Перайсці да зместу

Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка
груз. საქართველოს დემოკრატიული რესპუბლიკა
Герб Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі Сцяг Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Герб Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі Сцяг Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Гімн: დიდება («Дзідэба»)
< 
 >
1918 — 1921

Сталіца Тыфліс
Мова(ы) грузінская
Афіцыйная мова грузінская мова
Грашовая адзінка Манеці
Плошча (1919) 107 600
Насельніцтва 2 500 000
Форма кіравання Рэспубліка
Кіраўнік урада
 • {{{год_кіраўніка1}}} Ной Рамішвілі (першы)
Гісторыя
 • 26 мая 1918 абвешчана
 • 1125 лютага 1921 ліквідавана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грузі́нская Дэмакраты́чная Рэспу́бліка (груз. საქართველოს დემოკრატიული რესპუბლიკა, трансл. Sakartvelos Demokratiuli Respublika) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала ў перыяд з мая 1918 года па люты 1921 года на тэрыторыі сучаснай Грузіі.

Створаная ў выніку роспуску Закаўказскай Федэрацыі, якая ў сваю чаргу ўзнікла ў выпадку распаду Расійскай імперыі пасля рэвалюцыі 1917 года ў краіне.

Мела граніцы з Кубанскай Народнай Рэспублікай і Горскай рэспублікай (на поўначы), Асманскай імперыяй і Арменіяй (на поўдні), а таксама з Азербайджанам (на паўднёвым усходзе). Плошча дзяржавы складала прыблізна 107 600 км², з'яўляючыся амаль у 1,5 разы большай за сучасную Грузію (69 700 км²). Насельніцтва налічвала прыкладна 2 500 000 чал.

Сталіца рэспублікі — горад Тбілісі, дзяржаўнай мовай з'яўлялася грузінская. Абвешчаная 26 мая 1918 года ў выніку роспуску Закаўказскай Федэрацыі, якая ўключала дадаткова Арменію і Азербайджан.

З прычыны сталых унутраных і знешніх праблем дзяржава не здолела супрацьстаяць уварванню расійскай Чырвонай арміі, з-за чаго была ліквідавана з лютага па сакавік 1921 года, стаўшы Грузінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

Акт абвяшчэння незалежнасці Грузіі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі і наступнага распаду царскай адміністрацыі на Каўказе большая частка ўлады ў рэгіёне перайшла ў рукі Асаблівага Закаўказскага Камітэта, які з'яўляўся часткай Часовага ўрада Расіі. Усе грузінскія саветы знаходзіліся пад кантролем меньшавікоў, якія арыентаваліся на Петраградскі савет і падтрымліваліся Часовым урадам.

Кастрычніцкая рэвалюцыя гэтага ж года змяніла палітычную сітуацыю карэнным чынам. Каўказскія саветы адмовіліся прызнаць урад Уладзіміра Леніна. Пагроза ад павелічэння дэзерцірства салдат, сутыкненняў на этнічнай глебе і ўзрастання анархіі вымусілі грузінскіх, армянскіх і азербайджанскіх палітычных дзеячаў 14 лістапада 1917 года стварыць адзіны рэгіянальны орган улады, вядомы як Закаўказскі камісарыят, а затым, 23 студзеня 1918 года, і заканадаўчы сход, вядомы як Закаўказскі сойм. 22 красавіка 1918 года Закаўказскі сойм абвясціў Закаўказзе (прыкладную тэрыторыю сучасных Грузіі, Арменіі і Азербайджана) незалежнай федэрацыйнай дзяржавай.

Значная частка грузінаў, знаходзячыся з канца ХІХ ст. пад уплывам ідэй Ільі Чаўчавадзэ і іншых інтэлектуалаў, настойвалі на ідэях нацыянальнай незалежнасці. Нацыянальны і культурны рух абудзіўся 12 сакавіка 1917 года з аднаўленнем аўтакефаліі Грузінскай Праваслаўнай царквы і стварэння нацыянальнага ўніверсітэта ў Тбілісі ў 1918 годзе. У адрозненне ад гэтага, грузінскія меньшавікі разглядалі грузінскую незалежнасць толькі як часовы крок, накіраваны супраць бальшавісцкай рэвалюцыі, а таму заклікі да незалежнасці краіны яны лічылі шавіністычнымі.

