Канфлікт у Сірыйскім Курдыстане
Канфлікт у Сірыйскай Курдыстане | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | з 19 ліпеня 2012 года | ||
Месца | правінцыі Хасеке, Рака і Халеб | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канфлікт у Сірыйскім Курдыстане (курд.: Serhildana Rojavayê Kurdistanê) — частка грамадзянскай вайны ў Сірыі, звязаная з узброеным супрацівам сірыйскіх курдаў як урадавым войскам, так і ўзброенай апазіцыі з ісламістамі.
Актыўная фаза канфлікту пачалася ў ліпені 2012 года з утварэння Навышэйшага курдскага савета, які стаў фактычным органам кіравання курдскімі тэрыторыямі, і штурму горада Айн-эль-Араб (Кабані) курдскімі атрадамі народнай самаабароны. У далейшым Сірыйскі Курдыстан уяўляе сабой фактычна аўтаномны рэгіён са сваімі ўзброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі, урадам і школамі з навучаннем на курдскай мове. Найбольш уплывовая палітычная сіла ў рэгіёне — партыя «Дэмакратычны саюз» (PYD), якая стаіць на пазіцыях рэгіяналізму і дэмакратычнага сацыялізму.
Пачатак канфлікту
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку канфлікта паміж уладай і апазіцыяй у Сірыі курды ў асноўным заставаліся лаяльнымі да ўладаў з-за падтрымкі апазіцыі Турцыяй, а таксама боязі рэзкага пагаршэння стану нацыянальных і рэлігійных меншасцяў у Сірыі пасля прыходу апазіцыі да ўлады[1]. У прыватнасці, блок 12 курдскіх партый байкатаваў канферэнцыю сірыйскай апазіцыі ў Антальі 31 мая 2011 года. Паводле заявы Салеха, прадстаўніка Курдскай левай партыі: «Мы, сірыйскія курды, не давяраем Турцыі і яе палітыцы, і таму мы прынялі рашэнне байкатаваць гэты саміт»[2]. У наступнай канферэнцыі, якая адбылася ў жніўні 2011 года ў Стамбуле (тут быў сфармаваны апазіцыйны Сірыйскі нацыянальны пераходны савет), прынялі ўдзел толькі дзве курдскія партыі. На думку Саліх Мусліма, рашэнне курдскіх лідараў дыстанцыявацца ад канфлікту паміж уладамі і апазіцыяй было прынята з тактычнымі мэтамі, каб выйграць час на стварэнне структур самакіравання, у той час як улада і апазіцыя аслаблялі адзін аднаго сваім супрацьстаяннем[3].
7 кастрычніка 2011 года быў застрэлены вядомы курдскі актывіст Машал Там. На яго пахаванне ў Эль-Камышлы прыйшло каля 50 тысяч чалавек. Неўзабаве пахаванне пачало ператварацца ў беспарадкі, і паліцыя, адкрыўшы агонь па натоўпе, забіла як мінімум 14 чалавек[4]. Праз 2 тыдні іншы курдскі актывіст, Махмуд Валі, быў застрэлены пры аналагічных абставінах у Рас-эль-Айн[5].
Поўнамаштабны канфлікт паміж урадам Башара Асада і курдамі пачаўся пасля падпісання 12 ліпеня 2012 года ў Арбілі (Іракскі Курдыстан) пагаднення паміж дзвюма вядучымі палітычнымі сіламі сірыйскіх курдаў — «Дэмакратычным саюзам» і Курдскім нацыянальным саветам. Фактычна быў абвешчаны суверэнітэт Сірыйскага Курдыстана пад кіраваннем Найвышэйшага курдскага савета. 19 ліпеня атрады YPG узялі штурмам горад Айн-эль-Араб, неўзабаве пасля чаго ўрадавыя войскі пакінулі гарады Амуда, Афрын і Рас-эль-Айн без сур’ёзнага супраціўлення. 22 ліпеня пачаліся баі паміж YPG і ўрадавымі войскамі ў Эль-Камышлы.
