Канфлікт у Ліване (2011—2017)
Канфлікт у Ліване | |||||
---|---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі, Вайна супраць тэрарызму, Другая халодная вайна | |||||
| |||||
Дата | 17 чэрвеня 2011 — 28 жніўня 2017 | ||||
Месца | Ліван | ||||
Вынік | Перамога ўрадавых сіл, баевікі ІДІЛ і Джэбхат Ан-Нусры выведзены ў Ідліб | ||||
Праціўнікі | |||||
|
|||||
Камандуючыя | |||||
|
|||||
Агульныя страты | |||||
|
|||||
Канфлікт у Ліване звязаны з грамадзянскай вайной у Сірыі. Ён паўстаў паміж урадам, які падтрымліваў Башара Асада, і яго праціўнікамі. У выніку хваляванняў, якія з’яўляліся часткай Арабскай вясны, пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Пазней у супрацьстаянне ўступілі ісламісцкія групоўкі. Канфлікт скончыўся 28 жніўня 2017 гады пасля паспяховай аперацыі сірыйскіх і ліванскіх войскаў.
Бакі
[правіць | правіць зыходнік]У ліванскім парламенце шыіцкія прасірыйскія партыі ўваходзілі ў кааліцыю 8 сакавіка, антысірыйскія — у кааліцыю 14 сакавіка.
Найбуйнейшым ліванскім прасірыйскім рухам з’яўлялася шыіцкая ваенізаваная групоўка «Хезбала», якая падтрымлівала ўрад Асада ў Сірыі. «Хезбала» змагалася як у Сірыі, так і ў Ліване. У ліванскі канфлікт неаднаразова ўцягвалася і сірыйская армія, якая праводзіла аперацыі супраць праціўнікаў Асада, што хаваліся, на прыгранічных шыіцкіх тэрыторыях Лівана.
Праціўнікі Асада, якія ўваходзілі ў кааліцыю 14 сакавіка, уяўлялі сабой хрысціян (якія, зрэшты, амаль не прымалі ўдзел у канфлікце) і ўмераных сунітаў. Падтрымлівалі ўмераную сірыйскую апазіцыю.
Ліванскі ўрад афіцыйна заяўляў аб сваім нейтралітэце ў дачыненні да грамадзянскай вайны ў Сірыі і звязанага з ёй канфлікту ў Ліване паміж сунітамі і шыітамі. Ён імкнуўся прытрымлівацца нейтральнай пазіцыі, разумеючы, што падтрымка якой-небудзь з бакоў у канфлікце пагражае самому ўраду і можа прывесці да грамадзянскай вайны.
Яшчэ адным бокам сталі радыкальныя ісламісцкія групоўкі. Сярод іх: ІДІЛ, Джунд аш-Шам, а таксама звязаныя з Аль-Каідай Фронт аль-Нусра, Брыгады Абдулы Азама і Фатх-аль-Іслам.
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]2011
[правіць | правіць зыходнік]Хваляванні ў Ліване абвастрыліся 17 чэрвеня. Тады ў міжрэлігійных сутыкненнях сунітаў і алавітаў у Трыпалі 7 чалавек загінулі і 59 былі паранены. Узброеныя сутыкненні ўспыхнулі ў выніку мітынгу ў падтрымку сірыйскіх пратэстаў 2011 года паміж баевікамі раёнаў Джабаль Махсен (населенага пераважна алавітамі, якія падтрымлівалі сірыйскі рэжым) і Баб аль-Табанех (пераважна суніцкага, які падтрымліваў сірыйскую апазіцыю)[18].
24 ліпеня каля 200 прыхільнікаў і праціўнікаў Асада сутыкнуліся ў Бейруце. У канфлікт умяшалася паліцыя.
13 верасня ў прыгарадзе Бейрута, Бурдж-эль-Баражне, адбылося ўзброенае сутыкненне паміж байцамі «Хезбалы» і салафіцкімі ісламістамі. Для ўстанаўлення парадку ў канфлікт умяшалася армія[19].
5—6 кастрычніка сірыйская армія ўпершыню на кароткі час уварвалася ў Ліван, пры гэтым забіўшы 1 чалавека, што прывяло да нестабільнасці ва ўрадзе Мікаці[20]. Новыя ўварванні з боку сірыйскіх войскаў адбыліся ў снежні 2011 года, з вялікай колькасцю забітых сярод ліванцаў, і ў сакавіку 2012 года.
