Перайсці да зместу

Гронсек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гронсек
Hronsek
Драўная царква 1726 года
Драўная царква 1726 года
Краіна
Край
Каардынаты
Заснаваны
1250
Першая згадка
Плошча
7,3 км²
Вышыня цэнтра
373 м
Насельніцтва
643 чалавекі (2008)
Шчыльнасць
88,08 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421-48
Паштовы індэкс
580236
Аўтамабільны код
BB, BC
Афіцыйны сайт
Гронсек на карце Славакіі
Гронсек (Славакія)
Гронсек

Гронсек (славацк.: Hronsek) — вёска ў Банскабістрыцкім краі Славакіі.

У гістарычных крыніцах вёска ўпершыню згадваецца ў 1500 годзе. На працягу сваёй гісторыі вёска шмат разоў змяняла сваё імя (1500 Zyklafalu, 1506 Czwiklafalwa, 1514 Galoyczfalwa, 1515 Galowycz, 1522 Czwyklina, 1558 Czwyklina alias Galfalwa, 1565 Garanzk). Яна належала раёну Зволен. Ад XV да XVII стст. мястэчка пераходзіла ва ўладанне прадстаўнікам розных дваранскіх родаў.

Артыкулярная драўляная царква 1726 года з'яўляецца адным з пяці падобных архітэктурных збудаванняў на тэрыторыі Славакіі. Разам з навакольнай барочнай званіцай царква ў 2008 годзе была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.