2 жніўня 2012 года Нацыянальны каардынацыйны камітэт за дэмакратычныя перамены абвясціў, што рэжым Асада скінуты ва ўсім Сірыйскім Курдыстане і што ўвесь рэгіён з гэтага часу знаходзіцца пад кантролем курдаў (акрамя горада Эль-Камышлы, дзе ўсё яшчэ заставалася нейкая колькасць урадавых войскаў, што не ўступалі ў канфлікт з курдамі і дазволілі ім падняць курдскі сцяг над горадам)[6][7]. 19 жніўня баевікамі Свабоднай сірыйскай арміі быў узарваны ўрадавы разведвальны цэнтр у Эль-Камышлы, што выклікала негатыўную рэакцыю курдаў[8].
Другая палова 2012 года
[правіць | правіць зыходнік]У Алепа курды жывуць у асноўным у паўночных раёнах Ашраф і Шэйх-Масуд. У пачатку баёў за Алепа жыхары гэтых раёнаў захоўвалі нейтралітэт, але 25 кастрычніка 2012 года туды ўвайшоў атрад баевікоў «Ліва аль-Таўхід» колькасцю каля 200 чалавек з намерам узяць пад свой кантроль магістраль, якая злучае цэнтр горада з яго паўночнымі кварталамі[9]. На наступны дзень у сутыкненні з курдамі было забіта як мінімум 16 паўстанцаў і 5 курдаў. Абодва бакі абвінавацілі адзін аднаго ў правакацыі канфлікту і парушэнні пагадненняў аб ненападзе паміж курдамі і Свабоднай сірыйскай арміяй (ССА)[10].
28-30 кастрычніка адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж курдамі і ССА за горад Эль-Кастана ў ваколіцах Алепа, падчас якіх быў забіты адзін з камандзіраў ССА, вядомы як Абу Ібрагім, і яшчэ 4 баевікі з яго атрада. Абу Ібрагім быў вядомы тым, што ў маі таго ж года захапіў у закладнікі 11 паломнікаў-шыітаў, якія вярталіся ў Ліван з Ірана[11]. У пачатку лістапада 2012 года YPG і ССА падпісалі мірнае пагадненне[12], у той час як баевікі Рабочай партыі Курдыстана заявілі, што гатовыя ўмяшацца ў канфлікт на баку курдаў і ў далейшым выкарыстоўваць Сірыйскі Курдыстан як плацдарм для аперацый супраць Турцыі[13].
8 лістапада аб’яднаныя сілы курдаў і ССА пачалі наступленне на горад Рас-эль-Айн паблізу турэцка-сірыйскай мяжы. Ужо 15 лістапада было абвешчана аб узяцці горада[14]. 19 лістапада баевікі ісламісцкага «Фронту аль-Нусра» атакавалі пост YPG у Рас-эль-Айне, што прывяло да маштабных сутыкненняў паміж паўстанцамі і курдамі, якія працягваліся да 22 лістапада. У сітуацыю быў вымушаны ўмяшацца Рыяд аль-Асад, пасля чаго бакам удалося дамовіцца аб спыненні агню[15]. У сутыкненнях было забіта як мінімум 4 курдаў і 14 паўстанцаў; па іншых звестках, страты маглі дасягаць 20-25 чалавек з кожнага боку[16].
3 снежня 2012 года, па звестках ад Rudaw, ВПС Сірыі нанеслі ўдар па раёне Махата ў Рас-эль-Айн, у выніку якога загінула 12 чалавек, з іх 6 курдаў (у тым ліку трое дзяцей). 22 студзеня 2013 года новыя сутыкненні паміж курдамі і ўзброенай апазіцыяй у ваколіцах Рас-эль-Айна забралі жыцці як мінімум 56 чалавек, 42 з якіх (у тым ліку жанчыны і дзеці) загінулі ў выніку выбуху бомбы ў горадзе Салам[17].
2013—2015 гады
[правіць | правіць зыходнік]2013 год у Сірыйскай Курдыстане пачаўся з узброеных сутыкненняў арабаў і курдаў у Хасаке. Падставай паслужыў расстрэл урадавымі войскамі дэманстрацыі арабаў у падтрымку ССА 28 снежня 2012 года, пасля чаго курды з ліку прыхільнікаў PYD былі абвінавачаны ў супрацоўніцтве з урадам. У ходзе сутыкненняў былі забіты тры арабы[18].
4 студзеня 2013 года ў многіх гарадах на паўночным усходзе Сірыі прайшлі шматтысячныя антыўрадавыя дэманстрацыі, арганізаваныя PYD, курдскім нацыянальным саветам і іншымі курдскімі партыямі. Мэтай PYD было сабраць да 100 тысяч дэманстрантаў, але гэта ім не ўдалося[19].