2012
[правіць | правіць зыходнік]12 мая 2012 года па абвінавачванні ў тэрарызме быў арыштаваны 25-гадовы суніт і ісламіст Шадзі аль-Мулаві. Яго арышт справакаваў канфлікт паміж алавітамі, якія падтрымлівалі Асада, і сунітамі, яго праціўнікамі. У ноч на 12 мая пачаліся баявыя дзеянні, тады ад 2 да 4 чалавек загінулі[21]. Увечары 12 мая ліванскія войскі ўступілі ў перастрэлку з групай сунітаў-ісламістаў ў Трыпалі, што перакрылі шашу і патрабавалі вызваліць Шадзі аль-Мулаві. Затым ісламісты паспрабавалі прарвацца да офіса Сірыйскай сацыял-нацыяналістычнай партыі. 20 мая вядомы суніцкі святар Ахмад Абдэль-Вахід і яго памочнік, Махамед Мерхеб, накіроўваліся на маніфестацыю, арганізаваную празаходнім блокам «Аль-Мустакбаль». На вайсковым КПП абодва былі застрэлены вайскоўцам. Прадстаўнікі арміі паведамілі, што салдат адкрыў агонь па памылцы, і паабяцалі правесці расследаванне здарэння. З раёнаў, дзе пражываюць паслядоўнікі Ахмада Абдэль-Вахіда, былі выведзены войскі. Тым не менш смерць святароў справакавала яшчэ больш жорсткія сутыкненні[22]. 22 мая быў выпушчаны на свабоду Шадзі аль-Мулаві і баі сталі сціхаць. На той момант у сутычках загінулі некалькі дзесяткаў чалавек[23][24][25][26].
2—3 чэрвеня 15 чалавек былі забіты і больш за 60 параненыя ў новых сутыкненнях у Трыпалі. Армія заняла Сірыйскую вуліцу, якая падзяляла раёны алавітаў і сунітаў.
16 чэрвеня пачаліся сутыкненні паміж палесцінскім апалчэннем з лагера бежанцаў Нахр-эль-Барыд непадалёк ад Трыпалі з ліванскай арміяй. 18 чэрвеня быў ліквідаваны палесцінскі баявік, яшчэ 7 палесцінцаў і 3 салдат атрымалі раненні. У той жа дзень у лагеры Эйн аль-Хільвэ на поўдні Лівана ліванскія войскі ліквідавалі яшчэ аднаго баевіка[27].
Пасля таго, як у чэрвені група сірыйскіх паўстанцаў уварвалася на тэрыторыю Лівана і забіла 2 байцоў «Хезбалы»[28], абазначыўся новы віток канфлікту: зараз паміж сунітамі і шыітамі з «Хезбалы». У сярэдзіне ліпеня вядомым суніцкім святаром Ахмедам аль-Асірам была арганізавана сядзячая дэманстрацыя ў Сідоне супраць «Хезбалы»[29].
Да 20 жніўня ў Трыпалі зноў пачаліся сутыкненні паміж сунітамі і алавітамі. 20 і 21 жніўня 12 чалавек загінулі, больш за 100 былі паранены, у тым ліку некалькі вайскоўцаў. 22 жніўня ліванская армія заняла раён баёў, але неўзабаве адышла назад. Пасля чаго ваеннае камандаванне правяло перамовы з лідарамі суніцкіх і алавіцкіх суполак, падчас якіх было прынята рашэнне аб перамір’і. Але ўжо на наступны дзень яно было парушана, і баі аднавіліся. Армія накіравала ў Трыпалі танкі. Сутыкненні спыніліся пасля 24 жніўня[30][31].
17 верасня сірыйскія штурмавікі нанеслі ракетныя ўдары па пазіцыях сірыйскіх паўстанцаў у горадзе Арсаль на ўсходзе Лівана. 22 верасня паўстанцкая Свабодная армія Сірыі атакавала КПП непадалёк ад Арсаля. Паведамлялася, што гэта не першы падобны інцыдэнт[32]. Ліванскай арміяй частка паўстанцаў была затрымана, але неўзабаве адпушчана пад ціскам мясцовых жыхароў. Сірыйскія ўлады ў чарговы раз заклікалі Ліван узмацніць ціск на паўстанцкія суніцкія групоўкі, якія хаваліся на ліванскай тэрыторыі каля мяжы з Сірыяй. 11 кастрычніка сірыйская армія абстраляла горад Каа на ўсходзе Лівана[33].