З павелічэннем унутранай напружанасці і ціску Германіі і Турцыі 26 мая 1918 года федэрацыя ў Закаўказзі скончыла сваё існаванне шляхам паслядоўнага выхаду з яе складу спачатку Грузіі, а потым Арменіі і Азербайджана. Незалежнасць Грузіі была дэ-юрэ прызнаная Румыніяй, Аргенцінай, Германіяй, Турцыяй, Бельгіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Японіяй, Італіяй, Польшчай, Чэхаславакіяй, Эстоніяй і Расіяй[1].

Незалежнасць Грузіі была неўзабаве прызнаная Асманскай і Германскай імперыямі. Грузія абавязвалася прыняць нямецкую ахову і (паводле ўмоў Батумскага дагавору 4 чэрвеня) перадаць рэгіёны з мусульманскім насельніцтвам, такія як Батумі, Ардаган, Артвін, Ахалцыхе і Ахалкалакі, Турцыі. З дапамогай немцаў Грузія здолела адбіць бальшавісцкі наступ з тэрыторыі Абхазіі. Незважаючы на ўмовы Батумскага дагавору, Батумі пры дапамозе Брытаніі заставаўся да 1920 года пад кантролем Грузіі.

Кантакты з іншымі суседзямі Грузіі таксама былі досыць складанымі. Грузія мела тэрытарыяльныя спрэчкі з белым урадам Дзянікіна ў Расіі, Арменіяй і Азербайджанам, прычым у выпадку з Арменіяй і Расіяй гэтыя дыспуты прывялі да ўзброеных канфліктаў. Вызначаную палітычную дапамогу ў справе тэрытарыяльных спрэчак аказала Вялікабрытанія: так, брытанская ваенная місія паставіла спробу стаць пасярэднікам паміж удзельнікамі канфлікту, што рабілася дзеля аб'яднання антыбальшавіцкіх сіл у рэгіёне, а потым правяла спецыяльную размежавальную лінію праз Каўказ, якую было забаронена перацінаць Дзянікіну, што часова палегчыла знешнюю палітыку Грузіі і Азербайджану. Тым не менш, пагроза ўварвання Дзянікіна ззахоўвалася нават нягледзячы на брытанскую пазіцыю, што стала прычынай заключэння 16 чэрвеня 1919 года абарончага альянсу паміж Грузіяй і Азербайджанам[2].

14 лютага 1919 года ў Грузіі прайшлі парламенцкія выбары, на якіх з вынікам у 81,5% галасоў большасць атрымалі сацыял-дэмакраты. 21 сакавіка новы кіраўнік ураду Ной Жарданія сфарміраваў новы склад ураду, які, у прыватнасці, мусіў пераадолець мясцовыя сялянскія паўстанні, якія арганізоўваліся бальшавіцкімі актывістамі і ў значнай ступені мелі падтрымку з Расіі. Серад новых пытанняў у новага ўрада паўсталі праблемы выхаду са складу дзяржавы нацыянальных меншасцей такіх як абхазы і асеціны.

Тым не менш, новы ўрад здолеў правесці ў краіне зямельную рэформу і забяспечыць шматпартыйную сістэму ў палітыцы. У 1919 годзе пачаліся рэформы мясцовага самакіравання і судовае сістэмы, а Абхазіі была нададзеная аўтаномія. Няледзячы на гэта, у краіне дагэтуль заставаліся вызначаныя міжэтнічныя пытанні, што што стала прычынай грузінска-асецінскага канфлікту ў 1918—1920 гадах.

1920 год азначыўся для Грузіі вызначанай пагрозай з боку РСФСР, якая перамагла белы рух і пачала наступ да Каўказу. У студзені расійскае кіраўніцтва прапанавала Грузіі, Арменіі і Азербайджану стварэнне саюзу супраць белага руху на поўдні Расіі. Урад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі адмовіўся ад падобных мер, спаслаўшыся на сваю палітыку нейтралітэту, але прапанаваў Расіі перамовы па палітычным урэгуляванні разлічваючы на прызнанне незалежнасці Грузіі Расіяй. Крытыка расійскімі лідарамі палітыкі адмовы Грузіі ад прапанаванай палітыкі прывяла да паўстанняў мясцовых камуністаў, якія, аднак, завяршыліся няўдала.