У той жа час пачаўся канфлікт паміж PYD і іншымі курдскімі партыямі — у прыватнасці, з партыяй Yekîtî Kurdistan і яе толькі ўтвораным баявым крылом Jiwan Qatna, якое PYD западозрыла ў падтрымцы ісламістаў[20][21]. У пачатку лютага 2013 гады адбылося яшчэ адно сутыкненне падобнага роду, у гэты раз паміж YPG і прыхільнікамі ўрада Іракскага Курдыстана Масуда Барзані, з якім прыхільнікі PYD знаходзяцца не ў лепшых адносінах[22].
У сувязі з распачатым у студзені 2014 года такім чынам паўнавартасным канфліктам паміж ІДІЛ і больш умеранымі паўстанцкімі групоўкамі, колькасць ахвяр якога ўжо да сярэдзіны месяца перавысіла 1000 чалавек[23], атрады YPG у мухафазе Рака (у асноўным кантраляванай ІДІЛ) прынялі рашэнне прыпыніць наступленне на Эт-Тэль-эль-Аб’яд. У мухафазе Хасеке атрады ІДІЛ па-ранейшаму дзейнічалі ў саюзе з больш памяркоўнымі ісламістамі; іх аб’яднаныя сілы прымусілі YPG адступіць з Тэль-Брак і Тэль-Хаміс (наваколлі Эль-Камышлы). Страты YPG у гэтым рэгіёне за перыяд з канца снежня 2013 года па 7 студзеня 2014 года склалі 39 чалавек (паводле SOHR). 15 студзеня YPG абвінавацілі НКСРАС у падтрымцы ІДІЛ супраць курдаў у Хасеке.
У сувязі з маштабным наступленнем ІДІЛ у Паўночным Іраку ў чэрвені 2014 года абвастрылася сітуацыя і на поўначы Сірыі. SOHR паведамляў пра сутыкненні паміж YPG і ІДІЛ у мухафазах Рака і Алепа, у тым ліку ў ваколіцах горада Айн-эль-Араб[24][25]. У сеціве з’явіліся фатаграфіі, з якіх відаць, што як мінімум 2 палонных курдащ былі пакараны смерцю ІДІЛ праз распяцце[26][27].
Да 20 верасня 2014 года «Ісламская дзяржава» настолькі ўзмацнілася ў Рацы, што заняла практычна ўсю тэрыторыю мухафазы, у тым ліку каля 60 вёсак у ваколіцах горада Айн-эль-Араб (Кабані)[28]. На дапамогу заблакаванай у гэтым горадзе малой групоўцы YPG накіравалася некалькі сотняў курдскіх баевікоў з Турцыі. Тым часам ля турэцкай граніцы ў гэтым рэгіёне сабралася да 4 тысяч курдскіх бежанцаў[29].
6 кастрычніка 2014 года тры замініраваныя аўтамабілі падарваліся ля блокпастоў YPG у мухафазе Хасеке, у выніку чаго загінула не менш за 30 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні. У той жа час у 260 кіламетрах адтуль прадоўжыўся штурм горада Айн-эль-Араб, баевікі ІДІЛ паспрабавалі ўвайсці ў горад з трох бакоў. На адным з будынкаў на ўсходняй ўскраіне горада быў заўважаны чорны сцяг, які нагадвае сцяг ІД[30].
Хоць асноўныя падзеі другой паловы 2014 года ў Сірыйским Курдыстане разгортваліся ў горадзе Кабані (Айн-эль-Араб) і яго ваколіцах, сутыкненні працягваліся і ў іншых рэгіёнах, населеных курдамі. У прыватнасці, 25 снежня ў ходзе баёў за вёску Кас на паўночным усходзе Сірыі курдамі было знішчана не менш за 30 ісламістаў. У той жа дзень у ходзе контрнаступлення курдаў на пазіцыі ІД у Кабані было ліквідавана яшчэ 14 баевікоў[31].
20 сакавіка 2015 года ў выніку падвойнага тэракту ў горадзе Хасеке на ўсходзе Сірыйскага Курдыстана загінула 20 чалавек[32].
