы цэнтр[6]. Да паўночы было часткова захоплена яшчэ чатыры раёны, а таксама заяўлена аб захопе галоўнай плошчы[7][8][9].

Сірыйская арабская армія заявіла аб сутыкненнях з паўстанцамі ў сельскай мясцовасці Алепа і Ідліба, у выніку якіх былі знішчаныя беспілотнікі і цяжкае ўзбраенне. Урадавыя сілы пакляліся адбіць напад і абвінавацілі паўстанцаў у распаўсюдзе ілжывай інфармацыі аб сваім прасоўванні[10].

Мясцовыя жыхары пачалі пакідаць заходнія кварталы горада з-за перастрэлак[10]. Паўстанцкія сілы заклікалі да эвакуацыі жыхароў ва ўсходнія раёны горада[11]. Урадавыя сірыйскія медыя паведамілі пра трапленне ракеты паўстанцаў у інтэрнат Універсітэта Халеба, у выніку загінулі 4 чалавекі, уключаючы 2 студэнтаў[10].

Раніцай 30 лістапада баевікі захапілі Цытадэль Алепа і будынак урада. Пад кантролем апазіцыі знаходзілася большая частка горада[11][12]. Праўрадавыя войскі былі вымушаныя адступіць у бок Сафіры[13]. Тым часам курдскае апалчэнне «Дэмакратычныя сілы Сірыі» захапіла Міжнародны аэрапорт Алепа і раён Шэйх-Наджар. Увечары 30 лістапада курдскія сілы адступілі з аэрапорта без бою[14].

У выніку ўдару меркавана расійскай авіяцыі 16 чалавек загінула і 20 чалавек атрымалі раненні. Да вечара 30 лістапада ўрадавыя сілы прызналі захоп баевікамі апазіцыі вялікіх тэрыторый і страты да дзясяткаў салдат[15].

  1. Sergio Cantone (2024-11-29). "Insurgents' attack on Assad-controlled Aleppo revives Syrian war after five-year truce". Euronews.
  2. OSINTdefender. Rebel and Opposition Forces in Northern Syria are claiming to have Captured a Massive amount of Military Equipment from the Syrian Arab Army (англ.).
  3. Sirwan Kajjo (2024-11-29). "Syrian rebels, allies capture parts of Aleppo". Voice of America.
  4. Efe Özkan. Armed groups opposed to Assad's regime in Syria enter Aleppo city center (англ.). AA (29 лістапада 2024). Праверана 30 лістапада 2024.
  5. بعد تفجير سيارتين مفخختين.. فصائل عملية “ردع العدوان” تدخل أجزاء من أحياء في مدينة حلب (ар.). Syria Human Rights (29 лістапада 2024).
  6. وسط انهيار قوات النظام.. “الهيئة” والفصائل تسيطران على 5 أحياء في مدينة حلب و20 بلدة وقرية في ريفي حلب وإدلب (ар.). Syria Human Rights (29 лістапада 2024).
  7. بعد السيطرة على 5 أحياء.. “الهيئة” والفصائل تدخلان شوارع عدد من الأحياء الأخرى في مدينة حلب (ар.). Syria Human Rights (29 лістапада 2024).
  8. ف.غ (2024-11-29). "الميليشيات تعلن سيطرتها على قلعة حلب". El Khabar.
  9. شيلان شيخ موسى. سيطرة المعارضة السورية على قلعة حلب وأحياء بوسط المدينة (ар.) (30 лістапада 2024).
  10. а б в Sarah El Deeb (2024-11-29). "In a shock offensive, insurgents breach Syria's largest city for the first time since 2016". Associated Press.
  11. а б Raja Abdulrahim (2024-11-29). "Syrian Rebels Breach City of Aleppo, in Biggest Advance in Years". The New York Times.
  12. "المعارضة السورية تدخل حلب وتسيطر على مقارها الحكومية وقلعتها". Al-Jazeera. 2024-11-29.
  13. بعد غياب لنحو 8 سنوات.. الطيران الحربي يستهدف أحياء حلب.. وقوات “ردع العدوان” تتوغل في غالبية أحياء مدينة حلب (ар.). Syria Human Rights (30 лістапада 2024).
  14. “الهيئة” تسيطر على مطار حلب الدولي والعديد من المدن والبلدات في ريف حماة الشمالي وسط انهيار كامل لقوات النظام (ар.). Syria Human Rights (30 лістапада 2024).
  15. Suleiman Al-Khalidi. Syrian rebels sweep into Aleppo, Russia conducts strikes in support of Assad (англ.). Reuters (30 лістапада 2024).