У красавіку 1920 год 11-я армія (адно з ваенных аб'яднанняў Чырвонай арміі) устанавіла савецкую ўладу ў Азербайджане, Рыгор Арджанікідзэ, грузін паводле нацыянальнасці, запытаў Маскву пра дазвол прасоўвання ў Грузію. Афіцыйная згода ўраду РСФСР на гэта дадзеная не была, але мясцовыя бальшавікі паспрабавалі захапіць мясцовае ваеннае вучылішча. Грузінскі ўрад аб'явіў пра мабілізацыю і зацвердзіў на пасадзе галоўнакамандуючага генерала Квінітадзэ. У той жа час, на падставе быццам бы прадастаўлення грузінскім бокам дапамогі антысавецкім паўстанцам у Гянджы (усход Азербайджана), савецкія сілы паспрабавалі ўвайсці ў Грузію з боку паўночна-ўсходняга Азербайджану, аднак былі адбіты Квінітадзэ ў раёне сучаснай грузінска-азербайджанскай мяжы.

7 мая быў падпісаны Маскоўскі мірны дагавор, паводле якой незалежнасць Грузіі прызнавалася ў абмен на легалізацыю дзейнасці бальшавісцкіх арганізацый і недапушчэнне ў Грузію замежных войскаў.

16 снежня 1920 года Грузіі было адмоўлена ў членстве ў Лізе Нацый, але 27 студзеня Грузія дэ-юрэ атрымала прызнанне з боку саюзнікаў.

Пасля таго, як у Арменіі і Азербайджане зацвердзілася савецкае кіраўніцтва, Грузія стала амаль поўнасцю аточанай патэнцыйным супернікам. Знешнепалітычную сітуацыю ўскладняла і эвакуацыя брытанцаў на той момант з Каўказу, у выніку чаго Грузія засталася без знешняй падтрымкі.

Згодна з савецкімі крыніцамі, адносіны паміж Грузіяй і савецкім кіраўніцтвам пагоршыліся з-за меркаванага парушэння мірнага дагавору, новых арыштаў грузінскіх бальшавікоў, перашкодам канвоям, якія праходзілі праз Грузію ў Арменію, і існавання падазрэнняў аб дапамозе паўночнакаўказскім паўстанцкім групоўкам з боку Грузіі. Са свайго боку Грузія абвінаваціла Расію ў правакаванні антыўрадавых выступаў у краіне і тэрытарыяльных спрэчак за Закаталінскі рэгіён з Азербайджанам. Іншым праблемным пытаннем быў статус наваколляў Лоры: пасля падзення не-савецкай Арменіі Грузія размясціла ў рэгіёне свае войскі, тады як савецкая Арменія высунула патрабаванні аб іх вывадзе.

У пачатку 1921 года савецкае кіраўніцтва заняла тэрыторыю Грузіі, у выніку чаго на яе тэрыторыі была зацверджаная савецкая ўлада. Урад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі ў выгнанні існаваў да 1954 года.

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]
Паседжанне Нацыянальнага Савета, 26 мая 1918.

26 мая 1918 года быў прыняты Акт аб незалежнасці Грузіі, у якім вызначаліся асноўныя прынцыпы будучага развіцця краіны. Так, згодна з гэтым актам, гарантаваліся аднолькавыя палітычныя правы незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання, сацыяльнага становішча або плоці. У гэты ж дзень быў сфарміраваны ўрад, на чале якога стаў Ной Рамішвілі. У кастрычніку 1918 года Нацыянальны савет быў пераназваны ў парламент, 14 лютага 1919 года адбыліся яго новыя выбары.

За час свайго існавання ў Грузінскай Дэмакратычнай Рэспубліцы было прынята 126 законаў, у тым ліку закон аб грамадзянстве, мясцовых выбарах, абароне, дзяржаўнай мове, сельскай гаспадарцы, прававой сістэме, палітыка-адміністрацыйных мерах для нацыянальных меншасцей (напрыклад, акт аб Народным Савеце Абхазіі), публічнай адукацыі, чыгунцы, вытворчасці, манетарнай палітыцы і г. д. 21 лютага 1921 года была прынята канстытуцыя, якая стала першай канстытуцыяй у гісторыі краіны. У 1919 годзе быў прыняты закон аб судзе прысяжных, праз два гады падобныя палажэнні былі ўключаныя ў канстытуцыю краіны.