Пасля паспяховага адбіцця нападу на Кабані курды пачалі далейшае наступленне на тэрыторыі, захопленыя ІД, пры падтрымцы саюзніказ у рамках аперацыі «Буркан аль-Фірат». У сярэдзіне чэрвеня 2015 года яны ўсталявалі кантроль над стратэгічна важным горадам Гэт-Тэль-эль-Аб’яд на турэцка-сірыйскай мяжы[33]. У выніку гэтай аперацыі была ўзята пад кантроль важная для ІД траса Гэт-Тэль-эль-Абьяд — Рака, а таксама нарэшце былі аб’яднаны тэрыторыі двух з трох курдскіх анклаваў у Сірыі. У далейшым працягнулася наступленне ў кірунку Ракі — «сталіцы» ІД. Так, 23 чэрвеня 2015 года курдамі было абвешчана аб узяцці пад свой кантроль горада Айн-Іса, які знаходзіцца ўсяго за 50 км ад Ракі[34][35].
25 чэрвеня 2015 атрад баевікоў ІД прарваўся ў Кабані з боку турэцка-сірыйскай мяжы, з прычыны чаго ў горадзе зноў пачаліся вулічныя баі[36]. У той жа дзень стала вядома, што ісламісты захапілі два жылыя кварталы ў горадзе Хасеке ва ўсходняй частцы Сірыйскага Курдыстана, выцесніўшы адтуль сірыйскія войскі, лаяльныя Башару Асаду[37].
2016 год
[правіць | правіць зыходнік]16 сакавіка партыя «Дэмакратычны саюз» абвясціла аб стварэнні на кантраляванай тэрыторыі федэратыўнай рэгіёну — Федэрацыі Паўночная Сірыя (Рожава))[38][39].
24 мая «Сірыйскія дэмакратычныя сілы», у якія ўваходзяць курдскія атрады народнай самаабароны (YPG), сірыйскія апазіцыйныя групоўкі, а таксама асірыйскія, армянскія і туркменскія атрады, абвясцілі пра пачатак наступлення на Раку — «сталіцу» ІД. Аперацыя СДС пачалася праз тры дні пасля таго, як кіраўнік Цэнтральнага камандавання ўзброеных сіл ЗША генерал Джозэф Вотэл 21 мая таемна пабываў на поўначы Сірыі, у раёнах, якія кантраляваліся «Дэмакратычным саюзам». Гэты візіт быў выстаўлены амерыканскай адміністрацыяй як пачатак наступлення на Раку, якое ажыццяўлялася курдамі пры падтрымцы амерыканскага спецпрызну[40].
30 мая турэцкія ўлады, раней аказаўшы падтрымку ІД дзеля ліквідацыі курдскага руху, прапанавалі ЗША правесці сумесную аперацыю супраць ІД на поўначы Сірыі — пры ўмове, што ў ёй не будуць удзельнічаць курды. Гэтая прапанова не прывяла да якіх-небудзь вынікаў[40]
У ноч на 3 чэрвеня наступленне на Раку разгарнула і Сірыйская арабская армія, прасунуўшыся на некалькі км углыб аднайменнай правінцыі[40].
24 жніўня Турцыя абвясціла аб пачатку на сірыйскай тэрыторыі сумеснай з фарміраваннямі Свабоднай сірыйскай арміі аперацыі «Шчыт Еўфрата» супраць баевікоў ІД з мэтай зачысткі тэрыторыі 5 тыс. км², вызвалення ад тэрарыстаў гарадоў Джэраблус і Эль-Баб і стварэння на гэтай тэрыторыі зоны бяспекі для размяшчэння бежанцаў. Акрамя таго, Турцыя мела на мэце не дапусціць аб’яднання курдскіх кантонаў Афрын і Манбідж на поўначы Сірыі[41][42]. У сакавіку 2017 года турэцкае кіраўніцтва заявіла пра дасягненне пастаўленых мэтаў у Сірыі і пачало выводзіць свае войскі. Акрамя гэтага, Турцыя інфармавала сваіх саюзнікаў па міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі, якую ўзначальвалі ЗША, пра намеры прыняць удзел у вызваленні гарадоў Манбідж і Эр-Рака ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы». Аднак прыцягненне ЗША да аперацыі атрадаў курдскага апалчэння, якія склалі аснову Сірыйскіх дэмакратычных сіл, выклікала рэзка негатыўную рэакцыю ў Анкары, і Турцыя адмовілася адпраўляць свае войскі, заявіўшы, што «ніколі не будзе праводзіць сумесных аперацый з тэрарыстамі»[41]
2017—2019 гады
[правіць | правіць зыходнік]20 студзеня генштаб УС Турцыі абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі «Аліўкавая галіна» ў сірыйскім раёне Афрын «у мэтах забеспячэння стабільнасці і бяспекі на паўночным захадзе Сірыі». Ваенныя дзеянні пачаліся а 17:00. У гэты дзень над прыгранічнай з Сірыяй турэцкай правінцыяй Хатай з’явіліся самалёты ВПС Турцыі, якія перасеклі мяжу і нанеслі ўдары па пазіцыях курдскіх атрадаў народнай самаабароны (YPG). ВПС Турцыі атакавалі апорныя пункты YPG і склады зброі ў ваколіцах прыгранічных населеных пунктаў і аэрадрома «Менах»[43]. Па заяве генштаба УС Турцыі, за першы дзень у авіаналётах былі задзейнічаны 72 самалёты, якія паразілі 108 з 113 намечаных цэляў[44].