19 кастрычніка ва ўсходняй частцы Бейрута адбыўся тэракт. Быў узарваны замініраваны аўтамабіль, у выніку чаго 8 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. Сярод загінулых быў генерал паліцыі, кіраўнік унутранай разведкі Вісам Аль-Хасан, які таксама быў вядомым суніцкім дзеячам у Ліване. Лічыцца, што тэракт быў арганізаваны менавіта з мэтай забіць Аль-Хасана[34]. Тэракт справакаваў новую хвалю беспарадкаў[35].
2013
[правіць | правіць зыходнік]1 лютага недалёка ад сірыйскай мяжы 5 вайскоўцаў ліванскай арміі загінулі пры спробе затрымання тэрарыста з групоўкі «Фронт ан-Нусра»[36].
20 сакавіка ў Трыпалі пачаліся сутыкненні паміж узброенымі алавіцкімі і суніцкімі групоўкамі. Ліванская армія ўмяшалася ў падзеі[37].
19 мая інтэнсіўнаму мінамётнаму абстрэлу падвергнуўся Трыпалі. Пасля чаго пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж суніцкімі і алавіцкімі групоўкамі. Абстрэл аднавіўся 22 мая. У паўмільённым горадзе перасталі працаваць школы, універсітэты, а таксама банкі і іншыя ўстановы. 26 мая Бейрут быў абстраляны ракетамі «Град». Па паведамленні BBC, ракеты разарваліся ў паўднёвай частцы горада, пацярпелі некалькі чалавек[38][39]. 27 мая ў прыгарадзе ліванскага горада Эль-Хірміль, размешчанага недалёка ад сірыйскага Аль-Кусейр, выбухнулі дзве ракеты, выпушчаныя з сірыйскай тэрыторыі[40][41]. У ноч з 28 на 29 мая ў раёне горада Арсаль група баевікоў пранікла на тэрыторыю Лівана з Сірыі і напала на патруль салдат ліванскай арміі. Двое салдат загінулі на месцы, трэці памёр ад ран у шпіталі[42]. 31 мая ў раёне прыгранічнага населенага пункта Вадзі Халід разарваліся не менш за 12 ракет, выпушчаных з Сірыі[43]. 1 чэрвеня ў ваколіцах вёскі Сурэйн ноччу ўзарваліся па меншай меры пяць ракет, выпушчаных з Сірыі. Адказнасць за гэты абстрэл і абстрэл Вадзі Халід 31 мая ўзялі на сябе сірыйскія паўстанцы, якія заявілі, што будуць атакаваць мэты ў Ліване да таго часу, пакуль «Хезбала» не выведзе з Сірыі ўсіх сваіх баевікоў[44]. Службы бяспекі Лівана паведамляла, што з Сірыі па ўсходніх раёнах краіны было выпушчана 16 ракет. Раней сірыйскія ракеты падалі ў паўночнай частцы краіны. На гэты раз ракеты ўпершыню разарваліся на тэрыторыі Баальбек, дзе размешчаны базы «Хезбала». Выбухі прывялі да ўзгарання сельскагаспадарчых угоддзяў[45]. 12 чэрвеня верталёты сірыйскіх ВПС нанеслі ракетны ўдар па ліванскай тэрыторыі ў раёне Арсаля[46]. 15 чэрвеня Баальбек падвергся абстрэлу з боку Сірыі. Абстрэлы прыняты пасля чарговага тэлезвароту лідара «Хезбалы» Хасана Насрала, у якім ён заявіў, што яго байцы будуць працягваць падтрымліваць рэжым Асада.
У пачатку чэрвеня ўспыхнулі сутыкненні ў прыгарадзе Сідона паміж прыхільнікамі Ахмеда аль-Асіра і «Хезбалой». Ліванская армія накіравала войскі ў зону сутыкненняў. 23 чэрвеня пачаліся баі паміж вайскоўцамі і баевікамі аль-Асіра. Да іх завяршэння 62 прыхільнікі аль-Асіра былі арыштаваны; загінулі 17 або 18 вайскоўцаў, ад 25 да 40 баевікоў аль-Асіра, 4 байцы «Хезбалы» і 2 грамадзянскіх; атрымалі раненні больш за 100 вайскоўцаў, 60 баевікоў аль-Асіра, 15 байцоў «Хезбалы» і больш за 50 грамадзянскіх.