Галоўнай палітычнай пасад з'яўляўся Старшыня ўрада, які зацвярджаўся парламентам тэрмінам на адзін год і чалавек на якой не мог займаць яе больш за два тэрміны запар. Старшыня ўрада прызначаў міністраў і адказваў за міжнароднае прадстаўніцтва Грузіі за мяжой.

Пасля ўстанаўлення ў Грузіі савецкай улады некаторы час існаваў урад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі ў выгнанні, які цягам некаторага часу прызнаваўся некаторымі еўрапейскімі дзяржавамі як адзіны законны орган улады Грузіі.

Палітычная геаграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Межы Грузіі ў перыяд з 1918 па 1921 гады фарміраваліся ва ўмовах памежных канфліктаў з суседзямі і наступнымі дагаворамі і канвенцыямі.

На поўначы Грузія межавала з разнастайнымі расійскімі фарміраваннямі перыяду Грамадзянскай вайны, пакуль увесну 1920 года камуністычны ўрад Расіі не здолеў атрымаць кантроль над Паўночным Каўказам. У 1918 годзе падчас канфлікту з расійскім белым рухам Грузія кантралявала Сочынскі аддзел (адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Чарнаморскай губерні). Праз два гады ў выніку Маскоўскага дагавору паміж Савецкай Расіяй і Грузіяй была вызначаная дзяржаўная мяжа.

Паўднёвым захадам краіны праходзіла мяжа з Асманскай імперыяй, якая ў выніку змянілася пасля паразы Турцыі ў Першай сусветнай вайне. Грузія аднавіла кантроль над перададзенымі Турцыі Батумі, Артвінам, Ардаганам, Ахалцыхе і Ахалкалакі. Сеўрскі дагавор надала Грузіі кантроль над паўночным усходам Турцыі, у прыватнасці над гарадамі Рызэ і Гопа. Аднак грузінскі ўрад, не жадаючы канфлікту з турэцкімі палітычнымі сіламі, не прадаставіў мер па заняцці гэтага рэгіёна.

Існавалі тэрытарыяльныя спрэчкі з Арменіяй, якія ў выніку прывялі да вайны паміж дзвюма дязржавамі ў снежні 1918 года. З дапамогай Вялікабрытаніі ў спрэчным рэгіёне была створана нейтральная зона, якая была занятая Грузіяй па падзенні армянскай дзяржавы ў канцы 1920 года.

На паўднёвым усходзе Грузія мела мяжу з Азербайджанам, які аспрэчваў Закатальскую акругу (цяпер уваходзіць у склад Азербайджану). Тым не менш, зносіны паміж краінамі былі мірнымі, а тэрытарыяльныя спрэчкі не прывялі да ўзброеных канфліктаў.

Унутры краіны прадугледжваліся аўтаноміі для Абхазіі, Аджары і Закатальскай акругі, якія былі згаданы ў Канстытуцыі 1921 года.

Тэрыторыя Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі з'яўлялася большай адносна сучаснай тэрыторыі Грузіі. Так, плошча ГДР складала 107 600 км², тады як плошча сучаснай Грузіі складае 69 700 км². Устанаўленне ў Грузіі савецкай улады прывяло да перадачы Турцыі Артвіна і Ардагана, Лоры — Арменіі, Закатальскай акругі — Азербайджану, Расія атрымала частку перадгорных каўказскіх раёнаў.

Узброеныя сілы

[правіць | правіць зыходнік]

У краіне існавала Нацыянальная гвардыя, якая была прывілеяванай сілай у краіне. Разам з гэтым, 5 верасня 1917 года была заснавана Працоўная гвардыя, якая спачатку была перайменавана ў Чырвоную, а потым — у Народную. Структуры гвардыі падпарадкоўваліся непасрэдна парламенту. Падчас усяго свайго існавання ёю кіраваў Валіко Джугелі. Народная гвардыя падзялялася на чатыры батальёны.

Апрача гвардыі ўрад ГДР таксама сфарміраваў уласную армію. У мірны час яна была ўзброена толькі часткова.

З сакавіка 1919 па кастрычнік 1920 гадоў грузінская армія была рэарганізавана. Яна пачала дзяліцца на 3 пяхотныя дывізіі, 2 крэпасныя палкі, 3 артылерыйскія брыгады, саперны батальён, тэлеграфны ўзвод, маторны эскадрон і кавалерыйскі полк. Існавала ваеннае вучылішча.