У гэты ж дзень наступленне на курдаў пачала «Сірыйская нацыянальная армія» (СНА), скаардынаваўшы свае дзеянні з Анкарой[45]. Турэцкія СМІ паведамілі, што СНА захапіла паселішча Маарназ. Баі паміж пратурэцкімі групоўкамі і байцамі курдскіх атрадаў ішлі таксама ў раёне горада Аазаз[46]. Паведамлялася, што да аперацыі супраць курдскіх узброеных фармаванняў далучылася яшчэ адна сірыйская апазіцыйная ўзброеная групоўка — «Файлак аш-Шам», баевікі якой прыбылі ў раён баявых дзеянняў вечарам 20 студзеня[47].
24 сакавіка Генштаб Турцыі заявіў, што раён Афрын цалкам ачышчаны ад членаў груповак YPG/РПК.
У кастрычніку 2019 года туркі правялі яшчэ адну аперацыю ў рэгіёне — «Крыніца міру».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ariel Zirulnick «Who backs Syria’s Assad? Top 4 sources of support». Christian Science Monitor, 10/05/2011. (англ.)
- ↑ Syrian Kurdish Parties Boycott Syrian Opposition Conference in Antalya, Turkey. Monthly Review, 01/06/2011. (англ.)
- ↑ Eric Bruneau «Kurdish Leader: We Oppose Foreign Intervention in Syria». Rudaw, 13/11/2011. (англ.)
- ↑ Syria security forces open fire at Kurd’s funeral. BBC News, 8 октября 2011 года. (англ.)
- ↑ Prominent Kurdish activist Mahmoud Wali, known as Abu Ghandi, gunned down in northeast Syria, activists say Архівавана 3 сакавіка 2016.. Al Jazeera, 21 сентября 2011 года.
- ↑ PYD Press Release: A call for support and protection of the peaceful establishment, the self-governed Syrian Kurdish region Архівавана 15 верасня 2012 года. (англ.)
- ↑ Kurds take control in Syria’s northeast(недаступная спасылка). Al Jazeera, 12 августа 2012 года. (англ.)
- ↑ Naila Bozo «Explosion at intelligence center in Qamishli, Syrian Kurdistan Архівавана 22 верасня 2018.». Kurd Net, 19 августа 2012 года. (англ.)
- ↑ Syria violence flares ahead of possible truce. Al Jazeera, 25 октября 2012 года. (англ.)
- ↑ Ivan Watson, Shiyar Sayed Mohammed, Ammar Cheikh Omar Syria rebels, Kurdish militia discuss cease-fire. CNN, 30 октября 2012 года. (англ.)
- ↑ Abductor of Lebanese pilgrims in Syria killed. Xinhua, 30 октября 2012 года. (англ.)
- ↑ Wladimir van Wilgenburg Syrian Rebels and Kurdish Group Sign Truce. Rudaw, 5 ноября 2012 года. (англ.)
- ↑ Daniel Brode Will Syria’s rebels face a Kurdish front?. Hurriyet, 13 ноября 2012 года. (англ.)
- ↑ David Enders Rebels capture Ras al Ayn, 1st town to fall in Syria’s Kurdish region. McClatchy Newspapers, 15 ноября 2012 года. (англ.)