19 лістапада ў Бейруце прагрымелі два выбухі. Ахвярамі тэракту сталі 23 чалавекі, лік параненых дасягнуў 146 чалавек.
22 снежня адбыўся адзін з самых буйных баёў паміж прыхільнікамі Асада і яго праціўнікамі на тэрыторыі Лівана: у ім удзельнічалі байцы «Хезбалы» і баевікі «Фронту ан-Нусра».
27 снежня магутны выбух прагрымеў у цэнтры ліванскай сталіцы Бейруце, побач з рэзідэнцыяй кіраўніка ўрада і будынка парламента на паветра ўзляцеў замініраваны аўтамабіль. Загінулі па меншай меры пяць чалавек, больш за 70 паранены.
2014
[правіць | правіць зыходнік]2 студзеня ў паўднёвай частцы Бейрута ў выніку магутнага выбуху загінулі па меншай меры два чалавекі.
4 студзеня Маджыд аль-Маджыд, камандзір ячэйкі «Аль-Каіды» ў Ліване, памёр у зняволенні ў адной з бальніц Бейрута.
19 лютага ў выніку двух выбухаў, якія зладзілі смяротнікі каля іранскага культурнага цэнтра, загінулі восем чалавек.
21 чэрвеня па меншай меры два чалавекі загінулі і каля сарака атрымалі раненні ў выніку тэракту на КПП на ўсходзе Лівана.
6 верасня «Ісламская дзяржава» паведаміла аб расправе над ліванскім салдатам, якога ўзялі ў закладнікі ў пасёлку Арсаль на ўсходзе краіны, блізу сірыйскай мяжы.
7 верасня ліванская армія адбіла напад джыхадзістаў ў горадзе Эль-Каа ў 14 кіламетрах ад сірыйскай мяжы, пры гэтым двое баевікоў былі забіты і яшчэ адзін узяты ў палон.
2015
[правіць | правіць зыходнік]12 лістапада — тэракт у Бейруце. Загінулі 43 чалавекі і больш за 240 параненыя.
2016
[правіць | правіць зыходнік]27 чэрвеня ў Ліване ад тэрактаў загінулі 9 хрысціянаў.
29 чэрвеня тры выбухі прагрымелі ў Эль-Каа, забіты 9 і паранены 15 чалавек.
28 снежня ў Ліване выбухнуў аўтобус: адзін чалавек загінуў.
2017
[правіць | правіць зыходнік]26 мая тэрарыст-смяротнік напаў на ваенны пост у Ліване.
19 жніўня камандаванне ліванскай арміі абвясціла аб пачатку аперацыі па вызваленні ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» горнай мясцовасці на мяжы з Сірыяй.
20 жніўня, у ходзе аперацыі па вызваленні горнай мясцовасці на мяжы з Сірыяй, ліванская армія захапіла адзінаццаць пазіцый баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Наступленне ў раёне вёскі Рас-Баальбек вялося пры падтрымцы баявой авіяцыі, артылерыі і ракет.
28 жніўня баевікі ІДІЛ і Джэбхат ан-Нусры былі выведзены ў Ідліб.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в China, S.Korea, Jordan offer to help equip Lebanese Army(недаступная спасылка). The Daily Star Newspaper - Lebanon. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2018. Праверана 29 May 2016.
- ↑ "Turkey Willing to Provide $1.1 Million Military Aid to Lebanon". Naharnet. 20 Люты 2016. Архівавана з арыгінала 23 красавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ US Special Forces operating in Lebanon 'close to Hizballah' . The News Arab (6 жніўня 2017).
- ↑ The British watchtowers beating back jihadists . The Telegraph (30 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 April 2018. Праверана 5 April 2018.
- ↑ Islamic State crisis: UK gives £20m to keep Lebanon safe . BBC (1 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 July 2018. Праверана 21 June 2018.
- ↑ Joseph A. Kechichian Senior Writer. Aid packages reaffirm importance of Lebanese army . GulfNews. Праверана 29 May 2016.
- ↑ "UK, Canada Sign Partnership Agreement to Help Lebanese Army". Naharnet. 2 сакавіка 2016. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ Agency, National News. Bassil thanks Cypriot counterpart for contribution to Lebanese Army . Архівавана з першакрыніцы 10 June 2016. Праверана 22 December 2016.