ВМС ГДР мелі 1 эсмінец, чатыры знішчальнікі, чатыры тарпедныя катары і 10 параходаў[3].

Нягледзячы на гэты склад узброеных сіл і на магчымасць да закліку амаль 200 тыс. ветэранаў Першай сусветнай вайны, Грузія не здолела арганізаваць эфектыўную сістэму абароны, што стала адной з прычын краху краіны.

Эканоміка ГДР у асноўным грунтавалася на сельскай гаспадарцы. Зямельная рэформа, ажыццёўленая ўрадам, спрыяла ўрэгуляванні гэтай галіны эканомікі.

Серад неаграрных галін вылучалася вытворчасць мангану, якая на 70% забяспечвала патрэбу Еўропы ў гэтым метале. Нягледзячы на гэта, адсутнасць міжнароднага прызнання і толькі частковыя поспехі ўраду перашкаджалі эканамічнаму развіццю, з-за чаго краіна перажыла эканамічны крызіс. Некаторыя прыкметы эканамічнага аздараўлення назіраліся ў 19201921 гадах.

Лідары дэмакратычных рухаў Грузіі пад канец 1980-х гадоў часта звярталіся да досведу грузінскай дзяржаўнасці пачатку ХХ ст., з-за чаго ўтварыўся ў вызначанай ступені ідэалізаваны вобраз г.зв. «Першай рэспублікі». Досвед існавання дзяржаўнасці быў выкарыстаны падчас атрымання незалежнасці ад СССР шляхам згадвання аднаўлення незалежнасці ў акце Вярхоўнага Савета Грузіі 9 красавіка 1991 года.

Да 2004 года нацыянальныя сімвалы ГДР выкарыстоўваліся ў Грузіі ў якасці дзяржаўных, 26 мая адзначаецца як дзень незалежнасці краіны.

Зноскі

  1. WebCitation — DRG
  2. Sicker, Martin. The Middle East in the Twentieth Century. — Greenwood Publishing Group, 2001. — С. 120. — ISBN 0-275-96893-6.
  3. А. Дерябин, Р. Паласиос-Фернандес. Гражданская война в России 1917-1922. Национальные армии. — ACT, 2000. — ISBN 5-237-01084-9.
  • «Legal Acts of the Democratic Republic of Georgia (1918—1921)», Tbilisi, 1990.
  • I. Tseretelli, «Separation de la Transcaucasie et de la Russie et Independence de la Georgie», Paris, Imprimerie Chaix, 1919.
  • P. Surguladze, «The international importance of the independence of Georgia», Istanbul, 1918.
  • P. Surguladze, «Georgia as the independent country», Istanbul, 1918.
  • D. Ghambashidze, «Mineral resources of Georgia and Caucasia. Manganese industry of Georgia», London, 1919.
  • K. Salia, «The History of Georgian Nation», Paris, 1983.
  • Al. Manvelichvili, «Histoire de la Georgie», Paris, 1951.
  • Z. Avalishvili, «The Independence of Georgia in the International Politics of 1918—1921», Paris, 1923.
  • Karl Kautsky: Georgien. Eine sozialdemokratische Bauernrepublik. Eindrücke und Beobachtungen. Wiener Volksbuchhandlung, Wien 1921.
  • K. Kandelaki, «The Georgian Question Before the Free World», Paris, 1951.
  • G. Kvinitadze, «My answer», Paris, 1954.
  • Jan V. Nanuashvili, «What everyone in the Free World should know about Russia», Vantage Press, New York / Washington / Hollywood, 1973.
  • V. Tevzadze, «The memoirs of the Georgian Officer». J. «Iveria», No 32, Paris, 1988.
  • N. Matikashvili, M. Kvaliashvili, «Cadets». J. «Iveria», No 32, Paris, 1988.
  • O. Janelidze, «From May 26 to February 25», Tbilisi, 1990.
  • G. Mazniashvili, «The Memoirs», Batumi, 1990.
  • L. Urushadze, «Bolshevism-Menshevism and the Democratic Republic of Georgia (1918—1921)», 2nd edition, Publishing House «Ena da Kultura», Tbilisi, 2005, ISBN 99940-23-56-X.
  • R. Tsukhishvili, «The English-Georgian Relations (1918—1921)», Tbilisi, 1995.