- ↑ Wladimir van Wilgenburg, Adib Abdulmajid «Syrian Rebel Commanders Killed in Clashes with Kurdish Fighters». Rudaw, 20 ноября 2012 года.
- ↑ Ivan Watson, Ammar Cheikh Omar «Dozens dead after clashes in Syrian border town». CNN, 21 ноября 2012 года. (англ.)
- ↑ Alexander Dziadosz, Kevin Liffey «Syrian rebels clash with Kurds in northeast Архівавана 24 верасня 2015.». Reuters, 22 января 2013 года. (англ.)
- ↑ «Al-Hasakah: Deadly clashes between Arab tribes and PYD». KurdWatch, 9 января 2013 года. (англ.)
- ↑ «Al-Qamishli: PYD fails in attempt to mobilize one hundred thousand demonstrators». KurdWatch, 10 января 2013 года. (англ.)
- ↑ «Ad-Darbasiyah: YPG abducts armed Yekîtî members». KurdWatch, 15 января 2013 года. (англ.)
- ↑ «Al-Qamishli: YPG storms Yekîtî military drill ground». KurdWatch, 20 января 2013 года. (англ.)
- ↑ «Al-Malikiyah: YPG ends siege of Kahf al‑Assad». KurdWatch, 11 февраля 2013 года. (англ.)
- ↑ Потери сирийских повстанцев от междоусобицы превысили тысячу человек
- ↑ https://www.facebook.com/syriahroe/posts/551464934961849
- ↑ https://www.facebook.com/syriahroe/posts/551464578295218
- ↑ https://www.facebook.com/syriahroe/posts/551286444979698
- ↑ Twitter / Account Suspended
- ↑ Исламисты захватили 60 деревень на севере Сирии
- ↑ Сирийские курды бегут в Турцию Архівавана 26 чэрвеня 2020.
- ↑ Около 30 человек погибли в результате теракта в городе аль-Хасака
- ↑ СМИ: курды ликвидировали 30 боевиков ИГ на северо-востоке Сирии
- ↑ В Сирии при теракте погибли 20 человек
- ↑ Курды заявили, что полностью отбили у боевиков ИГ сирийский Тель-Абьяд
- ↑ Курды захватили город в 50 километрах от столицы ИГ
- ↑ Курды взяли Тель-Абьяд и Айн-Исса в сирийской провинции Ракка
- ↑ СМИ сообщили о прорыве боевиков «Исламского государства» в Кобани
- ↑ Ещё одно достижение «Исламского государства» в Сирии: Хасеке может пасть
- ↑ Курды в Сирии объявили о создании федеративного региона // Интерфакс, 17 марта 2016
- ↑ Курды делят Сирию // Газета.ru, 17 марта 2016
- ↑ а б в Наступление на Ракку: чем завершится гонка за овладение городом? // Международный дискуссионный клуб «Валдай», 08.06.2016
- ↑ а б Турция готова провести военную операцию в Сирии. Анкара обвиняет сирийских курдов в новых артиллерийских обстрелах // «Коммерсантъ», 28.06.2017
- ↑ Турция предъявила Сирии «Щит». Военная операция Анкары нашла понимание в Вашингтоне и не нашла — в Москве // «Коммерсантъ», 25.08.2016
- ↑ Турецкие самолеты нанесли удары по 108 целям в Африне . Праверана 20 студзеня 2018.
- ↑ Керстен Книпп, Ирина Филатова. Зачем Турции «Оливковая ветвь»? // Deutsche Welle, 22.01.2018
- ↑ Турция нанесла авиаудары по объектам курдов в сирийском Африне // РБК, 20.01.2018
- ↑ Сирия итоги за сутки на 21 января 06.00 // ФАН (Федеральное агентство новостей) Архівавана 22 студзеня 2018.
- ↑ Сирия новости 21 января 07.00 // Федеральное агентство новостей Архівавана 22 студзеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- TEV-DEM Rojava (ар.)
https://web.archive.org/web/20130803163236/http://pydinfo.com/news-feed Лента новостей от PYD] (англ.)
- Лента новостей от Курдского центра Архівавана 16 кастрычніка 2013.
- Александр Рыбин. На северном фронте Сирии. Курдские ополченцы против исламистов . Lenta.ru (18 сакавіка 2015). Праверана 20 сакавіка 2015.
- Hevale: революция в Курдистане