- ↑ Lebanon is the only country that defeated Islamic State, declared Czech FM . Архівавана з першакрыніцы 9 May 2016. Праверана 29 May 2016.
- ↑ Italy donates spare equipment, parts to Lebanese Army . Lebanese Examiner. Архівавана з першакрыніцы 22 April 2016. Праверана 29 May 2016.
- ↑ Dutch support for Lebanon in the fight against armed extremism . Архівавана з першакрыніцы 21 December 2016. Праверана 29 May 2016.
- ↑ "Spain pledges to help Lebanon over Syria crisis". Daily Star Lebanon. 24 Лістапад 2015. Архівавана з арыгінала 3 снежня 2015. Праверана 29 снежня 2015.
- ↑ "Australia grants Lebanese Army helicopter parts". The Daily Star (Lebanon). 2 February 2016. Архівавана з арыгінала 21 верасня 2018.
- ↑ "Egypt ready to assist Lebanon against jihadis". The Daily Star. 5 December 2014. Архівавана з арыгінала 24 верасня 2020.
- ↑ Hezbollah says gets support, not orders, from Iran(недаступная спасылка). Reuters (7 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2015. Праверана 8 верасня 2019.
- ↑ "Russia Is Arming Hezbollah, Say Two of the Group's Field Commanders". The Daily Beast. 11 January 2016.
- ↑ "Report: Clashes between Palestinian Group, Nusra Front in Bekaa". Naharnet. 22 October 2014.
- ↑ Lebanon… Perils of the Syrian Quake Aftershocks Архівавана 27 кастрычніка 2012.. (PDF) .
- ↑ В пригороде Бейрута произошли столкновения между бойцами «Хизбаллах» и исламистами
- ↑ March--8 MPs slam local reaction to incursion by ‘sisterly state’ Архівавана 20 кастрычніка 2018.. The Daily Star (7 October 2011).
- ↑ Several dead in clashes in Lebanon’s Tripoli
- ↑ Сторонники и противники Асада ведут бои в Бейруте, есть жертвы
- ↑ Столкновения суннитов и алавитов в Ливане: есть жертвы
- ↑ В Ливане возобновились столкновения между суннитами и алавитами
- ↑ На севере Ливана возобновились столкновения между суннитами и алавитами
- ↑ Сирийские повстанцы похитили 13 ливанских паломников-шиитов
- ↑ В лагерях палестинских беженцев в Ливане убиты двое боевиков
- ↑ http://www.northjersey.com/news/world/hezbollah-increases-support-for-syrian-regime-u-s-and-lebanese-officials-say-beirut-1.350613 Hezbollah Increases Support for Syrian Regime, U.S. and Lebanese Officials Say (Beirut)
- ↑ Assir sit-in raises tension in south as preacher awaits Dialogue Архівавана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ Lebanon clashes: Fresh clashes breach truce in Tripoli
- ↑ Sunni cleric killed in north Lebanon clashes
- ↑ Lebanese president praises Army response to FSA attack Архівавана 9 лютага 2020.
- ↑ Syrian shells hit Lebanon border town Архівавана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Глава внутренней разведки Ливана погиб при взрыве в Бейруте
- ↑ March 14 Protesters Clash with Security Forces in Riad al-Solh
- ↑ Пятеро ливанских военных погибли у границы с Сирией // РИА «Новости» от 1 февраля 2013
- ↑ Сирийская гражданская война в Триполи Архівавана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Ливанский Триполи втягивают в сирийский конфликт . Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 22 мая 2013.
- ↑ Ливан: в ловушке сирийской войны . Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 22 мая 2013.
- ↑ Two rockets hit Hezbollah district of Beirut . Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 26 мая 2013.
- ↑ Бейрут обстреляли из "Градов" . Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 26 мая 2013.
- ↑ Война религий в Сирии и её эхо в Ливане и Израиле . Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 29 мая 2013.
- ↑ По территории Ливана из Сирии выпущены не менее 12 ракет . Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 31 мая 2013.
- ↑ Ливан: новый обстрел из Сирии . Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2013.
- ↑ Мирная конференция по Сирии откладывается, хотя ситуация "крайне взрывоопасна" . Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2013.
- ↑ Эскалация на сирийско-ливанской границе продолжается: четыре ракеты взорвались в долине Бекаа . Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Expert Online». Провокация, ислам, раскол Архівавана 9 лістапада 2018.